Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Віло́к ’качан капусты’ (Растарг.) — пранікненне з рус. моўнай тэрыторыі, дзе вилок ’тс’ < вил < вить (Фасмер, 1, 315; Шанскі, 1, В, 98; Праабражэнскі, 1, 84; КЭСРЯ, 81).

Ві́лочнік ’вожаг’ (хойн., Шатал.) — дэрыват ад вілочны (< vidloč‑ьnъ) і суф. ‑ік (< ікъ). Гл. таксама ві́лачнік.

Ві́лы ’ручная сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе доўгага дзяржання з рагулінай або зубцамі на канцы’ (КТС, БРС, Нас., Бяс., Сцяц. Словаўтв.); ’прылада вымаць гаршкі з печы’ (Сцяшк., Др.-Падб., Інстр. I); ’верхняя частка сахі калодзежа’ (ДАБМ, Шатал., КЭС, лаг.); ’раздвоеныя ногі, пояс’ (Некр., КЭС, лаг.); ’раздваенне дарогі’ (КЭС, лаг.), ’месца, дзе зліваюцца рэкі’ (Сцяшк. МГ), перан. экспр. ’адмаўленне’; ’кукіш’ (Нас.). Укр. ви́ла, рус. ви́лы, польск. widły, н.-луж., в.-луж. widły, чэш. vidle, славац. vidly, славен. víle, серб.-харв. ви̏ле, макед. вила, балг. вила. Прасл. vidla. Утворана пры дапамозе суф. Nomen instrumenti ‑dl‑o ад vi‑ti ’віць’ (Праабражэнскі, 1, 84; Брукнер, 613; Фасмер, 1, 314; БЕР, 1, 147; КЭСРЯ, 81). Першапачатковай функцыяй вілаў было навіванне пражы (Махэк₂, 688). Мейе (Études, 418), Уленбек (296) і Младэнаў (66) суадносяць лексему vidla са ст.-інд. vētráḥ ’від чароту’. Іншыя версіі: vidla < з лац. vīdutus ’плецены кош’ і ст.-інд. vēdás ’мяцёлка сочнай травы’ (Петэрсан, AfslPh, 1916, 36, 152), vidla < *u̯i‑dhē‑ ’рас-стаўляць’, як *u̯i‑dh‑ewa ’ўдава’- ‑раз‑дзеленая (Кноблах, Зб. Пізані, 2, 604), vidla < лац. fibula < *u̯ei‑dhtā (Хаас, Elem., 41).

Віль, віль‑віль — выклічнік, які перадае кароткае, шматразовае дзеянне (КТС, Янк. III). Да віля́ць (гл.). Параўн. укр. виль! — выклічнік для выражэння віляння, рус. виль‑виль‑виль, виля‑виля‑виля ’падзыўное для гусей’.

Вільгатне́ць ’спадаць (аб марозе)’ (Нас.) — адпрыметнікавае ўтварэнне. Да вільготны (гл.).

Ві́льгаць ’сырасць, макрата; вада, вадкасць’ (БРС, КТС, Нас.; КЭС, лаг.; Мал., Бяльк., Шат., Касп.); ’адліга’ (Нас.). Укр. ві́льгість ’вільгаць, сырасць’. Лексема запазычана з польск. wilgoć ’тс’ (Шатэрнік, 46; Пальцаў, Лекс. і грам., 38; Цвяткоў, 60) ці дакладней са ст.-польск.: ст.-бел. вилкость (з XV ст.) ст.-польск. wilkość (Карскі, Труды, 310). У сучаснай бел. мове маецца вельмі шмат новаўтварэнняў з пачатковым вільгаць‑: вільгатнець, вільгацеабмен, вільгацеаддача, вільгацелюбівы, вільгацепадʼёмны, вільгаціць, вільгацеёмістасць, вільгацястойкі, вільгацяўстойлівы і інш.

Вільго́та1 ’адліга’ (Яруш., Нас., КТС). Запазычана з польск. wilgota ’макрата, вільгаць, вільготнасць’.

Вільго́та2 ’ільгота, аблягчэнне’ (Нас.); ’выгада’ (карм., Мат. Гом.), перан. ’прыволле, раздолле’ (Юрч.). Укр. вільгота ’ільгота, аблягчэнне’, палес. вильгота ’тс’, рус. вольгота ’вольнае жыццё, воля, вольнасць, аблягчэнне’; ’прастор’; ’вызваленне ад дзяржаўнай павіннасці’. Беларуская лексема ўзнікла з ільгота з прыстаўным в‑. Рускія дыялектныя формы, магчыма, з’яўляюцца вынікам кантамінацыі з лексемай воля. Параўн., аднак (Шанскі, 1, В, 154–155). Украінская лексема, відаць, запазычана з бел. мовы.

Вільготнасць ’сырасць’ (КТС), ст.-бел. вилготность, вилкготность запазычаны з польск. wilgotność (Булыка, Запазыч., 63; Гіст. лекс., 73).

Вільго́тны ’сыры, мокры, пранізлівы’ (Шат., Нас.), ст.-бел. вилкготный, вильготный (з XVII ст.). Запазычаны з польск. мовы (Шатэрнік, 46; Булыка, Запазыч., 63). Сюды ж прыслоўе вільго́тна ’насычана вільгаццю’ (КТС, Касп.).

Вільжэ́ць1 ’рабіцца вільготным’ (Нас.). Утворана ад (незафіксаванага) прыметніка *вільгі, які ўзыходзіць да ст.-польск. wilgi ’сыры, мокры, вільготны’ < польск. wilż ’вільгаць’.

Вільжэ́ць2 ’слабець (аб марозе)’ (Нас.) з’яўляецца пераносным або ўтвораным ад ві́льгаць ’адліга’ (гл.).