КЮ́РЫЙ

(лац. Curium),

Cm, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 96, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядома 15 ізатопаў з масавымі лікамі 237—251; найб. устойлівы — ​247Cm (перыяд паўраспаду 1,58 10​7 гадоў) — α-выпраменьвальнік, знойдзены ў зямной кары ў некат. радыеактыўных мінералах. Адкрыты ў 1944 Г.Т.Сібаргам з супрацоўнікамі, названы ў гонар П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры.

Мяккі серабрыста-белы метал, tпл 1358 °C, шчыльн. 13 510 кг/м3. Паводле хім. уласцівасцей падобны да лантаноідаў. Выкарыстоўваюць ізатопы ​242Cm і ​244Cm у ізатопных крыніцах току, для атрымання чыстага плутонію-238. Высокатаксічны, ГДК у паветры рабочых памяшканняў для ​242Cm і ​244Cm — 2,210​-4 і 1,710 ​7 Бк/л адпаведна.

т. 9, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)