Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ВА́КАР

(Wakar) Уладзімір (26.8.1885, г. Тамбоў, Расія — 9.5.1933),

польскі эканаміст, публіцыст, грамадскі дзеяч. У 1917—24 выкладаў у Вышэйшай гандл. школе ў Варшаве. У 1915—19 працаваў у Бюро грамадскай працы (з 1918 дырэктар), дзе рэдагаваў важнейшыя дзярж. дакументы напярэдадні і ў час абвяшчэння незалежнасці Польшчы. Ініцыятар стварэння і кіраўнік ін-та грамадскай гаспадаркі (1920—21). Рэдактар варшаўскіх час. «Polska» («Польшча»), «Przegląd Wschodni» («Усходні агляд»), «Przymierze» («Саюз») і інш. У апошнім часопісе шмат увагі аддаваў нац. пытанням у Польшчы, у т. л. беларускаму; там надрукаваны арт. Б.Тарашкевіча «Беларускія палітычныя патрабаванні». Аўтар прац «Сто гадоў барацьбы за польскую асвету» (1916), «Праблема самакіравання ў Здабытай Рэчы Паспалітай» (1924) і інш.

т. 3, с. 463

ВАКАЯ́МА,

горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Вакаяма. Каля 500 тыс. ж. (1990). Порт каля паўд. ўвахода ў зал. Осака. Буйны цэнтр чорнай металургіі, тэкст. прам-сці; хім., нафтаперапр., інструментальныя, лесаперапрацоўчыя, рыбакансервавыя прадпрыемствы; электрамашынабудаванне. Ун-т. Стараж. замак.

т. 3, с. 463

ВА́КЕНРОДЭР

(Wackenroder) Вільгельм Генрых (13.7.1733, Берлін — 13.2.1798),

нямецкі пісьменнік. Прадстаўнік іенскага кола рамантыкаў (гл. ў арт. Германія, раздзел Літаратура). Сябар Л.Ціка. Сваімі творамі і праз уздзеянне на Ціка (прыняў непасрэдны ўдзел у стварэнні яго рамана «Вандраванні Франца Штэрнбальда») зрабіў уплыў на развіццё еўрап. л-ры 19 ст. Кніга Вакенродэра «Шчырыя выказванні сэрца братаманаха, аматара мастацтва» (1797, выдадзена ананімна) прысвечана жывапісу і музыцы. У кн. «Фантазіі пра мастацтва для сяброў мастацтва» (выд. 1799) выступіў за цэласнае спасціжэнне свету (якое абазначыў як «рэлігійнае») праз мастацтва. Навела «Славутае музыкальнае жыццё кампазітара Іозефа Берглінгера» пра трагедыю геніяльнага мастака, якога не зразумеў свет.

Тв.:

Рус. пер. — Об искусстве и художниках;

Размышления отшельника, любителя изящного. М., 1826;

Фантазии об искусстве. М., 1977.

Літ.:

Берковский Н.Я. Романтизм в Германии. Л., 1973;

Дмитриев А.С. Проблемы иенского романтизма. М., 1975;

Балашов Н.И. Вакенродер // История немецкой литературы. М., 1966. Т. 3.

Г.В.Сініла.

т. 3, с. 463

Вакер Артур Вернеравіч

т. 18, кн. 1, с. 359

ВАКЗА́Л

(ад англ. Vauxhall — назва забаўляльнай установы каля Лондана ў 17 ст.),

будынак ці комплекс будынкаў, збудаванняў і прыстасаванняў для абслугоўвання пасажыраў, кіравання рухам транспарту і размяшчэння службовага персаналу. Адрозніваюць чыгуначныя, рачныя, марскія, аўта- і аэравакзалы, а таксама аб’яднаныя, ці комплексныя (напр., чыгуначна-аўтобусны). Першыя вакзалы з’явіліся з пачаткам пасажырскіх перавозак па чыгунцы (напр., вакзалы на лініі Стоктан—Дарлінгтан у Англіі, 1822—25).

