ПРАМАВУГО́ЛЬНЫ ТРОХВУГО́ЛЬНІК,
від трохвугольніка, у якога адзін вугал прамы. Стораны, што ўтвараюць гэты вугал,
ПРАМАВУГО́ЛЬНЫ ТРОХВУГО́ЛЬНІК,
від трохвугольніка, у якога адзін вугал прамы. Стораны, што ўтвараюць гэты вугал,
ПРАМАКРЫ́ЛЫЯ,
атрад насякомых. Вядомы з верхняга карбону (каля 270 надсям. конікавых, цвыркуновых, цвыркунападобных, эдысхідавых і надсям. саранчовых, бестымпанальных, пухірчатых, трыперставых, тэтрыгідавых. Каля 20
Даўж. ад некалькіх міліметраў да 10
Літ.:
Шаров А.Г. Филогения ортоптероидных насекомых.
Станек В.Я. Иллюстрированная энциклопедия насекомых:
Подгорная Л.И. Прямокрылые насекомые семейства Tetrigidae (Orthoptera) фауны
Т.П.Смірнова.
ПРАМАТО́ЧНЫ ГІДРААГРЭГА́Т,
гарызантальны восевы гідраагрэгат, у якім ротар гідрагенератара ўстаноўлены на вобадзе рабочага кола восевай прапелернай гідраўлічнай турбіны. Выкарыстоўваецца на прыліўных гідраэлектрычных станцыях.
ПРАМАТО́ЧНЫ КАЦЁЛ,
тып паравога катла, у якім нагрэў і выпарэнне вады, а таксама перагрэў пары, ажыццяўляецца за адзін праход асяроддзя па змеевіках, што знаходзяцца ў топцы (вада падаецца ў кацёл помпай). У адрозненне ад катлоў са шматразовай цыркуляцыяй у П.к. атрымліваюць пару звышкрытычнага ціску (больш за 22,1 МПа).
ПРАМА́Я ЛІ́НІЯ,
адно з першасных паняццяў геаметрыі. Уласцівасці П.л. апісваюцца аксіёмамі: праз 2 пункты праходзіць толькі 1 прамая; П.л. мае толькі адно вымярэнне (даўжыню); П.л. можна неабмежавана прадоўжыць у абодва бакі; П.л. — найкарацейшая з ліній, якія злучаюць 2 пункты. Уяўленне аб прамой дае нацягнутая нітка ці прамень святла.
ПРАМА́Я МО́ВА,
спосаб перадачы чужога выказвання, пры якім захоўваюцца ўсе яго лексічныя, граматычныя, стылістычныя і інтанацыйныя асаблівасці. Складаецца са слоў апавядальніка (аўтара) і чужога выказвання, якое перадаецца апавядальнікам ад імя пэўнага персанажа. Абедзве гэтыя часткі на пісьме выдзяляюцца графічна, у маўленні — інтанацыйна. Структурна-аргаганізац. цэнтр П.м. — пераважна дзеясловы і дзеепрыслоўі са значэннем маўлення і думкі або іх эквіваленты (назоўнікі і словазлучэнні з той жа семантыкай), якія знаходзяцца ў мове аўтара. Да іх бяззлучнікавым спосабам (інтанацыйна) далучаецца чужая мова. Аўтарскія словы займаюць свабоднае месца: могуць стаяць перад чужой мовай, за ёю або ў сярэдзіне яе (Яна сказала: «Я абавязкова заўтра да вас прыеду»; — «Я абавязкова заўтра да вас прыеду», — сказала яна; «Я абавязкова, — сказала яна, — заўтра да вас прыеду»), П.м. можна ўзнаўляць і выказванні самога аўтара. Для яе характэрна экспрэсіўнасць.
Літ.:
Граматыка беларускай мовы.
Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2
Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс.
І.І.Крамко.
ПРАМЕ́ЖКАВЫЯ ВЕ́КТАРНЫЯ БАЗО́НЫ,
цяжкія нестабільныя элементарныя часціцы са спінам 1, якія разам з фатонам забяспечваюць электраслабае ўзаемадзеянне. Існаванне П.в.б. прадказана тэарэтычна да іх адкрыцця ў 1983 (Жэнева, Швейцарыя) на падставе тлумачэння слабага ўзаемадзеяння, як выніку «прамежкавага» абмену гэтымі часціцамі.
Да П.в.б. адносяцца 2 зараджаныя часціцы W+ і W− (маса спакою прыкладна 80,4 ГэВ) і нейтральная часціца Z0 (маса спакою 91,2 ГэВ). W+ i W− суадносяцца як часціца і антычасціца, маюць час жыцця τ = 3,1∙10−22 с, Ζ0 не мае антычасціцы, τ = 2,6∙10−22
Літ.:
Окунь Л.Б. Лептоны и кварки. 2 изд.
І.С.Сацункевіч.
ПРАМЕ́ЖКАВЫЯ ГАСПАДАРЫ́
арганізмы, у якіх паразіт жыве ў лічынкавым стане, размнажаецца бясполым шляхам ці партэнагенетычна; абавязковае звяно ў цыкле развіцця многіх паразітаў. У адрозненне ад П.г. дэфінітыўнымі гаспадарамі з’яўляюцца арганізмы, у якіх паразіт дасягае палавой спеласці і размнажаецца палавым шляхам. П.г. насяляюць агульны з дэфінітыўнымі гаспадарамі біятоп ці маюць з імі
Кожная група П.г. спецыфічная для пэўных груп паразітаў.
ПРАМЕ́ЖКАВЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
Тыпы П.к.:
ПРАМЕ́ЖКАВЫ МОЗГ,
аддзел галаўнога мозга пазваночных. Складаецца са шматлікіх узаемазвязаных ядраў. Знізу і ззаду П.м. мяжуе з сярэднім мозгам. Размешчаны непасрэдна пад карой