ПЕТЭРСО́Н (Эльмарт Адэльбертавіч) (Сяргей Аляксандравіч; н. 1.1.1935, с. Каяк Чулымскага р-на Новасібірскай вобл., Расія),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1974). Скончыў БДУ (1962). З 1960 працаваў у Дзярж.маст. музеі Беларусі, з 1969 выкладае ў Бел.АМ (з 1998 праф.). Даследуе праблемы сучаснага выяўл. мастацтва Беларусі. Аўтар раздзелаў у «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4—6, 1990—94), творчага партрэта «В.К.Жолтак» (1987), зб. артыкулаў «Крытык — давераная асоба мастацтва» (2001).
Тв.:
Андрэй Бембель. Мн., 1980;
С.М.Вакар. Мн., 1980;
Леў Гумілеўскі. Мн., 1982;
Портретная скульптура Советской Белоруссии. Мн., 1982.
бел.нар. гульня. Удзельнічаюць 2 чал. Гульцы закладваюць рукі за спіну, падгінаюць адну нагу і, па камандзе, пачынаюць, скачучы на другой, штурхаць адзін аднаго грудзьмі ці плячом. Хто страціць раўнавагу — выбывае з гульні. У час спаборніцтва нельга пераскокваць з адной нагі на другую.
шапкавы базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляецца ў лясах з ліп. па верасень.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—12 см, пукатая або злёгку ўвагнутая, часта няправільнай формы, ад белага да вохрыста-жоўтага колеру. Гіменафор у выглядзе крохкіх шыпікаў. Ножка кароткая, суцэльная, часам уздутая каля асновы. Мякаць белая, шчыльная. Споры бясколерныя, яйцападобныя. Ядомы ў маладым узросце.
ПЕ́ЎЧЫЯ ПТУ́ШКІ, пеўчыя вераб’іныя (Oscines, або Passeres),
падатрад птушак атр.вераб’інападобных. Прадстаўнікі сучасных відаў вядомы з ранняга алігацэну (каля 35 млн.г. назад). 33—56 сям. (2 вымерлыя), 761—1017 родаў, больш за 4200 відаў (каля палавіны ўсіх відаў птушак на Зямлі). Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць у разнастайных ландшафтах усіх кліматычных зон, большасць відаў — у тропіках. На Беларусі ўсе П.п. належаць да вераб’інападобных.
Маса ад 4 да 1500 г. Знешні выгляд, паводзіны, афарбоўка вельмі разнастайныя. Маюць спецыфічную будову галасавога апарату: ніжнія кольцы трахеі зрасліся і ўтварылі ніжнюю гартань; добра развіты 5—7 пар галасавых мышцаў, вонкавая і ўнутраная галасавыя перапонкі, што дае магчымасць П.п. выдаваць больш разнастайныя гукі, чым у інш. птушак. Пры дапамозе песні П.п. забяспечваюць камунікатыўныя функцыі. Кожнаму віду характэрны свая песня або набор гукаў.
П’Е́ХА (Эдзіта Станіславаўна) (н. 31.7.1937, г. Нуаэль-су-Лян, Францыя),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт.СССР (1988). Скончыла пед. ліцэй у Гданьску (Польшча), вучылася ў Ленінградскім ун-це. З 1955 артыстка Ленканцэрта (з 1994 Пецярбург-канцэрт). Першая выканальніца шматлікіх песень В.Салаўёва-Сядога, А.Астроўскага, А.Пятрова, А.Фельцмана і інш. У рэпертуары таксама франц. і польскія песні. Творчасць адметная лірычнасцю і высакароднасцю выканання. Знялася ў маст. фільмах: «Лёс рэзідэнта», «Непапраўны лгун», «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту».
крываплямістая хвароба, неінфекцыйная хвароба коней, буйн. раг. жывёлы, свіней, коз і маладых сабак. Узнікае як алергічная рэакцыя на бактэрыяльную інтаксікацыю ў жывёл, якія перахварэлі кантагіёзнай плеўрапнеўманіяй, фарынгітам, гаймарытам, мытам, мастытам і інш. Развіваецца паступова. Узнікаюць кропкавыя кровазліцці на слізістай абалонцы рота, похвы, носа і на скуры, якія ператвараюцца ў вял. кровападцёкі. Павялічваецца т-ра, зніжаецца апетыт. Пры цяжкім цячэнні хваробы разам з ацёкамі ўзнікаюць язвы і ачагі некрозу. Смяротнасць да 70%.