*Пахо́дны, похо́дны ’прыдатны, выгодны’ (ТС), драг. походно́ ’зручна, добра, выгодна для хадзьбы’ (Клім.). Узыходзіць да прасл. xodьnъ(jь): славен. hȏden ’лёгкі на ногу, ходкі’, чэш. chodný, в.-луж. khódny, н.-луж. chódny, польск. chodny ’ходкі’, балг. ўре́миту й ходну ’самы час ісці’, — якое пазней кантамінавала з poxodъ ’паход, выхад, гулянне’.
Паходня 1 ’пераносная свяцільня’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з польск. pochodnia ’тс’, якое са ст.-чэш. pochodně (сучаснае pochodeň); апошняе ўзыходзіць да прыметніка pochodní ’паходны’ (< ’паходны сродак асвятлення’) (Брукнер, 423; Махэк₂, 468). Да паход 1 < ход (гл.). Гл. таксама пахадня́.
Пахо́дня 2 ’палавік, дарожка’ (Касп.). Утворана ад паход ’дарога, сцежка’. Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165. Блізкія значэнні таксама ва ўкр. похідня́ ’перакідны масток’, у рус. кастрам. похо́дни ’трап з лодкі на бераг’, цвяр. похо́дня ’масток для пешых’.
◎ Пахожа ’паводзіны’ (Мал.). Рэгіяналізм. З ⁺po‑xod‑ja < прасл. xodja ’ход, хадзьба’. Да хадзіць (гл.). Магчыма, да слова похожа адносіцца меркаванне пра тое, што паводле хады чалавека можна пазнаць ягоны характар.
◎ Пахожы ’смачны, чысты (аб вадзе)’ (фалькл.) (Федар., 7). Да пахадзіць < хадзіць (гл.). Спачатку ў лексемы пахожы было, відаць, значэнне ’праточны — які не стаіць, а ідзе, цячэ’, пазней ’чысты’.
◎ Пахолік, пахолак, пахолачак ’бедны селянін’, ’сялянскі хлопец’ (Нас., Грыг.), пахо́лок ’парабак’ (ТС), пахолятко ’лёкай’ (брэсц., КЭС). Булыка (Лекс. запазыч., 185) мяркуе, што ст.-бел. пахолокъ (пахолекъ, пахоликъ, похоликъ, похо‑ локъ, пахолэкъ) ’слуга’, ’салдат’ (з 1516 г.) был· запазычаны са ст.-польск. pachołek. Аднак наяўнасць слова ў рус. аланецкіх, вяцкіх гаворках (пихолок ’хлопец, хлопчык, дураслівец, свавольнік’, пахо́лок ’дзіцё’) дае повад сумнявацца, прынамсі, часткова: толькі некаторыя з гэтых ст.-бел. слоў з’яўляюцца паланізмамі ці аформлены пад польскія. Борысь (Prefiks., 25) лічыць гэту лексему паўночнапраславянскай (рахоіь: рахо(ъкъ ’хлопец, слуга’), утворанай ад дзеяслова хоШі ’пясціць, акружаць апекай, клопатамі; трымаць у чысціні’; аднак няяснай застаецца першасная функцыя прэфікса pa‑. Махэк₂ (426–427) мяркуе, што ра· надавала іранічны характар слову pa‑xol‑f. Фасмер (3, 221) таксама вылучае прэфікс pa‑, а ‑хоШъ супастаўляе з серб.-ц.-слав. хлакъ ’нежанаты’, ст.-рус. холокь і звязвае іх з холо́п, холу́й.
◎ Пахо́ннасць ’адхон, спад гары, берега’ (нясв., слаўг., Яшк.). Беларускае. Відаць, утварылася шляхам кантамінацыі лексем пахілы і паточнасць ці ^склочнасць.
*Пахоп, пахопам ’спешна’, ст.-бел. похопъ ’ахвота, жаданне’ (1538) запазычана са ст.-польск. pochop ’імклівасць’, ’руплівасць, ахвота, жаданне’, ’пачатак’, ’імпульс’, ’пачынанне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Аналагічна пахопна ’похапкам, спешна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; КТС — Сагановіч) з польск. pochopnie, pochopno ’хутка, лёгка, кемліва’.
◎ Пахоў, паловы ’пахаванне нябожчыка’, ’пограб, склеп’ (Др.-Падб., Гарэц.; гродз., Яшк.; Нік. Очерки). З польск. pochów, pochowa ’тс’. Ашм. паховічы ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) і паловы (вышэй) утвораны паводле мадэлі бел. неафіцыйных, прыватных святаў (адведзіны, муровіны і інш.). Да ла- < прасл. po‑ і хавиць (гл.).
◎ *Пахоўрыць, полбу рыць ’абыякава папрасці’ (ТС). Да рус. пск., цвяр. χάβρα ’разява’, ’неахайны’, пск. ’непаваротлівая жанчына’, якое Фасмер (3, 252) звязвае з ховря, хавронья ’свіння’ < ад імя ўласнага Хавронья, Февронья, якія з с.-грэч. Φεβρωνία.
◎ Пахра́ка (зневаж.) ’нахабнік’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і рус. хряк ’кныр’ («^гукапераймальнае — ад хрю‑хрю > хрі!!!кать ’рохкаць’.