Ві́ксва ’балотная трава асака’ (гродз., вілен., Карл.). Рус. йонаўск. віксва, польск. усх. wikswa, vʼiksfa, vʼiksvʼa, vʼiksʼvas ’асака’. Запазычана з літ. viksvá ’асака’ (Развадоўскі, RS, 5, 1922, 1–25; Атрэмбскі, JP, 16, 1931, 84; Зданцэвіч, LP, 1960, 351; Вяржбоўскі, 172–173).
Вікт ’ежа, харчы’ (Гарб.), ст.-бел. виктъ ’харчы’ (1664 г.). Укр. вікт, польск. wikt, wicht ’тс’. Запазычана з польск. wikt < лац. victus ’харчаванне, ежа’ (Булыка, Запазыч., 63).
Віктары́на ’гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў’ (БРС, КТС). Укр. віктори́на. Запазычана з рус. викторина ’тс’ < лац. victoria ’перамога’ з памяншальным суфіксам ‑in‑.
Вікто́рыя ’назва гатунку некаторых агародных і садовых раслін (буракоў, клубнікі)’; ’травяністая вадзяная трапічная расліна з вялікімі кветкамі і плаваючым лісцем’ (БРС, КТС) узнікла шляхам пераносу з лац. victoria ’перамога’.
Вікун’я ’капытныя жывёлы, крыху падобныя да вярблюдаў, Auchenia vicunna, Camelus vicunna’ (КТС). Запазычана з рус. вику́нья < перуанск. wikunia. Параўн. таксама вігонь (гл.).
Ві́ла ’дом-асабняк’ (БРС, КТС) запазычана з рус. вилла (Крукоўскі, Уплыў, 73), хаця не выключана магчымасць запазычання з польскай мовы. Рус. слова паходзіць з іт. villa ’дача, вёска’ < лац. villa ’дача’ (Фасмер, 1, 315; Шанскі, 1, В, 98; КЭСРЯ, 81; Махэк₂, 689; БЕР, 1, 148).
Вілава́ты ’вілападобны, раздвоены’ (БРС, КТС, Федар., 6); ’завілісты, пакручасты’ (Гарэц.). Укр. вілова́тий ’вілаваты’, рус. паўн., смал. вилова́тый ’раздвоены, вілападобны’, ст.-рус. виловатый ’завілісты’ (1556 г.). Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ov‑atъ. Да ві́лы (гл.). У заходніх і паўднёвых слав. мовах гэта лексема мае суф. ‑ov‑it‑.
Вілаво́дзіць ’блытаць; зводзіць з прамога шляху’; ’зблытваць справу, цягнуць яе’ (Нас.). Складаным словам стала пад уплывам народнай этымалогіі. Насовіч (Нас., 57) справядліва суадносіць яго з літ. žviluóti ’хістацца, калыхацца’, параўн. паўн.-рус. вила́вить ’хітраваць’, пск., цвяр., пецярб. вила́ ’хітрун, чалавек, які лёгка пераключаецца з адной справы на другую’. З падобным значэннем ужываецца і бел. вілавло́днік, вілаво́дніца ’хлус, спрытны чалавек, які ўжывае выкруты, хітрыкі’ (Нас.). Сюды ж вілаводны, вілаводства, вілавожанне, звілаводзіць (Нас.). Магчыма, таксама да вірла (гл.), хаця словаўтварэнне няяснае.
Вілавокі. У тэксце: «…І месяц вілавокі, нібы здань…» (КТС, Ю. Гаўрук). Відавочна, да вілы і вока (гл.).
Вілак ’дзераза звычайная, Lycopodium clavatum L.’ (маг., Кіс.). Відазменена ў адпаведнасці з беларускай фанетыкай: ‑dl‑ ⟷ ‑л‑ з польск. widłak ’дзераза’. Вілак‑дзераза ’дзераза гадавая, Lycopodium annotinum’ узнікла ў выніку наслаення запазычанай лексемы вілак на першапачатковую дзераза. Магчыма, дзераза названа вілаком паводле вілападобнасці знешняга выгляду яе. Параўн. вілакі (гл.). Гл. таксама відла́к.