Прыру́б ’прыбудова да хаты’ (Мат. Маг.), прырубкі ’сцены паміж вокнамі’ (рагач., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. прируб ’прыбудова з бярвення, прырубленая да хаты, іншай пабудовы’, прирубка ’тс’, укр. прируб ’прыбудова’. Вытворныя ад прырубіць < рубіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)