Пры́са, пры́за, мн. л. пры́сы, пры́зы, пры́скі ’непакрытая шэрсцю частка пысы ў каровы, каня’ (ТС; брэсц., малар., драг., пін., лельч., хойн., ЛА, 1), пры́сы ’вусы; вусы ў жывёл’ (Клім., Сл. Брэс.). Кантамінацыя пыса і *прыск < польск. prysk ’пыса ў каня’. Апошняе ад pryskać ’пырскаць’ (Брукнер, 440). Прасл. *prys‑ ’морда’ (ЕСУМ, 5, 576) роднаснае літ. prusnà (звычайна мн. л. prùsnos) ’морда (каровы, каня, авечкі)’, лат. prusnas ’губы, рот’, прус. Р. скл. адз. л. prusnas ’твар’, звязанымі чаргаваннем з літ. prausti ’мыць, умываць’ (Непакупны, Связи, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)