Ахадзі́ць ’ударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджваць ’апрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць!»
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)