Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Афіцыя́нт (БРС). Запазычана з рус. официант у другой палавіне XIX ст. (гл. Крукоўскі, Уплыў, 79; Гіст. лекс., 243); у рус. мове з франц. officiant (суфіксальнае ўтварэнне ад officier служыць, прыслужваць’ < лац. officiare ад officium ’служба, пасада’), параўн. КЭСРЯ, 320.

Афіцэ́р, дыял. ахвіцэ́р. Ст.-бел. официеръ (з першай палавіны XVII ст., гл. Булыка, Запазыч.) адпавядае графічна ням. Officier, што з франц. officier ад лац. officiārius ’афіцыйная асоба, службовец’, параўн. officium ’служба’. Можна дапусціць непасрэднае запазычанне з нямецкай мовы (Гіст. лекс., 114) або праз польскае пасрэдніцтва, дзе былі вядомы абедзве формы — oficer і oficyer, параўн. Рыхардт, Poln., 84; Фасмер, 3, 174; форма афіцэр замацавалася ў літаратурнай мове пад уплывам рус. офицер, гл. Баханькоў, БЛ, 1972, 2, 44–45; Крукоўскі, Уплыў, 82.

Афі́ша (БРС). Запазычана з рус. афиша, якое з франц. affiche ’тс’; гл. Фасмер, 1, 97; Шанскі, 1, А, 177; Рудніцкі, 1, 42.

Афро́нт, у запісах Федароўскага: «Тры афронты качароў, дзевіць вецей лебядзей» (VI, 105), па семантыцы не можа ўзыходзіць да польск. afront (франц. afront) ’знявага, паклёп’. Відаць, скажонае акрэнт ’карабель’, польск. okręt, параўн. іншыя запісы той жа песні ў Федароўскага: «Дзевяць віцін лебядзей, тры акрэнты качэрэй» (VII, 254).

Афэ́рдала ’замораны, худы конь’, ’апушчаны, забіты чалавек’ (шарк., Цыхун, вусн. паведамл.). З яўр. (ідыш) a férdele ’конік’. Гл. таксама іншыя формы з няясным значэннем: фэрдала, нафэрдала (астрав., Жарт. песні, Мн., 1974, 611), якія могуць сведчыць у карысць сувязі з дыял. фэйдаць, фэндаць ’абрабляць, паскудзіць’, польск. faidać ’тс’; параўн. таксама бала дыял. офрден ’зношаны, стары’, у аснове якіх ляжыць, магчыма, супольнае запазычанне з невядомай крыніцы.

Афэ́рма, ахвэ́рма, ахэ́рма ’неахайная жанчына, апушчаны чалавек’ (Цых.), оферма, офэрма (КСТ), укр. оферма, воферма ’нязгрэба, няздара’, польск. oferma. Запазычанне. У якасці крыніцы для польскага слова прыводзяць ням. ohne Forme (Дарашэўскі), што з семантычнага боку, здаецца, знаходзіць пацверджанне ў беларускіх гаворках, параўн. значэнне слоў хорма ’нікчэмны мужчына’, ’форма’ і нехорматны ’неахайны, неакуратны’ (КСТ), аднак з фармальнага боку выклікае пэўныя цяжкасці з-за няяснасці шляхоў адаптацыі (пасрэдніцтва мовы ідыш?).

Афя́ра. Гл. ахвяра.

Ах выклічнік для выражэння гневу, радасці, здзіўлення; укр. ах, рус. ах, польск. ach, чэш. ach, славац. ach, н.-луж. ach, славен. ah, серб.-харв. ȁh, макед. ах, балг. ах. Адносіцца да т. зв. «першасных» слоў, вядомых і іншым індаеўрапейскім мовам, параўн. лац. āh, ням. ach, франц. ah, ст.-інд. āḥ у гл. Зубаты, Studie, 1, 163; Слаўскі, 1, 23; вытворныя ахкаць, укр. ахкати, славац. achkať, балг. а́хкам ад ах (ach) пры дапамозе спецыяльнага дзеяслоўнага суфікса ‑к‑, параўн. Махэк₂, 34; адносна беларускіх дзеясловаў на ‑ка‑ гл. Васілеўскі, Лінгв. зб., 49–57.

Аха́бак ’бярэмя, вязка’ (Бір. Дзярж.). Хутчэй за ўсё ахапак (гл.) з азванчэннем n у інтэрвакальным становішчы, параўн. у тым жа арэале (Міншчына) драбакаваць ’баранаваць вясной зямлю, узараную на зіму’ (Жд., з драпакаваць), стаган ’шклянка’ і інш.; аднак магчыма і самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне тыпу рус. охабка ад охабить ’абхапіць’, хабить ’хапаць, захопліваць, прысвойваць’, гл. Фасмер, 3, 175; пра існаванне ў старабеларускай мове адпаведнага дзеяслова, магчыма, сведчыць цытата з аканнем «ахабивъ» (XV ст.), якую прыводзіць Карскі, 1, 136; параўн. таксама ст.-польск. ochabić ’абхапіць’ ад гукапераймальнага выклічніка xab‑, гл. Бернекер, 381.

Ахадзі́ць ’ударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджваць ’апрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць!»