востраў у Карыбскім м., у групе Падветраных астравоў (архіпелаг М. Антыльскія а-вы), каля паўн. берагоў Паўд. Амерыкі. Уладанне Нідэрландаў. Пл. 462 км2. Нас. 146,1 тыс.чал. (1990), у асн. негры. Паверхня ўзгорыстая (выш. да 372 м). Берагі на 3 і Пд акружаны каралавымі рыфамі, маюць зручныя гавані. Клімат субэкватарыяльны. Ападкаў 500 мм за год. Ксерафільная хмызняковая расліннасць. Буйныя з-ды па перапрацоўцы нафты з Венесуэлы. Гал. горад — Вілемстад. К. адкрыты ў 1499 ісп. мараплаўцам А. дэ Ахедам.
пазасістэмная адзінка актыўнасці радыеактыўных ізатопаў. Названа ў гонар П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры. Абазначаецца Кі. І Кі — актыўнасць ізатопу, у якім за 1 с адбываецца 3,7∙1010 актаў распаду, 1 Кі = 3,7 Бк. Гл. таксама Бекерэль.
французскі фізік; адзін з заснавальнікаў вучэння аб радыеактыўнасці. Чл. Парыжскай АН (1905). Скончыў Парыжскі ун-т (1877), дзе і працаваў у 1878—83 і з 1904 (праф.), у 1883—1904 у Школе фізікі і хіміі. Навук. працы па фізіцы крышталёў, магнетызме і радыеактыўнасці. Разам з братам Полем Жанам К. адкрыў з’яву п’езаэлектрычнасці (1880), у 1884—95 выканаў шэраг даследаванняў па сіметрыі крышталёў і магнітных уласцівасцях рэчываў (гл.Кюры—Вейса закон, Кюры закон, Кюры пункт). З жонкай М.Складоўскай-Кюры адкрыў хім. элементы палоній і радый (1888), даследаваў уласцівасці радыеактыўных рэчываў і дзеянне радыеактыўнага выпрамянення. У іх гонар названы адзінка актыўнасці радыеактыўных ізатопаў кюры і хім. элемент кюрый. Нобелеўская прэмія 1903 (разам з А.Бекерэлем).
Тв.:
Рус.пер. — Избр. труды. М.; Л.,1966.
Літ.:
Кюри М. Пьер Кюри: Пер. з фр.М., 1968;
Старосельская-Никитина О.А. История радиоактивности и возникновения ядерной физики. М., 1963.
Cm, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 96, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядома 15 ізатопаў з масавымі лікамі 237—251; найб. устойлівы — 247Cm (перыяд паўраспаду 1,58 107 гадоў) — α-выпраменьвальнік, знойдзены ў зямной кары ў некат. радыеактыўных мінералах. Адкрыты ў 1944 Г.Т.Сібаргам з супрацоўнікамі, названы ў гонар П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры.
Мяккі серабрыста-белы метал, tпл 1358 °C, шчыльн. 13 510 кг/м3. Паводле хім. уласцівасцей падобны да лантаноідаў. Выкарыстоўваюць ізатопы 242Cm і 244Cm у ізатопных крыніцах току, для атрымання чыстага плутонію-238. Высокатаксічны, ГДК у паветры рабочых памяшканняў для 242Cm і 244Cm — 2,210-4 і 1,710 7Бк/л адпаведна.
тэмпературная залежнасць удзельнай магнітнай успрыімлівасці парамагнетыкаў; абагульненне Кюры закона на выпадак узаемадзеяння паміж лакалізаванымі магнітнымі момантамі.
Мае выгляд χ = C/(T − Θ), дзе C — канстанта рэчыва (канстанта Кюры), Θ — парамагн. т-ра Кюры. Устаноўлены франц. фізікам П.Вейсам у 1907. К—В.з. падпарадкоўваюцца фера- і антыферамагнетыкі ў парамагн. вобласці пры т-рах, больш высокіх за Кюры пункт і Нееля пункт адпаведна, а таксама сегнетаэлектрыкі: дыэлектрычная пранікальнасць пры т-рах Τ>Θ, дзе Θ — т-ра Кюры сегнетаэлектрыка; змяняецца па законе ε = B/(T − Θ), дзе B — канстанта рэчыва.
тэмпературная залежнасць удзельнай магнітнай успрыімлівасці χ некаторых парамагнетыкаў. Мае выгляд χ = C/T, дзе C — канстанта рэчыва (канстанта Кюры). Адкрыты ў 1895 П.Кюры. К.з. падпарадкоўваюцца газы, пара шчолачных металаў, разбаўленыя растворы парамагн. солей і інш. Класічная тэорыя К.з. грунтуецца на стат. разглядзе ўласцівасцей сістэмы («газу») слаба ўзаемадзейных атамаў, малекул ці іонаў, якія маюць магн. дыпольны момант. У знешнім магн. полі адбываецца арыентацыя гэтых момантаў уздоўж поля, якой перашкаджае цеплавы рух часціц. Гл. таксама Кюры—Вейса закон.
тэмпература фазавага пераходу, звязаная са скачкападобнымі зменамі сіметрыі магн. або эл. уласцівасцей рэчыва. Пры т-рах, больш высокіх за К.п., ферамагнетыкі і сегнетаэлектрыкі страчваюць свае спецыфічныя ўласцівасці і пераўтвараюцца ў парамагнетыкі і звычайныя дыэлектрыкі адпаведна (К.п. у антыферамагнетыкаў наз.Нееля пунктам). Названы ў гонар П.Кюры, які вывучаў такі пераход у ферамагнетыках.