Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ко́панік ’полаз з дрэва, выкапанага з коранем’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. капаць.

Ко́панка ’кар’ер, сажалка’ (ТСБМ, Шат., Нар. лекс., ТС, Сл. паўн.-зах., Яшк.). Гл. капаць.

Ко́панкі ’драўляныя начоўкі’ (Сцяшк. Сл.). Да копанка (гл.).

Ко́пань1 ’копанка’ (Яшк., Сл. паўн.-зах., Яўс., Мат. Маг.). Гл. капаць.

Ко́пань2 ’тарфянік’ (Сцяшк. Сл.). Да капаць (гл.).

Ко́пачка ’матыка з некалькімі зубамі для капання бульбы’ (Жыв. сл., Сл. паўн.-зах.). Да капаць (гл.).

Ко́пішча1 ’каменная гара ў выглядзе велізарнага кургана’ (Шпіл.). Да капец (гл.).

Ко́пішча2 ’яўрэйскія могілкі’ (Нас., Яшк.). Гл. капаць.

Ко́пішча3 ’месца, дзе ў XVI ст. сяляне вялі следства і рабілі суд, на які збіраліся баяры і шляхта з розных аколіц на мілю ў акружнасці’ (Яшк.). Гл. копішна©.

Ко́пка ’пячурка, дзе сушаць рэчы, дзе захоўвалі жар’ (ТС, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. словатв., Жд. 3, КЭС, лаг., Хар., Сл. паўн.-зах.). Гл. капка.

Ко́пнуць1 ’пабегчы’ (Мат. Гом.), ’прапасці’ (Сцяшк. Сл.). Гл. капнуць.

Ко́пнуць2 ’забіць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. капнуць.

Ко́ппала ’курапатка’ (Мат. Гом.). Мабыць, скарочаная форма ад курапатка (гл.).

Ко́псаўка ’маруда’ (Нар. лекс.). Гл. копсацца.