Ва́жыцца 1 ’вагацца, хістацца’ (Мат. Гом.). Да важыць (гл.).
Ва́жыцца 2 ’ўзважвацца; адважвацца, рашацца’ (Гарэц.); ’спрабаваць’ (Шн., 142). Да важыць (гл.).
Ва́жыць ’вымяраць вагу’ і іншыя значэнні (БРС, Мал., Гарэц., Шпіл., Яруш., Грыг., Зн. дыс.), на падставе якіх утварыліся шматлікія лексемы; гл. важыльны, важок, важка, важнік, важное, важыўшчык, важыцца і інш., гл. таксама вага́. Польск. ważyć, чэш. vážiti, в.-луж. wažić, славац. vážit ’тс’. Рус. важить пераважна зах. (Даль, 1, 159–160). Паўдн.-слав. мовы дзеяслова з ж < г не ведаюць. Можна меркаваць, што ўсх.-слав. важыць — запазычанне з зах.-слав. моў.
Ва́за (БРС). Праз польск. з ням. Vase або франц. vase (Фасмер, 1, 266; Шанскі, 1, В, 5; Рудніцкі, 1, 293).
Вазаблада́ць ’авалодаць’ (Нас.). Па фанетычных і марфалагічных прыкметах — запазычанне з ц.-слав.
Вазаві́к 1 ’ламавік, конь для грузавых перавозак’ (КЭС). Рус. возовик ’тс’, укр. возовик ’тс’. Да вазавы (у адрозненне ад верхавы).
Вазаві́к 2 ’той, хто ўмее накласці воз сена’ (Янк. III). Да вазавы (< *вазавы работнік) або непасрэдна да воз.
Вазавы́ ’хамут для запрагання з дугой’ (Юрч.): «вазавы і аромы хамут». Рус. возовый, укр. возовий, н.-луж. wozowy ’тс’. Да вазіць або да воз.
Ваза́к ’возчык’ (БРС, Янк. I). Рус. смал. возак ’тс’. Да вазіць, воз. Адно са шматлікіх утварэнняў ад воз‑ з такімі ж значэннямі; параўн. возчык, вознік, вазюр, вазец, н.-луж. woznik ’фурман’, серб.-харв. во̀за̄р, во̀зац, во̀за̄ч ’тс’.
Вазваро́т ’месца павароту плуга’ (Выг. дыс.). Да (ваз)варачаць, (ваз)варочацца. З коранем *vort‑ у слав. мовах існуе шмат розных па ўтварэнню слоў са значэннем ’месца павароту плуга’; параўн. бел. заваро́т, зварата́, разваро́т, укр. зворота, славен. zvrát, zvrátnica, zvratnják і інш. (Выгонная, Лекс. Палесся, 45–50).
Вазго́ліцца ’поркацца; важдацца (звыч. з цестападобным рэчывам); замазвацца, размазвацца’ (Юрч.). Да вазголіць < вазголя (гл.).
Вазго́ля ’маруда’ (Юрч.). Да вазголя ’пэцкаль, мазюра’ < *вазгаць ’пэцкаць’, якое звязана з вазгры (Вярэніч, Бел.- укр. ізал., 10–11). Параўн. рус. вазгать, вазганить ’пэцкаць, вэдзгаць, квэцаць’, вазгун, вазгунья, вазган, вазгала, вазгалья ’неахайны, брудны чалавек, пэцкаль’ (Даль). Гл. Фасмер, 1, 267; Махэк₂, 697.