Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ва́лен. Гл. вэлюм.

Ва́ленка ’цёплая хустка’ (ДАБМ, 946; Сцяшк. МГ), валёнка ’цёплая шапка’ (Некр., КЭС, Жд.) > ва́лянка ’вялікая хустка на плечы’ (Янк. II). Суфіксальныя ўтварэнні ад валены < валіць2. Параўн. Рудніцкі, 1, 301.

Вале́нта ’хвароба’ (Бір. Дзярж.): «каб цябе валента кінула», валянтова ’прыпадкі’ (КЭС). З польск. Walenty (?), Параўн. чэш. valentinsky, якое Ф. Барташ тлумачыць так: «Дзіця, народжанае на святога Валянціна, будзе валянцінскае, г. зн. будзе хварэць на прыпадкі» (Барташ, 474).

Вале́нтнасць ’уласцівасць атама далучаць іншыя атамы’ (КТС). З рус. валентность (Крукоўскі, Уплыў, 89).

Вале́т (БРС). Праз рус. валет з франц. valet ’слуга’ (Праабражэнскі, 1, 63; Шанскі, 1, В, 11; Рудніцкі, 1, 300).

Ва́лец ’жорны’ (Мат. Гом.). Рус. вальц, валец, укр. валець ’тс’. Праз польск. walec < ням. Walze (Рудніцкі, 1, 301).

Вале́шнік ’абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе’ (Яшк.). Да валіць, валяцца. Параўн. рус. вальнище ’месца, дзе адпачываюць дзікія жывёлы’. Магчыма, слова збліжана з вольха або валежнік.

Валёк1 ’брусок з крукам, за які зачэпліваюць пастромкі’ (Янк. III); ’абрубак бервяна’ (Грыг.); ’ворчык’ (Юрч.). Да вал3.

Валёк2 ’пранік’ (КЭС), валкі ’качалкі для бялізны’ (Шатал.), валак, валко ’валок для качання бялізны’ (КЭС). Да вал3.

Валёнак (БРС), валінцы (Шн., 3). Рус. валенок, укр. валянки ’суконныя нагавіцы’, бел. ва́ленка, валёнка, ва́лянка ’хустка або шапка з воўны’ (КЭС). Да валены < валіць ’вырабляць з воўны’. Параўн. Рудніцкі, 1, 301, 303; Шанскі, 1, В, 10.

Валёнка1. Гл. ваненка.

Валёнка2. Гл. валенка.