Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вало́ўнікі ’людзі, што хадзілі ў першыя дні вялікадня’ (КЭС); ’валачобнікі’ (Сцяшк. МГ). Магчыма, да вол, валавы як адна з шматлікіх назваў валачобнікаў; параўн. лалоўнікі, кукобнікі, ралешнікі, хрыстоснікі (БелСЭ, 2, 569). Больш верагодна валоўнікі < *валхвоўнікі; параўн. рус. волхвы ’людзі, якія ходзяць па сёлах і славяць бога’.

Вало́ўскі (маркач) ’валашскі’ (Кліх.). Валоўскі < *валошскі да валах ’назва паўднёвых раманскіх народаў’. Гл. валошка.

*Вало́чка, воло́чка ’ручка касы’ (ДАБМ, 831). Звязана з вал3.

Вало́чнік ’уладальнік валочкі зямлі’ (Шат.). Звязана з валока1.

Вало́шка ’васілёк сіні, Centaurea cyanus L.’ (Кіс., БРС, КЭС, Гарэц., Маш., Яруш., Шпіл.), валашок ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’ (Кіс.), валожка ’васілёк’ (БРС, Шн., 3). Рус. волошки, укр. волошки. Да валах — старой назвы раманскіх народаў (Фасмер, 1, 345; Март., Лекс. взаим., 79–80).

Вало́шня, волошня, волосня, волосень ’ніць для лёскі’ (Крыв.). Да волас.

Валто́рна ’музычны інструмент’ (КТС). Праз рус. валторна (Крукоўскі, Уплыў, 84) з ням. Waldhorn ’паляўнічая труба’ (Шанскі, 1, В, 12–13; Рудніцкі, 1, 302).

Валту́зіна ’спрэчка, звадка, валтузня’ (КТС). Да валтузіць.

Валтузіць ’тармасіць’ (БРС), валтузіцца ’спрачацца, лаяцца’ (КЭС). Рус. валтажиться ’вазіцца з чым-небудзь, з кім-небудзь’; валтошиться ’павольна рабіць што-небудзь, завіхацца’, ватажаться ’вазіцца’, укр. вовтузитись. Рудніцкі (1, 457) лічыць украінскі дзеяслоў кантамінацыяй укр. возитися і тузатися. Фасмер (1, 270) рус. валтажиться звязвае з франц. avantager ’садзейнічаць, павялічваць долю’. Не выключана, што валтузіць звязана з ватага (гл. версіі ў артыкуле вантажыцца). Несумненна, на форме слова адбілася кантамінацыйнае ўздзеянне іншых дзеясловаў. Варта звярнуць увагу на тое, што валтузіць можа быць утворана ад валтуза, якое дазваляе ставіць пытанне аб балтыйскім уплыве (параўн. бамбіза, лапеза і іншыя назоўнікі з суфіксальным ‑з‑).

Валтузня. Гл. валтузіна.