кавалачак свінцу з адбіткамі пячаткі, якім апламбоўваецца пэўны прадмет. Стараж. П. адрозніваюцца ад віслых пячатак (гл.Була) невял. памерамі (1—1,5 см) і прызначэннем. На Русі П. «наўгародскага тыпу» служылі малымі пячаткамі пасаднікаў (канец 11—13 ст.). Найб. пашыраны П. «драгічынскага тыпу», якіх у Драгічыне-Надбужскім (Польшча) выяўлена некалькі тысяч. Шырока бытуе меркаванне, што П. прывешвалі да цюкоў з таварамі, якія вывозілі на знешні рынак, што гарантавала іх захаванасць. У Зах. Еўропе двухсастаўныя гандл. П. вядомы ў 15—17 ст. У 19—20 ст. выкарыстоўваюцца П. пад пламбір (прыстасаванне ў выглядзе клешчаў) на пошце, чыгунцы, у банках і інш. установах. З 2-й пал. 20 ст. ў шырокім ужытку П. з пластмасы з адтулінамі для прасоўвання кантрольнага дроту або шнура; маюць выявы дзярж. герба, даты, умоўныя літары і лічбы. На тэр. Беларусі ў час археал. раскопак П. выяўлены ў Віцебску, Тураве, Брэсце, Полацку і інш.
Пломбы 16—18 ст. з Дзісны і Друі (правы і адваротны бакі).
штучны пламбіравальны матэрыял, якім запаўняюць каранёвы канал зуба. Прадухіляе прагрэсіраванне карыесу зубоў, аднаўляе іх функцыі і формы. Адрозніваюць П.з. часовыя і пастаянныя. Часовая служыць для ізалявання лек. рэчыва ў карыёзнай поласці ці ў пульпарнай камеры ад поласці рота. Для пастаяннай П.з. выкарыстоўваюцца цэменты (цынк-фасфат, сіліцын), пластмасы, амальгамы, кампазіцыйныя матэрыялы і інш.
вёска ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Талачын, 125 км ад Віцебска, 246 ж., 104 двары (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік Я.Коласу.
У Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэжа, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры. У межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,62 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае.
механічны рух, пры якім усе пункты цела перамяшчаюцца паралельна некат. нерухомай плоскасці. Вывучэнне П.р. зводзіцца да разгляду руху нязменнай плоскай фігуры ў яе плоскасці, што адпавядае паступальнаму руху фігуры разам з выбраным полюсам і яе вярчальнаму руху вакол гэтага полюса.
дэфармацыя ступні з устойлівым памяншэннем вышыні яе зводаў амаль да іх поўнага знікнення. Бывае падоўжаная і папярочная (магчыма спалучэнне абедзвюх форм). Прыроджаная П. назіраецца вельмі рэдка, набытую П. падзяляюць на статычную (ад перагрузкі, асабліва ў час росту арганізма). рахітычную (пры рахіце), траўматычную (пасля пералому ладыжак шчыкалатак* або касцей ступні), паралітычную (пасля поліяміэліту). Прыкметы П.: хуткая стамляльнасць ног, ныючы боль у ступнях, бывае ацёк ступні. Лячэнне артапедычнае.
найпрасцейшая паверхня, адно з асноўных геам. паняццяў. У геаметрыі бярэцца як зыходнае і не вызначаецца.
Уласцівасці П. апісваюцца аксіёмамі, напр.: П. — паверхня, якая змяшчае кожную прамую, што злучае 2 яе пункты; П. — геам. месца пунктаў, роўнаадлеглых ад двух дадзеных (паводле М.І.Лабачэўскага). Становішча П. ў прасторы вызначаецца 3 пунктамі, якія не належаць адной прамой. П., суадносіны паміж пунктамі і прамымі якой задавальняюць сістэму аксіём эўклідавай геаметрыі, наз. эўклідавай. Уласцівасці фігур на эўклідавай П. вывучае планіметрыя.
крывая лінія, усе пункты якой ляжаць у адной плоскасці. У дэкартавых каардынатах аналітычна задаецца ўраўненнем: F(x, y) = 0 (няяўны від), y = ƒ(x) (яўны) ці x = φ(t), y = Ψ(t) (параметрычны від) або ў палярных каардынатах r = ƒ(φ). Кручэнне (другая крывізна) П.к. роўная нулю.
сістэма, у якой восі сіметрыі ўсіх элементаў і лініі дзеяння знешніх сіл ляжаць у адной плоскасці. У буд. практыцы П.с. (канструкцыі) не сустракаюцца ў асобным выглядзе, яны прасторава звязаны паміж сабой. Карыстаюцца для спрашчэння інж. разлікаў многіх збудаванняў, якія разглядаюць як сукупнасць асобных П.с.
хваля, напрамак распаўсюджвання якой аднолькавы ва ўсіх пунктах прасторы. Фазавыя паверхні П.х. — плоскасці. Рэальныя хвалі можна набліжана лічыць П.х. ў абмежаванай вобласці прасторы, напр., на дастаткова вял. адлегласці ад кропкавай крыніцы хваль. Хвалі, засяроджаныя ў якой-н. вобласці, напр., у хваляводзе, таксама могуць набліжана супадаць з «участкам» П.х.