Прыро́духа ’прыгожая жанчына’ (пін., Жыв. сл.). Да род, прырадзі́ць, гл. радзі́ць.
Прыро́іць ’прыляцець’ (ТС). Да ро́іць ’ляцець, валіць’ (гл.).
Прыро́стак ’малады парастак расліны’ (ТСБМ), ’тое, што прырошчана’ (Ласт.), прыро́станы ’прырослы’ (ТС), сюды ж прыро́сток ’прыток ракі, ручая’ (Клім.). Да прырасці́, гл. расці; параўн. рус. дыял. приро́сток ’цяля’, укр. приро́сток ’прыплод’, славен. prirástek ’прырост’, балг. прира́стък ’нешта прырослае, адростак’ і пад. Паводле БЕР (5, 731), агульнаславянскія аддзеяслоўныя ўтварэнні, спецыфічныя для асобных славянскіх моў.
Прыро́чыць ’прымеркаваць, аднесці (да часу)’ (Ласт.), параўн. рус. приуро́чить ’прымеркаваць, аднесці (да часу)’, ’арганізаваць што-небудзь з нагоды якойсьці знамянальнай падзеі, свята і пад.’, укр. приуро́чити ’тс’. Тут, відаць, аўтарскі наватвор ад рок ’прызначаны тэрмін’ (гл.), параўн. ст.-бел. рокъ ’пэўны тэрмін, час’.
Прыру́б ’прыбудова да хаты’ (Мат. Маг.), прырубкі ’сцены паміж вокнамі’ (рагач., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. прируб ’прыбудова з бярвення, прырубленая да хаты, іншай пабудовы’, прирубка ’тс’, укр. прируб ’прыбудова’. Вытворныя ад прырубіць < рубіць (гл.).
Прыручы́ць ’зрабіць ручным’, ’даручыць’ (люб., Сл. ПЗБ; Жд.), прыручы́цца ’прыстасавацца, навучыцца’ (ТС). Ст.-бел. прирука ’даручэнне’ (Гарб.). Рус. приручи́ть ’прыручыць’, дыял. калуж., разан., смал. ’даручыць’, укр. приручи́ти ’даручыць’. Да рука (гл.), г. зн. зрабіць так, каб нехта быў ’пры руцэ’. Параўн. ручны, ручацца.
Прыры́ўкамі, прыръ́ўкамі, прыры́ўкам, пріры́ўкым, пры́ръўкъм ’прыхваткамі, час ад часу’ (Жд.; гарад., Нар. лекс.; ЛА, 5; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да п(е)рарыва́ць (гл. рваць) з пераафармленнем згодна з дыялектнай фанетыкай.
Прыс ’шост для кіравання плытом, чаўном і пад. (доўгае вясло, багор, бусак)’ (ТСБМ, Сцяшк., Мат. Гродз.; віл., пух., Сл. ПЗБ; Скарбы), прыз ’бусак’ (Цых.), прыс ’вочап у студні з жураўлём’ (навагр., ДАБМ). Запазычанне з жаргону польскіх плытагонаў, дзе prysa азначае ’шост’. Апошняе з ням. Spriess ’тс’ (Брукнер, 440). Змяненне роду пад уплывам шост. Паводле Гутшміта (ZfSl, 19, 2, 268), з-за адрозненняў у родзе з польскім словам запазычана праз літ. prýsas ’тс’ з усходнепрускага prîse ’доўгі шост’ (Фрэнкель, 655).
Пры́са, пры́за, мн. л. пры́сы, пры́зы, пры́скі ’непакрытая шэрсцю частка пысы ў каровы, каня’ (ТС; брэсц., малар., драг., пін., лельч., хойн., ЛА, 1), пры́сы ’вусы; вусы ў жывёл’ (Клім., Сл. Брэс.). Кантамінацыя пыса і *прыск < польск. prysk ’пыса ў каня’. Апошняе ад pryskać ’пырскаць’ (Брукнер, 440). Прасл. *prys‑ ’морда’ (ЕСУМ, 5, 576) роднаснае літ. prusnà (звычайна мн. л. prùsnos) ’морда (каровы, каня, авечкі)’, лат. prusnas ’губы, рот’, прус. Р. скл. адз. л. prusnas ’твар’, звязанымі чаргаваннем з літ. prausti ’мыць, умываць’ (Непакупны, Связи, 46–47).
Прысабе́чыць ’набыць ва ўласнасць; прысвоіць, прыўлашчыць чужое’ (Нас., Ласт.; Сл. Брэс.). Ад сабе́чыць ’набываць ва ўласнасць, прысвойваць’ (гл.).