рака ў Ленінградскай вобл. Расіі. Даўж. 74 км, пл. басейна 281 тыс.км². Выцякае з Ладажскага воз., упадае ў Фінскі зал. У нізоўях падзяляецца на рукавы (асн.: Вял. і Малая Н., Вял. і Малая Неўка), утварае дэльту, на 42 астравах якой і Прынеўскай нізіне размешчаны С.-Пецярбург. Сярэдні расход вады каля в. Новасаратаўка 2520 м³/с. Паўд.-зах. і зах. вятры наганяюць ваду з Фінскага зал., у выніку чаго падымаецца ўзровень вады, часам у С.-Пецярбургу бываюць навадненні (самыя высокія падняцці вады 410 см у 1824 і 369 см у 1924). Ледастаў з пач. снежня да канца крас. — пач. мая. Н. ўваходзіць у склад Беламорска-Балтыйскага і Волга-Балтыйскага водных шляхоў. На Н. (у вытоку) г. Шлісельбург.
НЯВЕ́РАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 21.3.1945, г.п. Болшава Мыцішчанскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі і хіміі палімераў. Д-ртэхн.н. (1944), праф. (1997). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1968). З 1971 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (г. Гомель), з 1982 у Гомельскім політэхн. ін-це. З 1988 у Гомельскім кааператыўным ін-це (заг. кафедры), з 1993 у Бел. ун-це транспарту. Навук. працы па матэрыялазнаўстве герметызавальных і антыкаразійных матэрыялаў, фізіцы і хіміі палімераў, сумяшчальнасці кампанентаў кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.
Тв.:
Низкомодульные композиционные материалы на основе термопластов. Мн., 1984 (разам з В.А.Гальдадзе, Л.С.Пінчуком);
Полимерные пленки, содержащие ингибиторы коррозии. М., 1993 (разам з Л.С.Пінчуком);
Герметизирующие полимерные материалы. М., 1995 (з ім жа).
(24.12.1886, с. Навікоўка Старамайнскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 24.12.1923),
рускі пісьменнік. У 1906—16 настаўнічаў. Друкаваўся з 1906. Асн. тэмы творчасці — рас. сялянства, вострыя сац. і псіхал. канфлікты на вёсцы: апавяданні, аповесці «Ташкент — горад хлебны», «Гусі-лебедзі» (не завершаная), «Андрон Непуцёвы» (усе 1923) і інш. Прозе Н. ўласціва своеасаблівая, блізкая да сказа стылістыка. Аўтар п’ес «Бабы» (1920), «Грамадзянская вайна», «Захарава смерць» (абедзве 1922), вершаў у прозе і інш. Адзін з пачынальнікаў сав. дзіцячай л-ры (цыкл «Дзіцячыя апавяданні», 1923). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Б.Дольскі, М.Сеўрук і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. Куйбышев, 1957—58;
Избранное. Мн., 1985;
Бел.пер. — Бабы. Мн., 1927;
Як у нас вайна была. Мн., 1927;
Смех і гора. Мн., 1928;
Ташкент — горад хлебны. Мн., 1930;
Бальшавікі. Мн., 1930;
Сгрогі муж. Гора-горкае: Апавяданні. Мн., 1931.
Літ.:
Александр Неверов: Из архива писателя: Исслед. Воспоминания. Куйбышев, 1972;
Александр Неверов: Воспоминания, статьи, библиогр Куйбышев, 1986.
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). За 1 км на З ад в. Агароднікі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Ашмяны, у Рамбоўскім рове. Валун ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў (да 2—4 см у папярочніку). Даўж. 4,1 м, шыр. 3,1 м. выш. 2,2 м, у абводзе 10 м, аб’ём 28 м³, маса каля 74 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс.г. назад з Аландскіх а-воў у Балтыйскім м. Па старадаўнім абрадзе да валуна раней прыводзілі нявест.
возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Дняпро, за 7 км на Пн ад г. Рэчыца. Пл. 0,22 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 120 м, даўж. берагавой лініі 5 км. Старычнае. Схілы невыразныя.
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,09 км², даўж. 1,9 км, найб. шырыня 820 м, найб. глыбіня 9 м, даўж. берагавой лініі 5,2 км. Пл. вадазбору 78 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—15 м (на ПнУ 20—25 м), парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагавая лінія ўтварае шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На У, ПнЗ і Пд пойма шыр. да 400 м. Мелкаводдзе пясчанае. З глыбіні 4 м дно выслана глінай, найглыб. ўчасткі — гліністым ілам. Празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 3 м. Праз возера цячэ р. Быстрыца (злучае яго з азёрамі Бабынічы і Лесава), упадае ручай з воз.Вял. Белянок.
горад у Стаўрапольскім краі, у Расіі, на р. Кубань. 131,9 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: эл.-тэхн., машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая (ф-кі камвольна-прадзільная, пач. перапрацоўкі воўны), харчовая; ВА «Азот». ГРЭС. Філіял Стаўрапольскага політэхн. ін-та. Краязн. музей. У Н. пачынаецца Нявіннамыскі канал (падае ваду з р. Кубань у р. Егарлык).
рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 328 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Мякішы, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў р. Котра на У ад хут. Зубраўка. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 500—600 м, у ніжнім цячэнні перасечаная старыцамі. Пойма двухбаковая, у ніжнім цячэнні пад хмызняком. Рэчышча на працягу 27 км ад вытоку каналізаванае. Каля в. Кронькі сажалка.