РУДЭ́НКА (Яўгенія Уладзіміраўна) (н. 16.1.1929, г. Стаўрапаль, Расія),
бел. вучоны ў галіне лугаводства. Д-рс.-г.н. (1976), праф. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1980). Скончыла Стаўрапольскі с.-г.ін-т (1950). З 1962 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства (у 1976—84 заг. сектара). Навук. працы па пытаннях стварэння і рацыянальнага выкарыстання высокапрадукц. культ. сенажацей і пашы на розных тыпах глеб.
Тв.:
Повышение продуктивности культурных пастбищ. Мн., 1977;
Эксплуатация культурных пастбищ. Мн., 1982 (разам з С.П.Марчаўскасам, М.Ф.Башлаковым);
Организация лугового кормопроизводства в зоне животноводческих комплексов. Мн., 1983 (разам з М.Ф.Башлаковым).
бел. мастакі дэкар.-прыкладнога мастацтва, муж. і жонка. Працуюць у тэхніцы ручнога ткацтва, батыка. Таццяна Аляксееўна (н. 22.12.1953, Тбілісі). Скончыла маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1976), у 1976—82 выкладала ў гэтым ін-це. Юрый Васілевіч (н. 3.10.1953, г. Віцебск). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1978). Сярод лепшых твораў: габелены «Лістапад» (1986), «Зямля» (1987), «Камета», «Трэшчына» (абодва 1990), «Цені» ад вясёлкі», «Горад Шагала», «Зацьменне» (усе 1992), «Стагоддзі», «Азёрны край» (абодва 1993); заслоны для тэатр. сцэн «Вячэрняе прадстаўленне» (1983), «Урачыстая» (1986), «Папараць-кветка» (1987), «Залацістая» (1989); батыкі «Першыя кветкі». (1981), «Бэз», «Японская акацыя» (абодва 1990), «Планета» (1991), «Усход», «Сусвет», «Белая ноч» (усе 1992), «Палявыя кветкі» (1994). Творы ў змешанай і аўтарскай тэхніцы: «Пачатак» (1988), «Хмара» (1989), «Сухія кветкі», «Зімовы сон» (абодва 1991), «Ліпеньская ноч», «Далёкі востраў», «Апошні ліст» (усе 1992), «Код жыцця» (1995). Работы вылучаюцца шырокім выкарыстаннем разнастайных традыц. і нетрадыц. матэрыялаў, спалучэннем аб’ёмаў і плоскасцей, кампазіцыйнай і колеравай выразнасцю.
горад на ПнПаўд.-Афр. Рэспублікі. Засн. ў 1886. Каля 150 тыс.ж. (2001). Гандл.-размеркавальны цэнтр золатапрамысл. раёна Вітватэрсранд. Прам-сць: металаапр., цэм., тэкстыльная.
[ад лац. rudus (ruderis) друз, буд. смецце], смеццевыя расліны, якія растуць каля будынкаў, на пустках, уздоўж шляхоў зносін і на падобных другасных (не палявых) месцах. Пераважна нітрафілы. Часта маюць прыстасаванні, якія дазваляюць ім пазбегнуць знішчэння чалавекам і жывёламі (непрыкметны выгляд, ядавітыя рэчывы, шыпы, жыгучыя валаскі і інш.). На Беларусі больш за 350 відаў з родаў аксамітнік, блёкат, вапнаўка, вярблюдка, герань, дурнап’ян, дурнічнік, крапіва і інш. Разам з сегетальнымі раслінамі складаюць групу пустазелля.