НО́НА ((Nono) Луіджы) (29.1.1924, г. Венецыя, Італія — 8.5.1990),
італьянскі кампазітар; адзін з прадстаўнікоў муз.авангарду. Скончыў Падуанскі ун-т (1946). Вучыўся ў кансерваторыі ў Венецыі ў Ф.Маліп’ёра і інш. Шырока выкарыстоўваў серыйную тэхніку. сродкі алеаторыкі, сенорыкі, электроннай музыкі і інш. Многія яго творы антыімперыяліст., антыфаш. накіраванасці: «Эпітафія Ф.Гарсіі Лорку» (1953), «Польскі дзённік 1958» для арк. (1959), кантаты «Перарваная песня» (1956), «На мосце Хірасімы. Песні жыцця і кахання» (1962); «Помні, што табе зрабілі ў Асвенціме» для сапрана, дзіцячага хору і магнітафона (1987). З інш. твораў: оперы «Нецярпімасць 1960» на тэксты Б.Брэхта, П.Элюара, У.Маякоўскага, Ж.П.Сартра (паст. 1961), «Пад шалёным сонцам кахання» (паст. 1975), «Праметэй» (паст. 1984), балет «Чырвоны плашч» (паст. 1954); творы для салістаў, хору і арк.; «Хары Дыдоны» для 32 спевакоў і ўдарных інструментаў; творы для арк.; інстр. ансамблі, у т.л. « Паліфоніка- Манодыя-Рытміка» (1951), электронная музыка і інш. Аўтар кніг і артыкулаў па музыцы.
дапаможная шкала, па якой адлічваюць долі дзяленняў асн. шкалы вымяральнай прылады (штангенінструментаў, оптыка-мех. і інш. сродкаў вымярэння). Бываюць лінейныя, вугламерныя, спіральныя, трансверсальныя і інш. віды Н. Назва — ад імя партуг. вынаходніка шкалы П.Нуніша. Прататып сучаснага Н. прапанаваны франц. матэматыкам П.Вернье (Н. часта наз.верньерам).
Ноніусы: а — лінейны (паказвае адлік 17, 14); б — вугламерны (паказвае адлік 34°28′).
НОНКАНФАРМІ́ЗМ (англ. nonconformism літар. нязгода),
нязгоднасць, неўспрыманне норм, каштоўнасцей, мэт, што дамінуюць у дадзенай групе, грамадстве; імкненне любой цаной супярэчыць думцы большасці і паводзіць сябе процілеглым чынам; крытычныя адносіны да афіц. ідэалогіі і грамадска-паліт. ладу.
члены англ. царкоўнай арг-цыі (прэсвітэрыяне, кангрэгацыяналісты, квакеры, метадысты, баптысты і інш.), якія не прызналі абрадаў дзярж.англіканскай царквы. Плыні Н. (інш. назвы «дысентэры» — што адступаюць ад афіц. веравызнання) узніклі ў 16 ст., тэрмін «Н.» з’явіўся пасля прыняцця ў 1662 англ. парламентам «Акта пра аднастайнасць». Першапачаткова Н. імкнуліся рэфармаваць англіканскую царкву ў духу кальвінісцкага пурытанізму. Аднак афармленне англіканства як «сярэдняга шляху» паміж каталіцызмам і пратэстантызмам вымусіла іх адлучыцца ад дзярж. царквы і стаць у апазіцыю да яе. Ганенні на Н. асабліва ўзмацніліся пасля рэстаўрацыі манархіі ў 1660, калі шэрагам дзярж. актаў яны па сутнасці былі пастаўлены па-за законам і пачалі праследавацца. Многім з іх давялося эмігрыраваць, у т.л. ў Паўн. Амерыку. Законы, якія абмяжоўвалі грамадзянскія і паліт. правы Н., былі ў асноўным адменены ў 1828.
НО́НХАРТ (Nonhardt. Nonhaart, Nonharteken) Пётр (? — 1633), бел. архітэктар і будаўнік. Паходзіў з Галандыі. З 1611 загадваў каралеўскімі збудаваннямі ў Вільні, начальнік каралеўскіх фартыфікацый у ВКЛ. Пабудаваў палац у Вільні (пасля 1610), Гайцюнішскі дом-крэпасць.