мінерал, аксід крэмнію, SiO2; адзін з самых пашыраных пародаўтваральных мінералаў зямной кары. Крышт. мадыфікацыі: трыганальная (α-К., устойлівы ніжэй 573 °C) і гексаганальная (β-К., устойлівы вышэй 573 °C). Крышталі прызматычныя ці дыпірамідальныя, часта ўтвараюць зросткі.Трапляюцца зерні, агрэгаты і суцэльныя масы. Колер разнастайны: бясколерны К. — горны хрусталь, фіялетавы — аметыст, дымчаты — раўхтапаз, чорны — марыён, залацісты — цытрын і інш. Бляск шкляны. Празрысты. Цв. 7. Крохкі. Шчыльн. 2,65 г/см³. П’езаэлектрычны. Паходжанне пераважна эндагеннае. Кварцавыя пяскі і кварцыты выкарыстоўваюцца ў керамічнай і шкляной прам-сці, монакрышталі К. — у оптыцы і як п’езаэлектрычны матэрыял, афарбаваныя разнавіднасці К. — у ювелірнай справе. На Беларусі шматлікія радовішчы кварцавых пяскоў.
чысты дыаксід крэмнію SiO2 у шклопадобным стане; неарган. шкло. Вызначаецца высокай тэрмічнай і радыяцыйнай устойлівасцю, вогнетрываласцю (т-ра размякчэння 1400 °C), добры дыэлектрык. Устойлівае да ўздзеяння мінер. кіслот (акрамя плавіковай і артафосфарнай пры награванні), газанепранікальнае. Атрымліваюць плаўленнем прыродных разнавіднасцей крэменязёму і сінт. SiO2. Выкарыстоўваюць для вырабу лабараторнага посуду, хім. апаратуры, аптычных прылад, ізалятараў у электратэхніцы; загатоўкі з найчысцейшага К. ш., атрыманага хім. асаджэннем з газавай фазы, — для выцягвання кварцавых валаконных святлаводаў.
асабліва дакладны гадзіннік, у якім для адліку часу выкарыстоўваюцца ваганні кварцавага рэзанатара. Ваганні рэзанатара ўзбуджаюцца кварцавым генератарам. К. г. мае таксама дзялільнік частаты (дазваляе атрымліваць нізкачастотныя сігналы дакладнага часу) і лічыльнік імпульсаў. З дапамогай К. г. вымяраюць інтэрвалы часу з адноснай хібнасцю да 10−10.
маламагутны генератар эл.аўтаваганняў, у якім электрамех. вагальнай сістэмай служыць кварцавы п’езаэл. рэзанатар. Характарызуецца высокай стабільнасцю частаты генерыруемых ваганняў (ад 5∙10−6 да 10−10). Выкарыстоўваюцца ў кварцавых гадзінніках, стандартах частаты і інш.
Асн. частка кварцавага рэзанатара — асобным чынам выпілаваная з крышталя кварцу пласцінка з пэўнай арыентацыяй плоскасці зрэзу. Пад уздзеяннем знешняга эл. напружання ў выніку адваротнага п’езаэл. эфекту (гл.П’езаэлектрычнасць) пласцінка ажыццяўляе строга пастаянныя мех. ваганні. Рэзанатар мае высокую (105—107) дыхтоўнасць, што і абумоўлівае надзвычай высокую стабільнасць частаты К. г. Паводле канструкцыі адрозніваюць К. г. дыскрэтныя (на дыскрэтных элементах), гібрыдныя (маюць таксама элементы, зробленыя па планарнай тэхналогіі; найб. пашыраныя) і інтэгральныя (усе элементы, акрамя актыўных, выкананы на адной п’езаэл. падложцы па планарнай тэхналогіі).
В.І.Вараб’ёў.
Прынцыповая схема кварцавага генератара з кварцавым рэзанатарам (КР) у вагальным контуры: C — кандэнсатары; R — рэзістары; L — шпуля індуктыўнасці; T — транзістар.
