Ва́ленка ’цёплая хустка’ (ДАБМ, 946; Сцяшк. МГ), валёнка ’цёплая шапка’ (Некр., КЭС, Жд.) > ва́лянка ’вялікая хустка на плечы’ (Янк. II). Суфіксальныя ўтварэнні ад валены < валіць 2. Параўн. Рудніцкі, 1, 301.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)