Малёґаць ’угаворваць, прасіць’ (маладз., Янк. Мат., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг., глус., Мат. Маг.; Федар. 2). Да малі́ць (гл. малі́цца) ’упрошваць’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ёг‑ з працягла-шматразовым значэннем. Параўн. бел. галёкаць, гродз. галякаць ’крычаць, гукаць’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), а таксама серб.-харв. моља́кати, мољукати з пеяратыўнымі суфіксамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)