КІСЯЛЁЎЦЫ,
вёска ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. 546 ж., 216 двароў (1998). Клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква.
т. 8, с. 296
КІСЯЛІ́,
гарадзішча каля в. Кісялі Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Датуецца 4—5—13 ст. Пры даследаванні выяўлены рэшткі шматкамерных жытлаў слупавой канструкцыі, ляпная (штрыхаванай, днепра-дзвінскай і банцараўскай культур) і ганчарная кераміка; жал. прылады працы, касцяныя гарпуны, гліняныя, шыферныя і бурштынавыя прасліцы, бронзавыя ўпрыгожанні, шкляныя пацеркі, бранзалеты і інш. рэчы.
т. 8, с. 296
КІСЯЯ́ (цюрк.),
тонкая празрыстая баваўняная тканіна з ткацкім малюнкам у буйную клетку і набіваным кветкавым арнаментам па белым ці светлым фоне. З К. шыюць лёгкія жаночыя і дзіцячыя сукенкі.
т. 8, с. 296