аўстрыйскі жывапісец. Вучыўся ў маст.-прамысл. школе ў Вене (1875—83). Адзін з заснавальнікаў (1897) і прэзідэнт (да 1905) аб’яднання «Венскі Сецэсіён». Раннім творам уласцівы традыцыі сімвалізму; карціны «Байка» (1883), «Ідылія» (1884), «Каханне» (1895), плафоны Венскага гар.т-ра (1888) і інш. У сталы перыяд працаваў у стылі мадэрн. Творчасць вызначалася асіметрычнасцю кампазіцый, шырокім выкарыстаннем арнаментыкі, плоскаснасцю выяў, з якой кантрастуе натуралістычнасць прапрацоўкі твараў і рук. Сярод работ: «Русалкі» (каля 1899), «Медыцына» (1900—07), «Юдзіф і Алаферн» (1901), «Тры ўзросты жанчыны» (1905), «Пацалунак» (1907), «Смерць і жыццё» (1911—15), «Адам і Ева» (1917—18); партрэты Ф.Рыдлер (1906), А.Блох-Баўэр (1907), І.Штаўдэ (1917—18); пейзаж «Поле макаў» (1907) і інш.
КЛІМУ́К (Пётр Ільіч) (н. 10.7.1942, в. Камароўка Брэсцкага р-на),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1975), лётчык-касманаўт СССР (1973), ген.-палкоўнік авіяцыі (1998), канд.тэхн.н. (1995). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.Гагарына (1977), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1983). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. З 1976 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына (з 1991 начальнік). 18—26.12.1973 з В.В.Лебедзевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-13» (як камандзір); 24.5—26.7.1975 з В.І.Севасцьянавым — палёт на касм. караблі «Саюз-18» і арбітальнай станцыі «Салют-4» (як камандзір); 27.6—5.7.1978 з М.Гермашэўскім — палёт на касм. караблі «Саюз-30» (як камандзір) і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж — У.В.Кавалёнак, А.С.Іванчэнкаў). У космасе правёў 78,8 сут. Дзярж. прэмія СССР 1978, 1981.
КЛІ́МУЦЬ (Яраслаў Іванавіч) (н. 10.1.1940, в. Вострава Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. крытык, літ.-знавец. Канд.філал.н. (1979). Скончыў БДУ (1967). Настаўнічаў. З 1975 у Магілёўскім ун-це імя А.Куляшова (з 1986 дэкан філал. ф-та). Друкуецца з 1972. Даследуе шляхі развіцця і стан сучаснай бел. паэзіі і прозы, узаемасувязі і ўзаемаўплыў бел. і рус. л-р; аспекты ўплыву эпічнай паэзіі Я.Коласа на творчасць рус. паэтаў (кн. «Жыццёвасць традыцый», 1985). Аўтар крытычных артыкулаў і рэцэнзій, прысвечаных творчасці П.Глебкі, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, А.Пысіна.
КЛІМЯНКО́Ў (Сцяпан Сцяпанавіч) (н. 23.4.1945, в.Вял. Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н., праф. (1992). Скончыў БПІ (1967), дзе працаваў з 1971. З 1974 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па шнэкавым прасаванні парашкоў. Распрацаваў тэхналогіі і абсталяванне для фармавання даўгамерных вырабаў з метал. парашкоў.
Тв.:
Основы эффективных технологий формообразования. Витебск, 1994;
дэталь прызматычнай формы, 2 рабочыя паверхні якой сыходзяцца пад вуглом. Раскліньвальнае дзеянне К. дае значны выйгрыш у сіле: пры малым вугле і разліковым каэф. трэння 0,1 папярочная сіла ў 5 і болей разоў перавышае прыкладзеную падоўжную сілу. К. — адна з вял.стараж. вынаходак чалавецтва. Выкарыстоўваецца як інструмент (сякера, калун, зубіла і да т.п.), рэгуліровачная або ўстановачная дэталь у механізмах і машынах, заціскная дэталь у раздымных нерухомых клінавых злучэннях і інш.