На Беларусі чыгуначныя вакзалы будавалі адначасова з пракладкай чыгунак. Будынак вакзала (Віленскага) у Мінску адкрыты ў 1874 (перабудаваны ў 1939, пасля Айч. вайны адноўлены ў 1949, з 1980-х г. узводзяцца новыя будынкі), у 1866 пабудаваны Віцебскі чыгуначны вакзал, да 1867 — чыг. вакзал у Гродне (у 1948 рэканструяваны, у 1986 пабудаваны новы), у 1886 — Брэсцкі чыгуначны вакзал (у 1956 рэканструяваны), у 1-й пал. 20 ст. пабудаваны Магілёўскі чыгуначны вакзал, Слонімскага вакзала будынак. Адноўлены разбураныя ў Айч. вайну і рэканструяваны вакзал ў Баранавічах (1947), Гомелі (1948), Оршы (1951), Полацку (1953). Пабудаваны аэравакзалы: у Мінску (гл. Мінскія аэрапорты), Брэсцкі аэравакзал, у Гродне (1962), Салігорску (1965), Бабруйску (1966), Гомелі (1976), Магілёве (1971). У ліку буйных аўтавакзалаў Беларусі Мінскі аўтавакзал «Усходні». На суднаходных рэках будуюцца рачныя ваказлы (Мазырскі рачны вакзал).

т. 3, с. 463

ВАКЛЮ́ЗЫ

(ад назвы крыніцы Ваклюз на Пд Францыі),

ваклюзскія крыніцы, крыніцы, якія ўтвараюцца ў карставых абласцях пры выхадзе на паверхню падземнай ракі. Маюць вял. і пастаянны расход (дэбіт) вады. Ёсць на Каўказе, у Ферганскай даліне і інш. раёнах развіцця карсту.

т. 3, с. 464

ВАКО́ДЭР

(англ. vocoder),

сістэма тэлефоннай сувязі, у якой моўная інфармацыя перадаецца кадзіраванымі сігналамі. На перадавальным баку з дапамогай аналізатараў гуку моўныя сігналы пераўтвараюцца ў кадзіраваныя, на прыёмным — сінтэзатар узнаўляе з іх моўныя сігналы. Павялічвае прапускную здольнасць ліній сувязі ў 10—13 разоў.

т. 3, с. 464

ВАКО́ЛІЦА,

аколіца (ад усх.-слав. околоти абкружаць, абгароджваць, абносіць каламі), наваколле, акруга або агароджа вакол вёскі.

т. 3, с. 464

ВАКО́ЛІЧНАЯ ШЛЯ́ХТА,

адна з ніжэйшых груп дробнамаянтковай шляхты Беларусі ў 16—19 ст. Называлася таксама шляхтай засцянковай, заградовай, загоннай, шарачковай і інш. Юрыдычна адносілася да пануючага саслоўя феадалаў, маёмасна ж набліжалася да прац. сялянства. Паходзіла са свабодных людзей (баяр, зямян і інш.), якія маглі дакументальна пацвердзіць асабістую вольнасць ад цяглава-чыншавых абавязкаў. Сялілася ў адасобленых паселішчах (аколіцы, засценкі). Зямлёй валодала паводле родава-спадчыннага права, апрацоўвала яе самастойна, але ў дапамогу нярэдка наймала агароднікаў, халупнікаў і інш. сялян. У 1796 у 8 паветах б. ВКЛ складала 61% усёй шляхты, у 1839 у зах. губернях Рас. імперыі — 56%. Указам Мікалая І ад 19.10.1831 ваколічная шляхта выключана з дваранскага саслоўя і пераведзена ў катэгорыю аселых аднадворцаў.

Я.К.Анішчанка.

т. 3, с. 464

ВА́КСМАН

(Waksman) Зельман Абрахам (22.7.1888, г. Прылукі Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.8.1973),

амерыканскі мікрабіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША. Д-р філасофіі (1918), праф. (1930). Скончыў Каліфарнійскі ун-т у г. Сан-Францыска (1918). У 1918—58 у Роджэрскім ун-це, адначасова з 1931 у Ін-це акіянаграфіі ў г. Вудс-Хол, у 1949—58 дырэктар Ін-та мікрабіялогіі Роджэрскага ун-та. Навук. працы па глебавай і марской мікрабіялогіі, вывучэнні антыбіётыкаў. Увёў тэрміны «антыбіёз» і «антыбіётык». Вынайшаў стрэптаміцын (1944). Нобелеўская прэмія 1952.

т. 3, с. 464