Вілак ’дзераза звычайная, Lycopodium clavatum L.’ (маг., Кіс.). Відазменена ў адпаведнасці з беларускай фанетыкай: ‑dl‑ ⟷ ‑л‑ з польск. widłak ’дзераза’. Вілак‑дзераза ’дзераза гадавая, Lycopodium annotinum’ узнікла ў выніку наслаення запазычанай лексемы вілак на першапачатковую дзераза. Магчыма, дзераза названа вілаком паводле вілападобнасці знешняга выгляду яе. Параўн. вілакі (гл.). Гл. таксама відла́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)