МУШКЕ́ТАЎ (Іван Васілевіч) (19.1.1850, ст. Аляксееўская Валгаградскай вобл., Расія — 10.1.1902),
расійскі геолаг і географ. Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1872), дзе выкладаў з 1877. З 1882 у Ін-це інжынераў шляхоў зносін (з 1897 праф.). Навук. працы па тэктоніцы, геамарфалогіі, сейсмалогіі і інш. Вывучаў геалогію Сярэдняй Азіі, Урала, Паволжа і Каўказа. Вызначыў навук. канцэпцыю аб геал. будове Сярэдняй Азіі і склаў геал. карту Туркестана. Імем М. названы хрыбет ў горнай сістэме Наньшань, вяршыня ў вярхоўях р. Віцім, 2 ледавікі на Цянь-Шані і інш.
МУШКЕЦЁРЫ (франц. mousquetaire ад mousquet мушкет),
разнавіднасць пяхоты, узброенай мушкетамі, у арміях еўрап. краін, у т. л.ВКЛ, 16 — пач. 18 ст. У Францыі акрамя М.-пехацінцаў у 1622—1775 былі каралеўскія М. (гвардз. кавалерыя, што складалася выключна з дваран). У некат. краінах (Расія, Прусія і інш.) палкі пяхоты, якія называліся М., існавалі да пач. 19 ст.
Мушкецёры: 1 — прадстаўнік наёмнай пяхоты Рэчы Паспалітай. 17 ст.; 2 — у час стральбы з цяжкага мушкета. 17 ст.
1) Mespilus, род лістападных кветкавых раслін сям. ружакветных з 1 відам М. германскай, або звычайнай (M. germanica). Пашырана на Пд Еўропы, у М. Азіі. Культывуюць у Еўропе і ЗША. Плады маюць цукар, яблычную к-ту, вітамін C, ужываюцца ў ежу сырыя і салёныя, з іх гатуюць пасцілу, віно. Драўніна ідзе на такарныя вырабы. Меданосная расліна.
2) М. японская, або субтрапічная, або локва (Eriobotrya japonica), вечназялёнае субтрапічнае дрэва ці куст. сям. ружакветных. Пашырана ў Кітаі і Паўн. Індыі. Культывуецца ў Міжземнамор’і, Сярэдняй Азіі, Кітаі, Японіі, ЗША. Плады спажываюць свежыя і перапрацаваныя (кампоты, варэнні і інш.). З насення робяць сурагат кавы. Дэкар. расліна.
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 96 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Ходасы. 525 ж., 219 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
МУШЫ́НСКІ (Міхась) (Міхаіл Іосіфавіч; н. 24.1.1931, в. Мокрае Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.літ.-знавец, тэкстолаг, крытык. Чл.-кар Нац.АН Беларусі (1991), д-рфілал.н. (1978). Скончыў БДУ (1955). З 1956 у Ін-це л-ры імя Я.Купалы Нац.АН Беларусі (з 1979 заг.аддз. выданняў і тэксталогіі). Друкуецца з 1955. Даследуе гісторыю бел. крытыкі і літ.-знаўства, творчасць Я.Коласа, М.Гарэцкага, М.Зарэцкага, К.Чорнага, М.Лынькова і інш. Аўтар прац «Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі» (1965), «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг.» (1975), «Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці» (1982), «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 40-я — першая палавіна 60-х гг.» (1985), «Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы» (1988), «І нічога, апроч праўды: Якой быць «Гісторыі беларускай літаратуры» (1990) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (кн. 2—4, 1994—95), манаграфій «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971), «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (1972), «Інстытут беларускай культуры» (1993). Кіраваў падрыхтоўкай і выданнем навукова-каменціраваных збораў тв.. І.Мележа ў 10, П.Броўкі ў 9, М Лынькова ў 8, П.Пестрака ў 5, З.Бядулі ў 5, М.Гарэцкага ў 4, М.Зарэцкага ў 4, Поўных збораў тв. М.Багдановіча ў 3, Я.Купалы ў 9 тамах. Дзярж. прэмія Беларусі 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове).
