Афіцэ́р, дыял. ахвіцэ́р. Ст.-бел. официеръ (з першай палавіны XVII ст., гл. Булыка, Запазыч.) адпавядае графічна ням. Officier, што з франц. officier ад лац. officiārius ’афіцыйная асоба, службовец’, параўн. officium ’служба’. Можна дапусціць непасрэднае запазычанне з нямецкай мовы (Гіст. лекс., 114) або праз польскае пасрэдніцтва, дзе былі вядомы абедзве формы — oficer і oficyer, параўн. Рыхардт, Poln., 84; Фасмер, 3, 174; форма афіцэр замацавалася ў літаратурнай мове пад уплывам рус. офицер, гл. Баханькоў, БЛ, 1972, 2, 44–45; Крукоўскі, Уплыў, 82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)