Валёхацца ’хадзіць, выпасвацца’ (КТС): «…віднеліся лугі, дзе валёхаліся гусі». Да валёх/валюх. Гл. валюхацца.
Ва́ліва, валева ’многа’ (КСТ). Укр. ва́ляво ’тс’ (Грынч.). Да прыметніка *валлівы < валіць (параўн. маўклівы, ганарлівы). Семантычна пацвярджаецца выразам «валам валіць»; параўн. яшчэ ўкр. ва́льний ’моцны, вялікі’ (Грынч.).
Валідол ’лякарства’ (КТС). З рус. валидол < франц. validol < valide ’здаровы, моцны’ (Шанскі, 1, В, 12).
Валіза 1 ’чамадан’ (Шпіл.), валіска (лях., Янк. Мат.). З польск. walizek, waliza < франц. valise (Карскі, Белорусы, 160; Кюнэ, Poln., 113; Фасмер, 1, 269; Рудніцкі, 1, 301).
Валіза 2 ’завала, гультай, лодыр’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.); ’неахайны’ (Мат. Гом., КСТ); ’бамбіза’ (КСП). Верагодна, пераноснае значэнне валіза 1 ’чамадан’ (параўн. пераноснае ўжыванне бочка, мех, вантух, сундук); на асэнсаванне слова зрабіла ўплыў збліжэнне з валіць і бамбіза.
Валік ’прыстасаванне для накатвання фарбы’ (КТС). Да вал 3.
Валіна ’павал, буралом у лесе’ (Яшк.); ’руіны’ (Грыг.). Да валіць 1 (гл.).
Валі́ць 1 ’прымушаць упасці, перакульваць’ (БРС). Рус. валить, укр. валити, польск. walić, в.-луж. walić, н.-луж. waliś ’круціць’, чэш. valiti ’каціць’, славац. váľať ’валіць (дрэва)’, балг. ва́лям, макед. валка ’валяць, катаць’, серб.-харв. ва́лјати, славен. valíti, ст.-слав. валити. І.‑е. паралелі: літ. võlioti ’катаць’, лат. uolît ’катаць, круціць’, ст.-інд. válati ’ён круціцца, паварочваецца’, ст.-в.-ням. wuolên ’качаць’, лац. volvo ’катаю, кручу’, грэч. ἐλύω ’катаю, закручваю’. Гл. вал 2 у Фасмера, 1, 268. Параўн. Шанскі, 1, В, 12; Брукнер, 599–600; БЕР, 1, 116–117; Скок, 3, 562–563.
Валі́ць 2 ’вырабляць з воўны’ (Бяльк.); ’качаць, збіваць сукно’ (КЭС), валка (тканіны) (КТС). Да валіць 1.
Ва́лішны ’кастрыраваны’ (Грыг.). Да валашыць, збліжанага з валіць (параўн. рус. коновал, валяць ’кастрыраваць’).
Валішча 1 ’ўпаўшае струхлелае дрэва’ (КСТ). Да валіць 1.
Валішча 2 ’месца, дзе робяць, валяць лес’ (КТС, КЭС, Мат. Гом.). Да валіць 1. Параўн. папялішча, іржышча.