МНАГАЖО́НСТВА,
адна з форм шлюбу, калі адзін мужчына знаходзіцца ў шлюбе адначасова з некалькімі жанчынамі. Узнікла пры пераходзе да патрыярхату. Узаконена рэлігіяй у народаў, якія вызнаюць іслам; выцясняецца манагаміяй.
МНАГАЖО́НСТВА,
адна з форм шлюбу, калі адзін мужчына знаходзіцца ў шлюбе адначасова з некалькімі жанчынамі. Узнікла пры пераходзе да патрыярхату. Узаконена рэлігіяй у народаў, якія вызнаюць іслам; выцясняецца манагаміяй.
МНАГАЗВЯ́ЗНАЯ ВО́БЛАСЦЬ
вобласць, у якой існуюць замкнутыя крывыя, што не сцягваюцца ў пункт у межах гэтай вобласці.
МНАГАЗНА́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя, якая прымае некалькі значэнняў для аднаго і таго ж значэння аргумента з вобласці яе вызначэння.
МНАГАКРА́ТНАЯ РЫ́ФМА,
рыфма, якая паўтараецца ў вершы 5 і больш разоў запар. Асабліва характэрна для
І мне наканаваны бой З другімі і самім сабой
Бой з тупасцю. як пень, тупой,
Бой з чэрствасцю, як час, скупой.
Бой з крывадушнасцю любой.
Бяскроўны, ды смяротны бой.
Бой нерваў, сэрца перабой,
Калі нібы перад табой
Такі, як ты, ды не такі,
А пустазвоны-мастакі.
(А.Лойка. «...І мне наканаваны бой»).
В.П.Рагойша.
МНАГАМЕ́РНАЯ ПРАСТО́РА,
прастора, размернасць якой перавышае 3.
Паняцці звычайнай 3-мернай эўклідавай прасторы абагульняюцца на выпадак большага ліку вымярэнняў.
МНАГАМЕ́РНЫ СТАТЫСТЫ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ,
раздзел матэматычнай статыстыкі, які аб’ядноўвае метады вывучэння стат. даных пра аб’екты з некалькімі якаснымі і колькаснымі адзнакамі. Яго задачы — даследаванне структуры сувязей паміж пераменнымі, зніжэнне размернасці характэрных адзнак, пабудова класіфікацый, даследаванне прычынных сувязей. Для выяўлення структуры сувязей паміж рознымі пераменнымі звычайна выкарыстоўваецца матрыца карэляцый. Яе аналіз, які заключаецца ў вылучэнні падмностваў пераменных, што цесна карэліруюць адно за адным, ажыццяўляецца «ўручную» (
Літ.:
Афифи А., Эйзен С. Статистический анализ: Подход с использованием
Айвазян С.А., Енюков И.С., Мешалкин Л.Д. Прикладная статистика: Исслед. зависимостей.
Прикладная статистика: Классификация и снижение размерности: Справ. изд.
В.В.Цярэшчанка.
МНАГАМУ́ЖЖА,
перажытачная форма шлюбу, калі адна жанчына знаходзіцца ў шлюбе адначасова з некалькімі мужчынамі (найчасцей братамі паміж сабой). Сустракаецца у Тыбеце,
МНАГАНО́ЖКА (Polypodium),
род папарацей
Шматгадовыя травяністыя эпіфітныя і наземныя расліны з доўгім галінастым карэнішчам, густа ўкрытым бурымі ланцэтнымі лускавінкамі. Скурыстае чаранковае лісце адыходзіць ад яго радамі (адсюль назва). Лісцевыя пласцінкі падоўжана-ланцэтныя, перыста-раздзельныя. Сорусы (кучкі спарангіяў) круглаватыя або авальныя, размешчаны пасярэдзіне ці па краі сегментаў ніжняга боку пласцінкі.