Тв.:
Беларускае савецкае літаратуразнаўства. Мн., 1979;
Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. Мн., 1991.
пясчаная пустыня ў Сярэдняй Азіі, на Пд Казахстана, паміж хрыбтамі Каратау і Кыргызскім на Пд і нізоўямі р. Чу на Пн. Пл. 40 тыс.км². Выш. ад 300 м на Пн да 700 м на ПдУ. Утворана ў выніку перавеву марскіх мелавых і рачных адкладаў р. Чу. Пераважаюць паўзарослыя градавыя і ўзгоркаватыя пяскі, часткова барханы. На схілах — белы саксаул, астрагалы; у паніжэннях — джузгун, палын. Зімовыя пашы.
кангрэгацыя арм. царкоўнікаў. Засн. ў 1701 у Канстанцінопалі манахам Мхітарам Себастацы пад эгідай Рымска-каталіцкай царквы. З 1717 размяшчаюцца каля Венецыі. Садзейнічалі развіццю арм. філасофіі і царк.-феад. л-ры. Выдавалі працы арм. пісьменнікаў, даследаванні па армяназнаўстве, слоўнікі, пераклады помнікаў стараж.-грэч. і рымскай л-ры на стараж.-арм. мову. Спрыялі ўмацаванню ўплыву Ватыкана на Б. Усходзе.
горад, раённы цэнтр у Грузіі, пры ўпадзенні р. Арагві ў р. Кура, на Ваенна-Грузінскай дарозе. 9,9 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: з-д «Прамсувязь», трыкат.ф-ка, харч.прам-сць. ГЭС.
Засн. ў 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. Да канца 5 ст.н.э. сталіца ўсх.-грузінскай дзяржавы Картлі (Іберыі). Раскопкамі ў 1870-я г. і з 1937 выяўлены рэшткі гар. кварталаў, рэзідэнцый, могільнікі, датаваныя ад энеаліту да позняга сярэднявечча. Захаваліся храм-манастыр Джвары (6—7 ст.), сабор Светыцхавелі (11 ст.) і інш. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Літ.:
Кисель В.П. Памятники всемирного наследия. Мн., 1998. С. 71—72.
горад, цэнтр раёна ў Арлоўскай вобл. Расіі. Размешчаны ў межах Сярэднярус. ўзвышша, на р. Зуша (прыток Акі). 50,9 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прам-сць: біяхім., харч.; з-ды каляровых металаў і сплаваў, камунальнага машынабудавання, алюмініевага ліцця; швейная, мэблевая і інш. ф-кі. Музей гісторыі горада. За 10 км ад М. знаходзіцца запаведнік-сядзіба І.С.Тургенева — Спаскае-Лутавінава.
У летапісах згадваецца ў 1146 як Мьченск ў Чарнігаўскім. княстве; пазней крэпасць і гандл.-рамесны цэнтр. У 1238 разбураны Батыем. У 1320—1504 у складзе ВКЛ. З пач. 16 ст. ў Маскоўскім вял. княстве. У 16—17 ст. у М. буйнейшая крэпасць на ПдРус. дзяржавы, з 2-й пал. 17 ст. страціла ваен. значэнне. З 1708 горад у Маскоўскай, з 1727 у Белгародскай губ., з 1778 павятовы горад Арлоўскага намесніцтва (з 1802 Арлоўскай губ.). У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі ў 1941—43. Вызвалены ў ходзе Курскай бітвы 1943.
род птушак сям. чаек. 2 віды: М. звычайная (R. tridactyla) і М. чырвананогая, або гаварушка (R. brevirostris). Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Чародкамі вандруюць па морах. У перыяд размнажэння ўтвараюць паселішчы на скалах і астравах. Разам з кайрамі М. складаюць асн. насельніцтва птушыных кірмашоў.
Даўж. да 40 см, маса да 400 г. Спіна і крылы зверху блакітнавата-шэрыя, махавыя пёры чорныя, з белымі плямамі на вяршынях. астатняе апярэнне белае. Кормяцца дробнай рыбай і беспазваночнымі. Нясуць 2—3 яйцы.