метамарфічная горная парода, складзеная пераважна з кварцу. Прадукт перакрышталізацыі кварцавых пясчанікаў і інш. крэменязёмістых адкладаў або замяшчэння кварцам парод інш. зыходнага складу. Мае больш як 97% аксіду крэмнію, SiO2. Трываласць на сцісканне 100—450 МПа, вогнетрываласць да 1770 °C. Залягаюць у выглядзе суцэльных пластоў вял. працягласці. Найб. характэрны для адкладаў пратэразою. Змяшчаюць радовішчы медзі, золата, серабра, сернага калчадану, жалеза (радовішчы Крывога Рога на Украіне, Курскай магн. анамаліі ў Расіі, Аколаўскае на Беларусі і інш.). Выкарыстоўваюцца для вытв-сці вогнетрывалых вырабаў (дынас), атрымання метал. крэмнію, як флюс у металургіі, кіслотатрывалы матэрыял, буд. (у т. л. дэкаратыўны) камень.
(20 ці 21.9.1744, Вале-Іманья каля г. Бергама, Італія — 2.3.1817),
італьянскі архітэктар. Прадстаўнік рас. класіцызму. З 1761 вучыўся ў Рыме жывапісу; вывучаў ант. архітэктуру, работы А.Паладыо. У Расіі з 1780. Пабудовы К. вылучаюцца яснасцю планіровачных вырашэнняў, прастатой і дакладнасцю аб’ёмных кампазіцый, манум. пластычнасцю форм, якая дасягалася ўвядзеннем урачыстых каланад на фоне гладкіх паверхняў сцен: Англійскі палац у Пецяргофе (цяпер Петрадварэц, 1781—94), будынкі АН (1783—89), Асігнацыйнага банка (1783—90), Эрмітажнага т-ра (1783—87), Кацярынінскага ін-та і Коннагвардзейскага манежа (1804—07), Смольны ін-т (1806—08) у Пецярбургу, Аляксандраўскі палац (1792—96) у Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін) і інш. Рабіў малюнкі з выявамі стараж.-рус. дойлідства і сучасных яму пабудоў, жанравых сцэн. Выдаў гравіраваныя альбомы са сваіх праектаў Эрмітажнага т-ра і Асігнацыйнага банка (1787 і 1791) і 1-ы том збору сваіх праектаў (1810).
Літ.:
Архитектурные проекты и рисунки Д.Кваренги из музеев и хранилищ СССР. Л., 1967.
напітак з заквашанага жытняга цеста ці хлеба з соладам, з сухароў. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі. Пашыраны ў краінах Усх. Еўропы. На Беларусі робяць таксама з садавіны, ягад, бярозавага і кляновага сокаў (гл.Бярозавік).
расійскі архітэктар. Узначальваў арх. частку Камісіі па мураваным буд-ве С.-Пецярбурга і Масквы. Кіраваў стварэннем ген. плана Пецярбурга (1763—69), склаў праект рэканструкцыі адміралцейскай ч. горада і праекты перадмаставых плошчаў у месцы перакрыжавання р. Фантанка з гар. магістралямі. Працаваў над праектамі планіроўкі Казані (1766), Цвяры (1767), Астрахані (1768), Харкава (1768) і інш.
КВА́САЎ (Мікалай Трафімавіч) (н. 15.3.1949, станіца Новаўладзіміраўская Тбіліскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1977). З 1980 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела, мадэляванні працэсаў радыяцыйна-стымуляваных змен структуры тэрмадынамічна нераўнаважных крышталёў, стварэнні радыяцыйных тэхналогій у мікраэлектроніцы.
Тв.:
Термодинамический анализ состояния монокристаллического кремния после ионного легирования бором и импульсной термообработки (разам з У.А.Лабуновым, В.Я.Скобляй) // Физика и химия обработки материалов. 1989. № 5.
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Івацэвічы — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на З ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 147 км ад Брэста. 680 ж., 290 двароў (1998). Пухапер’евая ф-ка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.