Заніце́ць ’стаць тонкім, кволым (пра расліны)’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, з ніць (гл.) ’стаць тонкім, як ніць’ (параўн. ніткаваты).
Зано́даць ’змучыць’ (Сл. паўн.-зах.). Ад нодаць ’псаваць’ (Касп.). Параўн. знодаць.
Зано́за ’туга, жаль, сум’ (Нас.), ’прут для замацавання ярма; кіёк для замацавання века на кубле’, ’палачка для пляцення лапцей’, ’стрэмка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. зано́за ’стрэмка’, раст., дан., кур., арл., паўд.-зах. ’частка ярма’, укр. зано́за ’кіёк для замацавання ярма’, польск. дыял. zanoza ’затычка ў ярме’, zanozka, zanoże ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zanoziti ’праткнуць, пракалоць’ са спецыялізацыяй значэнняў; Шанскі, 2, З, 50. Значэнне ’туга’ < ’тое, што баліць, трывожыць’ < ’стрэмка’. У za‑noz‑iti той жа корань, што ў нож, нізка (гл.).
Зано́рысты ’пакручасты; дрэва, якое цяжка раскалоць’ (Сл. паўн.-зах.). Магчымыя версіі: да нораў, г. зн. дрэва «з норавам»?, да нора ’дупло’?, да *норити (гл. ныраць) ’дрэва, што было патоплена’? Няясна.
Заняпа́д ’упадак’. Укр. занепа́д ’тс’. Параўн. рус. бранск., смал., кур., арл. занепасть ’зрабіцца слабым, хваравітым’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *занепадати, *занепад + ти > *занепасти. Складанасць у сумяшчэнні значэння кораня (пад‑) і кампанента не-, якое дае ’не падаць’, што не адказвае сапраўднаму значэнню слова (прэфікс за‑ азначае пачатковы этап ці завяршэнне дзеяння, а таму ў гэтых разважаннях неістотны); параўн. рус. за‑не‑мочь. Калі ўлічыць наяўнасць рус. варонеж., бранск., кур., уладз., ярасл., кубан. занапастить(ся) ’мець напасці, г. зн. непрыемнасці; знікнуць, замучыць, страціць’, відаць, трэба ўводзіць слова да *занапасти, у якім потым адбылася ўзмацняючая народна-этымалагічная замена на > не: *занепасти.
Заня́так ’справа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час як рус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.
Запавет ’наказ патомкам’. Укр. заповіт ’тс’. Параўн. ст.-слав. заповѣдь ’запаведзь’, ст.-рус. заповѣдь ’запаведзь, запавет, забарона’. Зах.-рус. кантамінацыя завет і запаведзь. Параўн. рус. варонеж. за́повесть ’запавет’, серб.-харв. за̏повест і славен. zapovę̂st ’загад, запаведзь’ < zapovědtь з суфіксам ‑tь, як vědtь > весць. У завет (гл.) той жа корань, што ў веча (гл.), у запаведзь — ведаць (гл.) (< vědati > po‑vědati > za‑povědati > zapověd‑ь).
За́пан ’фартух’ (Жд. 2, Мат. Гом.), запо́н, запо́нка ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. за́по́н ’фартух’, укр. запо́на ’заслона; пакрывала; засцежка; перашкода’, польск. zapona ’засцежка, заслона’, чэш. zápona, zápon ’засцежка, заслона’, славац. zápona ’засцежка, фартух’, славен. zapòn, zapȏna ’засцежка’, серб.-харв. за́пон(а) ’засцежка; затрымка’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *zapenti (> zapęti) з чаргаваннем e/о. Za‑pę‑tі — прэфіксальнае ўтварэнне ад pęti (гл. пяць 2, апона). Варыянты націску ў рус., бел. звязаны з наяўнасцю ці адсутнасцю дзеяння закона Шахматава ў розных дыялектах. Форма запо́нка мае суфікс ‑к‑a, утворана пазней ад запона. Фасмер, 2, 78; Брукнер, 645.
Запа́с ’прыгатаванае на будучае’. Рус., укр. запа́с, польск. zapas ’тс’. Ст.-рус. запасъ ’запас’ (XV ст.). Параўн. польск. zapas, чэш., славац. zápas ’спаборніцтва’, серб.-харв. за̀пас ’тое, што ахапляецца адным закідам мярэжы’. Балг., макед. запас ’рэзерв’ (ваен.) < рус., БЕР, 1, 601. Серб.-харв. ад за̀пасати ’змяшчаць нешта вакол пояса’ (гл. пас 1 ’пояс’), ’абкружаць’. Такога ж паходжання (ад ’брацца за пояс, пас’) чэш., славац., польск. Махэк₂, 709, Брукнер, 645. Рус. запас Праабражэнскі (1, 242; 2, 22), як і спасать, опасный, звязвае з пасти (гл. пасвіць), таксама Фасмер, 2, 78. Шанскі (2, З, 52) удакладняе: ад пасти ’берагчы, захоўваць’. Гэта магчыма. Аднак нельга выключаць і паходжання ўсх.-слав. і польск. слоў ад таго ж кораня пас ’пояс’: ’вогненны запас для агнястрэльнай зброі’ (адно са старажытных значэнняў), як і прыпас ’тое, што знаходзіцца за поясам’ з далейшым развіццём значэння. У карысць гэтага, між іншым рус. запас ’улоў з рыбалоўнай снасці’ (Даль).
За́паст ’без перадышкі’ (Сл. паўн.-зах.). Кантэкст прыкладаў у слоўніку не пацвярджае дакладнасці ўказанага значэння: «Два дні запаст рубілі». Не выключаны перанос ад *за‑пост ’загавіны’ (запусты) > ’спачатку’ ці скажэнне слова запас або польск. zápas ’запас’, ’спаборніцтва’. Няясна.