возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 46 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,31 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 14,7 км². Схілы катлавіны на У і Пдвыш. да 8 м, параслі лесам. Берагі забалочаныя. Злучана пратокай з р. Палата.
кароль Шатландыі [1040—57]. Да ўлады прыйшоў праз забойства караля Дункана I, якога перамог у бітве пры Дунсінейне. Вёў барацьбу з феад. групоўкамі, якія імкнуліся перадаць (і перадалі) прастол сыну Дункана — Малькальму. Загінуў у бітве з Малькальмам. Легенды пра М. ляглі ў аснову сюжэта трагедыі У.Шэкспіра «Макбет».
ірландскі паліт. дзеяч, дыпламат, праваабаронца. Пасля пакарання смерцю бацькі за ўдзел у Ірландскім паўстанні 1916 разам з маці пераехаў у Дублін. З 1919 або 1921 да 1937 у Ірландскай рэспубліканскай арміі, потым адвакат. Заснавальнік (1946) і лідэр Рэсп. партыі Ірландыі. У 1948—51 міністр замежных спраў. Дэп. парламента (1947—58). Старшыня Амністыі міжнароднай (1961—74) і Міжнароднага бюро міру (1968—74). У 1963—70 ген. сакратар Міжнар. камісіі юрыстаў (дзейнічала з 1952 у Зах. Берліне, наглядала за станам правоў чалавека ў Герм.Дэмакр. Рэспубліцы і інш.усх.-еўрап. краінах). Выступаў за выкананне правоў чалавека, раззбраенне і рух у абарону міру. У 1974—76 камісар ААН па Намібіі. Нобелеўская прэмія міру 1974 (разам з Э.Сата).
МАКВІ́С, макія (ад франц. maquis гушчар, зараснікі),
згуртаванне ксерафітных вечназялёных цвердалістых ці калючых хмызнякоў і невысокіх дрэў (мірт, масліна, сунічнае дрэва, фісташка, ядловец, ладаннік і інш.) у краінах Міжземнамор’я. Трапляецца па схілах гор да выш. 700 м, месцамі стварае густыя цяжкапраходныя зараснікі. Шмат калючых ліян. Як фрыгана і шыбляк, фарміруецца звычайна на месцах высечаных лясоў. Аналагі М. ў Паўн. Амерыцы — чапараль, у Паўд. Амерыцы — эспіналь, у Аўстраліі — скрэб.
Макарыкары, бяссцёкавая ўпадзіна ў Паўд. Афрыцы, на Пн Калахары, у Батсване, на выш. каля 900 м. Большая ч. занята салёнымі азёрамі Нтветве і Соа, якія ў сухі час года ператвараюцца ў саланчакі. Злакавыя саванны, шыракалістыя лясы. Аднайменны заказнік.
МАКДО́НАЛЬД ((Macdonald) Браян) (н. 14.5.1928, г. Манрэаль, Канада),
канадскі артыст балета, балетмайстар. Скончыў Манрэальскі ун-т. З 1958 балетмайстар у т-рах Канады, ЗША, трупах еўрап. краін. З 1974 маст. кіраўнік калектыву Вял. канадскі балет. Зрабіў вял. ўклад у развіццё канадскага харэаграфічнага мастацтва, паставіў першы нац. балет «Ружа-Лацюліп» Х.Фрыдмена (1966, Каралеўскі Вініпегскі балет). Інш. пастаноўкі: «Прыцемак» на муз. Б.Брытэна, «Ці любіце вы Баха?» на муз І.С.Баха, «Актэт» і «Варыяцыі» на муз. Ф.Шуберта, «Жар-птушка» І.Стравінскага, «Чатыры апошнія песні» Р.Штрауса, «На заранку чалавецтва» П.Крэстана, «Гімн» і «Эпіталама» на муз. Ф.Дыліуса, «Варыяцыі на простую тэму» на муз. Л.Бетховена і інш.
МАКДО́НАЛЬД ((Macdonald) Джэймс Рамсей) (12.10.1866, г. Лосімут, Вялікабрытанія — 9.11.1937),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. У 1885 уступіў у С.-д. федэрацыю, у 1886 — у Фабіянскае т-ва. З 1894 чл. Незалежнай рабочай партыі, у 1906—09 яе старшыня. З 1900 чл.Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі (да 1906 наз.К-т рабочага прадстаўніцтва), у 1900—12 яе сакратар, у 1912—24 — казначэй. З 1906 дэп. палаты абшчын брыт. парламента. У час 1-й сусв. вайны прытрымліваўся пацыфізму. У 1924 і 1929—31 прэм’ер-міністр першых лейбарысцкіх урадаў Вялікабрытаніі, у 1931—35 — яе кааліцыйнага ўрада (у сувязі з чым выйшаў з Лейбарысцкай партыі і заснаваў Нацыянал-лейбарысцкую партыю). Спрыяў прыняццю Даўэса плана ў адносінах да Германіі (1924). У лют. 1924 урад М. дэ-юрэ прызнаў СССР, восенню 1929 аднавіў з ім дыпламат. адносіны, разарваныя ў 1927 кансерватыўным урадам С.Болдуіна.