Дзеянне сіл у злучэнні з клінам: Fy — прыкладзенае намаганне; Fx — раскліньваючыя намаганні (Fx > Fy).
клінальная зменлівасць у біялогіі, паступовае павелічэнне або змяншэнне (колькасны градыент) якой-н. адзнакі, уласцівасці ўнутры папуляцыі або віду; адно з выяўленняў унутрывідавой геагр. зменлівасці. Тэрмін прапанаваны англ. біёлагам Дж.Хакслі (1939). Можа закранаць колькасныя прыкметы (напр., павелічэнне памераў цела пазваночных у больш высокіх шыротах) і якасныя (напр., адноснае павелічэнне колькасці «чорнай» формы двухкрапінкавай божай кароўкі ў параўнанні з «чырвонай» формай пры нарастанні кантынентальнасці клімату). Развіваецца ў выніку ўзаемадзеяння натуральнага адбору, які прыстасоўвае кожную папуляцыю да лакальнага асяроддзя, з патокам генаў, што вядзе да уніфікацыі папуляцый віду.
парадак вымерлых членістасцябловых (хвашчовых) раслін. 1 сям. Існавалі ад позняга дэвону да ранняга трыясу (каля 360—220 млн.г. назад). Мяркуюць, што гэта былі ліянападобныя расліны, пашыраныя ў вільготных лясах ці ў вадаёмах.
Сцябло доўгае, тонкае, травяністае або адраўнелае, рабрыстае, часам разгалінаванае. У некат. форм з шыпамі. Колькасць клінападобных, авальных або лінейных лістоў у кальчаках кратнае 3 (ад 6 да 12). Органы размнажэння (стробілы) — на канцах галін, радзей — у ліставых пазухах.
старажытнае пісьмо, знакі якога складаліся з груп клінападобных рысачак. Рысачкі выціскаліся на паверхні кавалка мяккай гліны завостранымі палачкамі, якія ўваходзілі ў гліну пад вуглом і стваралі клінападобнае заглыбленне. Сырой гліне надавалася форма пліткі, конуса, цыліндра або прызмы, якія потым абпальваліся для захоўвання нанесеных знакаў. К. карысталіся народы Пярэдняй Азіі.
Узнік у 4-м тыс. да н.э. ў Шумеры, пазней быў прыстасаваны да вавілонскай, асірыйскай, хецкай, хурыцкай, эламскай, урарцкай і інш. моў. Паходжанне К. — ідэаграфічна-рэбуснае, з сярэдзіны 3-га тыс. да н.э. — славесна-складовае пісьмо. Клінападобныя знакі — вынік паступовай схематызацыі малюнкаў, з дапамогай якіх шумеры каля 3-га тыс. да н.э. пачалі графічна перадаваць назвы канкрэтных прадметаў і абстрактных паняццяў (гл.Ідэаграфічнае пісьмо). Першапачаткова клінапісная графіка налічвала каля 1000 абазначэнняў розных складоў і каля 20 тыс.ідэаграм і дэтэрмінантаў. Кліны размяшчаліся гарызантальна 𒀸, вертыкальна <SIGN>, пад рознымі вугламі <SIGN>, <SIGN>. Напрамак пісьма спачатку быў верт., слупкамі справа налева, пазней — радковы злева направа. К. праіснаваў каля 4 тыс. гадоў. Найб. познія яго помнікі разнастайныя па жанрах (рэліг. і навук. тэксты, дакументы, слоўнікі, эпас), адносяцца да 6—4 ст. да н.э. (Стараж. Персія). Стараж-перс. К., які меў толькі 41 складовы знак, расшыфраваў у 1802 ням. мовазнавец Г.Ф.Гротэфенд. Хецкія тэксты першы прачытаў чэш. філолаг Б.Грозны ў 1915.
Літ.:
Дьяконов И.М. Языки древней Передней Азии. М., 1967;
Фридрих И. История письма: Пер. с нем. М., 1979.
А.Я.Міхневіч.
Узор вавілона-асірыйскага клінапісу. Надпіс асірыйскага цара Тыглатпаласара I.