МІ́НСКІ МУЗЕ́Й ВАНЬКО́ВІЧАЎ, «Дом-музей Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай палавіны 19 ст.»,
філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Адкрыты ў 2000 у Мінску ў сядзібным доме Ваньковічаў (гл.арт.Мінскія сядзібы Ваньковічаў). Экспазіцыя размешчана ў 10 залах. Пл. экспазіцыі каля 300 м². Музей мае 3 раздзелы: жыццё і творчасць В.Ваньковіча і культ. жыццё тагачаснага Мінска; асаблівасці інтэр’ера перыяду высокага класіцызму; бел. сядзібны партрэт 17—1-й пал. 19 ст. Сярод экспанатаў творы жывапісу, дэкар.-прыкладнога мастацтва, мэбля, свяцільні, ксеракопіі архіўных дакументаў, якія маюць дачыненне да жыцця і дзейнасці Ваньковіча, фотарэпрадукцыі яго твораў, што захоўваюцца ў музеях Варшавы, Вільнюса, С.-Пецярбурга, Парыжа. Асобная зала адведзена пад муз. гасцёўню. Каля дома пастаўлены помнік Ваньковічу (2000, скульптар У.Слабодчыкаў).
Засн. ў 1922 у Мінску на базе халадабойні. У 1956—60 пабудаваны новыя вытв. карпусы. З 1975 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв. аб’яднання мясной і малочнай прам-сці. У 1994 уведзены ў эксплуатацыю з-д па вытв-сці мясных паўфабрыкатаў, адм. корпус, у 1996 — сховішча для агародніны. Асн. прадукцыя (1999): мяса і мясапрадукты, субпрадукты, каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, скуры, мяса-касцявая мука.
МІ́НСКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕДЧЫ ПРЫБОРАБУДАЎНІ́ЧЫ ІНСТЫТУ́Т (МНДПІ Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь). Засн. ў 1971 у Мінску на базе канструктарскага прыборабуд. бюро (з 1967). З 1996 дзярж. прадпрыемства, з 1997 адкрытае акц.т-ва «МНДПІ». Асн. кірункі дзейнасці: выкананне н.-д. і доследна-канструктарскіх работ; распрацоўка і вытв-сць вымяральнай і мед. тэхнікі, прыбораў, сродкаў тэлекамунікацый і сувязі, мабільных і стацыянарных аўтаматызаваных метралагічных комплексаў, аўтаматызаваных сістэм кантролю складаных тэхн. аб’ектаў; прыбораў, апаратуры і комплексаў для ядзерна-фіз. вымярэнняў і радыяцыйнага кантролю; эталонаў і ўзорных сродкаў вымярэнняў эл. велічынь, электра- і радыёкампанентаў; спец. элементнай базы радыёэлектронных прыбораў, тавараў прамысл., нар.гасп., спец. і культ.-быт. прызначэння; аказанне паслуг юрыд. і фіз. асобам і інш.
Засн. ў 1957 у Мінску як кааператыўны тэхнікум. У 1967 на базе тэхнікума створана прафес.-тэхн. вучылішча па падрыхтоўцы кадраў масавых прафесій. У 1993 тэхнікум і вучылішча аб’яднаны ў комплекс. Тэхнікум рыхтуе тавараведаў. Спецыяльнасць (1999/2000 навуч.г.): камерцыйная дзейнасць. Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй і на базе профільнага прафес.-тэхн. вучылішча. Навучанне дзённае і завочнае. Вучылішча на базе сярэдняй адукацыі рыхтуе прадаўцоў харч. і нехарч. тавараў і афіцыянтаў-буфетчыкаў. Навучанне ў комплексе па накіраванні спажывецкага т-ва бясплатнае, пры самаст. паступленні — платнае.
1) навучальная ўстанова ў 1914—18. Засн. 1.7.1914 у Мінску. У вер. 1915 эвакуіраваны ў Яраслаўль, дзе працаваў да вер. 1918. Рыхтаваў настаўнікаў для вышэйшых пач. вучылішчаў. Тэрмін навучання 3 гады. Утрымліваўся за дзярж. кошт. Напачатку прымаліся асобы мужчынскага полу правасл. веравызнання з 2-гадовым стажам настаўніцтва. Пасля скасавання паліт., рэліг., нац. і інш. абмежаванняў прымаліся асобы абодвух полаў. Уведзена спецыялізацыя ў падрыхтоўцы настаўнікаў, уключаны новыя дысцыпліны (палітэканомія, філасофія, сацыялогія і інш.), выпускнікі ін-та мелі права паступаць ва ун-ты. У розны час у ін-це вучыліся С.Г.Булат, В.С.Гарбацэвіч, В.Р.Камлюк, М.І.Каспяровіч, М.І.Мароз, А.В.Сташэўскі, В.Сташэўскі, К.Станкевіч, М.Чарот і інш. 30.12.1918 рэфармаваны ў Мінскі беларускі педагагічны інстытут.
2) Навуч. ўстанова пры Мінскім пед. ін-це ў 1936—55 (з 1947 у Маладзечне, наз. Маладзечанскі настаўніцкі ін-т). Рыхтаваў настаўнікаў для 5—7-х класаў агульнаадук. школ. Тэрмін навучання 2 гады.