горы ў цэнтр.ч. Аўстраліі, на УЗах.-Аўстралійскага пласкагор’я. Цягнуцца некалькімі хрыбтамі з У на 3 больш як на 400 км. Выш. да 1510 м (г. Зіл.). У паўн.ч. складзены з гранітаў, гнейсаў і кварцытаў, у паўд. — са сланцаў і пясчанікаў. Расчлянёны глыбокімі падоўжнымі сухімі далінамі і папярочнымі цяснінамі. На схілах — мальгаскрэб і злак спініфекс; у далінах — масівы эўкаліптаў, акацый і пальмаў.
дзяржава ў 5—2 ст. да н.э. на ПнУ Балканскага п-ва. Да ўтварэння макед. дзяржавы яе тэрыторыю з пач. 1-га тыс. да н.э. насялялі плямёны фракійцаў і ілірыйцаў, якіх у 7 ст. да н.э. падпарадкавалі роднасныя стараж. грэкам макед. плямёны (паходзілі з тэрыторыі ў басейне р. Аліякман). У ходзе некалькіх войнаў цар Пердыка I [правіў каля 700 да н.э.] і яго пераемнікі аб’ядналі макед. плямёны і заснавалі самаст. царства. У 6—5 ст. да н.э. цары з дынастыі Аргеадаў пашырылі сваю ўладу на ўнутр. тэрыторыю п-ва, але былі адцеснены ад Эгейскага м. грэкамі. Ва ўмовах унутр. крызісу ў Стараж.Грэцыі Філіп II заваяваў шэраг грэч.полісаў і пасля перамогі каля Херанеі (338 да н.э.) усталяваў свой пратэктарат над усёй Грэцыяй. Яго сын Аляксандр Македонскі працягваў заваяванні і стварыў вялізную дзяржаву з цэнтрам у М., што дало пачатак эпохі элінізму. Пасля смерці Аляксандра (323 да н.э.) М. падзелена паміж яго паплечнікамі, якія вялі бесперапынныя міжусобныя войны. Магутнасць М. адноўлена пры Антыгоне II Гонаце [277—239 да н.э.], які заснаваў устойлівую дынастыю Антыганідаў. У 277—168 да н.э. М. была адной з вядучых дзяржаў Міжземнамор’я, але сутыкненні са Стараж. Рымам (т.зв. Македонскія войны) прывялі да яе хуткага заняпаду. Пры. Філіпе V [221—179 да н.э.] у выніку паражэння ў 2-й Макед. вайне (200—196 да н.э.) М. страціла кантроль над Грэцыяй. 3-я Макед. вайна (171—168 да н.э.) завяршылася разгромам македонцаў у бітве каля Підны (168 да н.э.). Апошні макед. цар Персей [179—168 да н.э.] трапіў у палон і адпраўлены ў Рым, а М. падзелена на 4 рэспублікі пад пратэктаратам Рыма. Пасля ліквідацыі рымлянамі паўстання пад кіраўніцтвам Андрыска (148 да н.э.) М. канчаткова страціла незалежнасць і ператворана ў рым. правінцыю.
Літ.:
Шофман А.С. История аптичной Македонии. Ч. 1—2. Казань, 1960—63;
Арриан. Поход Александра: Пер. с др.-греч. М., 1993;
Дройзен И.Г. История эллинизма: Пер. с фр.Т. 1—2. СПб., 1997.
гістарычная вобласць на Балканскім п-ве ў бас.р. Вардар і суседніх землях на 3, Пн, У. Заселена чалавекам з часоў неаліту. Першае гістарычна вядомае насельніцтва — ілірыйцы і фракійцы. З 5 ст. да н.э. на Пд М. існавала дзяржава Македонія Старажытная. З 148 да н.э.рым. правінцыя, латынізавана. З 395 н.э. ў складзе Усх.-Рым. імперыі (Візантыі). У 6—7 ст. заселена слав. плямёнамі, роднаснымі плямёнамі, што засялілі Балгарыю. У 2-й чвэрці 9 ст. б.ч. М. ў складзе Першага Балг. царства. У 9—10 ст. тут пашыралася хрысціянства. У 970-я г. М. — цэнтр Зах.-Балг. царства. З 1018 зноў у Візантыі, з 1230 у Другім Балг. царстве, з сярэдзіны 14 ст. ў складзе Сербіі. З 1371 (канчаткова з 1392) да 1912—13 пад уладай Асманскай імперыі, тут сяліліся албанцы, туркі, грэкі і інш.Тур. панаванне выклікала нац.-вызв. паўстанні, у т.л. ў 1875 і Іліндзенскае паўстанне 1903. У выніку Балканскіх войнаў 1912—13 падзелена паміж Сербіяй (Вардарская М., цяпер дзяржава Македонія), Грэцыяй (Эгейская М., цяпер прав. М.) і Балгарыяй (Пірынскі край).