Маленя́ ’маленькая істота’ (ТС) прымыкае да ўкр. моўнага арэалу, дзе маля́ ’малыш’, гуц. мале́ ’малое цялё’. Параўн. і рус. арханг. ма́ля ’малыш’, ’эй, малы!’ Прасл. рэгіяналізм malę ’малая істота’.
Мале́сенькі ’вельмі маленькі’ (Мал., Янк. 2), стаўб. мале́сінькі, мсцісл. малёсенечкій, малёсенькій (Нар. сл., Нар. словатв., Ян.), рус. паўн., дан. ма́лёсенький, мале́сенький ’тс’. Усходнеславянскае (з суф. ‑ес‑). Да малы́ (гл.).
Мале́сы ў выразе: у мале́сім часу ’у міг, у момант’ (Чуд.). Да малы́ (гл.). Пашырэнне асновы ‑ес‑ выражае паняцце малой велічыні, колькасці, але без дэмінутыўнай экспрэсіі, як ‑еньк‑ і да т. п. Параўн. і н.-луж. malsny ’хуткі’.
Ма́лец, ма́ліц, ма́ляц ’падлетак, юнак ад 14 да 18 год’ (ТСБМ, Чуд., Др.-Падб., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Яруш., Пан. дыс.; маг., КЭС; докш., Янк. Мат.; паўн.-бел., Сл. ПЗБ), ’нежанаты малады чалавек, хлопец’ (Мядзв.; полац., Нар. лекс.), ’прыслужнік, служка’ (Нас.), ма́лец‑вы́растачак ’падлетак’ (Нар. Гом.). Рус. цвяр. мале́ц ’халасцяк’, смал. ма́лец ’парабак’, паўд. ’казак’, ст.-рус. малецъ ’падлетак’, польск. malec ’малы хлопец, хлопчык або маладая дзяўчынка, малое дзіця’, серб.-харв. ма̏лац ’тс’. Прасл. malьcь. Да малы́ (гл.).
Мале́цце ’маленства’ (Нар. Гом.). Скарочаная форма ⁺малалецце (< *malolětьje). Да малы́ і ле́та (гл.).
Мале́ць ’дзяцінець’ (даўг., Сл. ПЗБ). Укр. малі́ти ’змяншацца’, рус. мале́ть ’тс’, арл. ’дурнець, гарэзнічаць’, ст.-рус. малѣти ’змяншацца колькасцю’, польск. maleć ’станавіцца меншым, памяншацца’, чэш. maliti se, славац. maliť sa ’тс’, славен. malíčiti ’змяншаць значэнне’, серб.-харв. ма́лата (се), макед. малее, балг. мале́я ’змяншацца, змяншаць’. Прасл. maliti, malěti ’тс’. Да малы́ (гл.).
Мале́ча ’маленькія дзеці, жывыя істоты’, ’драбната, драбяза’, ’дзіцяня’ (ТСБМ, Янк. 1, Сцяшк., Нас., Бяльк., Растарг.), ’чалавек нізкага росту’ (Растарг.). Укр. мале́ча ’малыя дзеці’, рус. мале́ча: смал. ’дзіця’, славен. malȏča ’дробязь’, серб.-харв. мало̀ћа ’малая колькасць’. Трубачоў (Проспект, 59–61) дапускае праблематычнасць пры ўзвядзенні гэтых форм да прасл. malotja; магчыма, ‑otja > ‑etja (?). Да малы́ (гл.).
Ма́лечка ’зусім мала’ (Жд. 1). Рус. цвяр., кур. ма́лечко ’мала’, ст.-рус. малечкий ’маленькі’, ст.-чэш. malečko ’нядоўга, кароценькі перыяд часу’, ст.-серб.-харв. малачак, мале́чак ’маленькі’. Да малы́ (гл.).
Мале́шанькі, малёшанькі ’невялічкі, дробны’ (Нар. Гом.). Рус. паўн., пск. малёшенький ’тс’, ст.-рус. малешенький ’вельмі маленькі’, ’дробны (пра дождж)’, ст.-серб.-харв. ма̏лашан ’маленькі’. Утворана ад ⁺малехны < малы́ (гл.).
Малёґаць ’угаворваць, прасіць’ (маладз., Янк. Мат., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг., глус., Мат. Маг.; Федар. 2). Да малі́ць (гл. малі́цца) ’упрошваць’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ёг‑ з працягла-шматразовым значэннем. Параўн. бел. галёкаць, гродз. галякаць ’крычаць, гукаць’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), а таксама серб.-харв. моља́кати, мољукати з пеяратыўнымі суфіксамі.