МІ́НСКІ НДІ БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎМіністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1939 у Мінску як НДІбуд. матэрыялаў Беларусі. З 1963 саюзнага, з 1972 рэспубліканскага падпарадкавання. З 1994 Дзярж. прадпрыемства Мінскі НДІбуд. матэрыялаў. Асн. кірункі дзейнасці: правядзенне н.-д. работ па тэхналогіях вытв-сці керамічных сценавых і апрацоўчых матэрыялаў, цеплаізаляцыйных матэрыялаў на аснове мінер. і палімернай сыравіны, мясц. вяжучых матэрыялаў і цэменту, новых нізкаэнергаёмістых (безабпальных, безаўтаклаўных) вогнетрывалых матэрыялаў, атмасфераўстойлівых ахоўна-дэкар. пакрыццяў, высокатэмпературных цеплаізалятараў, арх. форм і кампазітаў з мясц. сыравіны; удасканаленне вытв-сці традыц.буд. матэрыялаў з выкарыстаннем высокіх тэхналогій; правядзенне сертыфікацыйных выпрабаванняў на якасць і бяспеку буд. матэрыялаў.
МІ́НСКІ НДІ РАДЫЁМАТЭРЫЯ́ЛАЎМіністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1982 у Мінску. Да 1992 падпарадкоўваўся Мін-ву прам-сці сродкаў сувязі СССР. З 1997 дзярж. прадпрыемства. Галаўная арг-цыя па выкананні рэсп. і міждзяржаўных навук.-тэхн. праграм. Асн. кірункі дзейнасці: стварэнне новых відаў функцыянальных матэрыялаў для радыёэлектронікі і распрацоўка на іх аснове вырабаў звышвысокачастотнай мікраэлектронікі, опта- і акустаэлектронікі, мікрасенсорыкі для электроннай, машынабуд., мед. і інш. галін прам-сці.
адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ, рас. імперыі і БССР у 15—20 ст. Утвораны на тэр.Мінскага княства пасля яго ўключэння ў ВКЛ і пераходу пад кантроль вял. князя. Да 1565 уваходзіў у Віленскае ваяв. як гіст. адзінка. Паводле адм.-тэр. рэформы 1565—66 уключаны ў Мінскае ваяводства, яго тэрыторыя пашырана за кошт б. Заслаўскага і Лагожскага княстваў (паветаў), часткі Барысаўскай, Любашанскай, Свіслацкай валасцей на правым беразе р. Бярэзіна. Устаноўлена сістэма службовых асоб: кашталян, падкаморы, харунжы і інш., а таксама гродскі і земскі суды. У павет уваходзілі гарады Мінск і Барысаў, каля 45 мястэчак, з іх буйнейшыя — Беразіно-Любашанскае, Гайна, Заслаўе, Ракаў, Смалявічы. Пасля далучэння да Расіі ў 1793 павет скасаваны, у 1795 адноўлены ў меншых памерах і ўключаны ў Мінскае намесніцтва. З 12.12.1796 у Мінскай губерні, да М.п. далучаны часткі скасаваных Вілейскага і Нясвіжскага пав. Яго тэрыторыя складала каля 4,5 тыс. кв. вёрст (каля 5 тыс.км2), статус мястэчак захавалі Астрашыцкі Гарадок (Гарадок Тышкевіцкі), Бяларуч, Дубровы, Заслаўе, Івянец, Камень, Койданава, Мікалаеўшчына, Пяршай, Ракаў, Рубяжэвічы, Саламярэцкі Гарадок (Гарадок-Хмарынскі), Самахвалавічы, Свержань, Слабодка, Стоўбцы. У сярэдзіне 19 ст. ў павеце 808 сёл і вёсак, 246 засценкаў і інш. дробных паселішчаў. Насельніцтва ў 1816 было каля 92 тыс.чал., у 1857 каля 121 тыс.чал. У 1861 тэр. М.п. падзелена на воласці, пасля пераразмеркавання ў 1864—66 іх было 19, у 1898 у М.п. стала 16 валасцей. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921зах.ч. павета (Засульская, Івянецкая, Пяршайская, Ракаўская, частка Рубяжэвіцкай і Стаўбцоўскай вол.) адышла да Польшчы. Павет скасаваны 17.7.1924, асн. яго частка ўключана ў Мінскую акругу, частка Магільнянскай вол. — у Слуцкую акругу.
Пабудаваны ў 1948—51 у Мінску як 11-ы Дзярж. падшыпнікавы з-д. У 1962—77 уведзены ў дзеянне вытв. карпусы № 2, 3, 4 (з блокамі цэхаў), цэхі: тэрмічны, літых сепаратараў, інж.-быт., лабараторна-быт. і ў 1995 — участак пластмасава- і гумава-тэхн. вырабаў. У 1990—99 арэнднае прадпрыемства «Мінскі падшыпнікавы завод». Асн. прадукцыя (1999): падшыпнікі (шарыкавыя, ролікавыя, ролікавыя сферычныя, шарнірныя), металарэзныя станкі, спец.тэхнал. абсталяванне, кантрольна-вымяральная апаратура і тавары шырокага ўжытку.