найменшы прамежак часу, праз які вагальная сістэма вяртаецца да зыходнага стану. Велічыня, адваротная частаце ваганняў. Паняцце «П.в.» выкарыстоўваюць як для перыядычных працэсаў (напр., гарманічныя ваганні), так і для працэсаў, дзе перыядычнасць парушаецца (гл.Затуханне ваганняў). Адзінка П.в. у СІ — секунда.
прамежак часу, за які колькасць радыеактыўных ядзер у сярэднім памяншаецца ў 2 разы; адна з асн. характарыстык радыеактыўных ізатопаў. Пры наяўнасці N0 радыеактыўных ядзер у момант часу t = 0 іх колькасць памяншаецца ў часе паводле закону N = N0ε−λt, дзе λ — пастаянная распаду, τ = 1/λ — сярэдні час жыцця радыеактыўных ядзер. П.п. (T1/2) разлічваецца па формуле T1/2 = τln2 = (1η2)/λ. Для розных радыеактыўных ядзер П.п. вагаецца ад доляў секунды (для малаўстойлівых ізатопаў менш за 1 мкс) да 109—1010 гадоў (гл.Радыеактыўныя элементы). Вядомы радыенукліды з П.п. 1015—1021 гадоў (напр., кадмій-113, волава-124, тэлур-130).
запаленне надкосніцы. Развіваецца ў касцях пры пранікненні запаленчага працэсу з прылеглых тканак (напр., пры траўме вял. галёначнай косці ў ніжняй трэці), у выніку запаленчага працэсу самой косці або касцявога канала. Бывае П. неспецыфічнага характару (напр., траўма, бактэрыяльнае заражэнне) і спецыфічнага (сіфіліс, туберкулёз). Суправаджаецца ўшчыльненнем, пачырваненнем скуры, прыпухласцю ў вобласці надкосніцы. Пасля інфекц. хвароб П. можа захопліваць фрагменты касцей (напр., гнойны П. верхняй сківіцы пры вострым карыесе зуба). Пры туберкулёзе П. з’яўляецца адной з прыкмет пачатку працэсу. Адслаенне надкосніцы і парушэнне яе цэласнасці часта сведчаць аб злаякасным працэсе ў косці. Лячэнне залежыць ад прычын узнікнення. На П. хварэюць таксама жывёлы.
Ганаровы прэзідэнт Міжнар. саюза архітэктараў (з 1948). Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. З 1928 выкладаў у спец. школе архітэктуры ў Парыжы (праф.). Адзін з першых пачаў будаваць цалкам жалезабетонныя дамы: жылы дом на вул. Франкліна (1903), т-р Елісейскіх палёў (1911—13), царква Нотр-Дам у Ле-Рэнсі (1922—23) — усе ў Парыжы. Пры рэканструкцыі г. Гаўр (з 1947) выкарыстоўваў індустр. метады і стандартызацыю буд-ва.
А.Перэ. Жылы дом на вул. Франкліна ў Парыжы. 1903.
горад на З Калумбіі, у даліне р. Каўка. Адм. ц. дэпартамента Рысаральда. Засн. ў 1836. Каля 500 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна вытв-сці кавы і жывёлагадоўлі. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., гарбарная. 2 ун-ты.
ПЕРЭЛЬМА́Н (Тэадор Львовіч) (30.9.1933, Мінск — 12.10.1974),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1969), праф. (1970). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі (з 1963 заг. лабараторыі), адначасова выкладаў у БДУ. Навук. працы па матэм. фізіцы, тэорыі цеплаправоднасці, цеплафізіцы, стат. фізіцы. Распрацаваў (разам з А.В.Лыкавым) тэарэт. асновы спалучаных задач цеплаабмену пры знешнім абцяканні цел і метады іх рашэння. Даследаваў асаблівасці працэсаў пераносу пры сублімацыі цвёрдых цел у вакуум.
Тв.:
Тепло- и массообмен в процессах сублимации в вакууме. М., 1973 (разам з Дз.П.Лебедзевым);
Диффузия в сложных молекулярных структурах. Мн., 1974 (разам з С.Г.Галакціёнавым, Р.В.Нікіфаровічам);
Физика биологических мембран. М., 1976 (у сааўт.).
ПЕРЭЛЬМА́Н (Якаў Ісідаравіч) (4.12.1882, г. Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 16.3.1942),
вучоны, папулярызатар навук.фіз.-матэм. ведаў, адзін з заснавальнікаў жанру навукова-займальнай л-ры. Скончыў Лясны ін-т у Пецярбургу (1909). У 1918—23 у Наркамаце асветы РСФСР, адначасова выкладаў у навуч. установах. З 1924 займаўся выданнем навукова-папулярнай л-ры. У 1935 удзельнічаў у Міжнар.матэм. кангрэсе ў Бруселі. Аўтар больш за 100 кніг («Займальная фізіка», «Займальная алгебра», «Міжпланетныя падарожжы» і інш.), перакладзеных на 24 мовы і выдадзеных агульным тыражом больш за 13 млн.экз. Адзін з першых прапагандыстаў ідэй К.Э.Цыялкоўскага і тэхн. распрацовак С.П.Каралёва. Імем П. названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Літ.:
Мишкевич Г.И. Доктор занимательных наук: Жизнь и творчество Я.И.Перельмана. М., 1986.
ПЕРЭ́Н ((Perrin) Жан Батыст) (30.9.1870, г. Ліль, Францыя — 17.4.1942),
французскі фізік і фізікахімік. Чл. Парыжскай АН (1923). Замежны ганаровы чл.
АН СССР (1929). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1894), дзе і працаваў. З 1898 у Парыжскім ун-це (з 1910 праф.). З 1940 у ЗША. Навук. працы па атамнай і малекулярнай фізіцы, радыеактыўнасці, калоіднай хіміі і інш. Даказаў, што катодныя прамяні з’яўляюцца патокам адмоўна зараджаных часціц (1895). Эксперым. даследаванні броўнаўскага руху дазволілі П. вызначыць Авагадра пастаянную, пацвердзілі тэорыю флуктуацый Эйнштэйна—Смалухоўскага і канчаткова даказалі рэальнае існаванне малекул. Адкрыў седыментацыйную раўнавагу. Устанавіў бімалекулярную структуру тонкіх плёнак. Удзельнік Нар. фронту Францыі. Нобелеўская прэмія 1926.
Тв.:
Рус.пер. — Броуновское движение и молекулы. СПб., 1911;
Атомы. М., 1924.
Літ.:
Вавилов С.И. Памяти Жана Перрена // Природа. 1943. № 3;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 291.