тэорыя, метады і сродкі вымярэнняў магн. велічынь. Вымяраюцца вектар магнітнай індукцыі, магнітны паток, напружанасць, градыент і інш. параметры магнітнага поля (магнітометрамі) і магн. ўласцівасці (характарыстыкі, параметры) магнітных матэрыялаў (спец. ўстаноўкамі, якія маюць вымяральныя блокі, прыстасаванні для намагнічвання і размагнічвання вырабаў, тэрмакамеры і інш.).
Пры вымярэнні і даследаванні ўласцівасцей магн. матэрыялаў і параметраў магн. поля найб. пашыраны метады: індукцыйны (засн. на вымярэнні эрс, якая ўзбуджаецца ў другаснай — вымяральнай абмотцы ўзору пры прапусканні праз першасную абмотку намагнічвальнага току), магнітастатычны (засн. на вымярэнні сілавога ўздзеяння магн. поля ўзору, што вывучаецца, на магн. стрэлку), каларыметрычны (засн. на вымярэнні цеплавой энергіі, што вылучаецца ўзорам пры яго намагнічванні ў камеры каларыметра), магнітааптычныя (засн на магнітааптычных эфектах — Кера эфекце, Фарадэя эфекце), параметрычныя, або маставыя (засн. на выкарыстанні мастоў пераменнага току, у адно з плячэй якіх уключаюць абмотку, што намагнічвае ўзор), холаўскі (засн. на вымярэнні параметраў магн. поля з дапамогай пераўтваральнікаў Хола). Пры даследаванні гонкай магн. структуры рэчываў выкарыстоўваюць метады ядзернага магнітнага рэзанансу, электроннага парамагнітнага рэзанансу, ферамагнітнага рэзанансу і інш.
Літ.:
Чечерников В.И. Магнитные измерения. 2 изд. М., 1969;
Антонов В.Г., Петров Л.М., Щелкин А.П. Средства измерений магнитных параметров материалов. Л., 1986.
рэчывы, магн. ўласцівасці якіх абумоўліваюць іх выкарыстанне ў тэхніцы. Асн. характарыстыка М.м. — намагнічанасць. Пры т-ры, ніжэйшай за т-ру магн. ўпарадкавання (гл.Кюры пункт), М.м. — ферамагнетыкі і ферымагнетыкі маюць самаадвольную намагнічанасць. Паводле комплексу магн. уласцівасцей падзяляюць на магнітамяккія матэрыялы, магнітацвёрдыя матэрыялы і матэрыялы спец. прызначэння (магнітастрыкцыйныя матэрыялы, тэрмамагнітныя матэрыялы, магнітааптычныя і ЗВЧ матэрыялы). Выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш.
Літ.:
Мишин Д.Д. Магнитные материалы. 2 изд. М., 1991;
Преображенский АА, Бишард Е.Г. Магнитные материалы и элементы. 3 изд. М., 1986.
канфігурацыі магнітнага поля, здольныя працяглы час утрымліваць зараджаныя часціцы ўнутры зададзенага аб’ёму прасторы. Натуральная М.п. — магн. поле Зямлі, якое ўтрымлівае касм. зараджаныя часціцы высокіх энергій (электроны і пратоны) і ўтварае радыяцыйныя паясы Зямлі па-за межамі яе атмасферы. У лабараторных умовах М.п. даследуюцца ў дастасаванні да праблемы ўтрымання плазмы і ажыццяўлення з іх дапамогай кіравальных тэрмаядзерных рэакцый.
Найпрасцейшая магнітная пастка. Стрэлкі паказваюць напрамкі магнітных сілавых ліній і току ў кааксіяльных шпулях (саленоідах).
пункты на паверхні Зямлі, дзе вектар індукцыі магнітнага поля Зямлі накіраваны вертыкальна: уніз на Паўн. полюсе (магнітны нахіл + 90°), уверх на Паўд. (нахіленне − 90°). У сучасную магнітную эпоху сапраўдныя М.п.З. размешчаны наадварот: Паўн. каля Паўд.геагр. полюса, Паўд. каля Паўн.геагр. полюса. Перыядычна адбываецца інверсія геамагнітнага поля і полюсы мяняюць сваю палярнасць на процілеглую. У М.п.З. зыходзяцца ўсе мерыдыяны магнітныя. Магнітныя полюсы паступова перамяшчаюцца на паверхні Зямлі. Каардынаты М.п.З. (1985) 77°36′ паўн. ш., 102°48′ зах. д.; 65°06′ паўд. ш., 139° усх. д. (гл.Палеамагнетызм). У раёнах моцных магнітных анамалій (Курская, Усх.-Сібірская і інш.) назіраюцца лакальныя магнітныя полюсы. Існуе таксама паняцце геамагнітныя полюсы — пункты перасячэння паверхні зямной кары з магнітнай воссю аднародна намагнічанай Зямлі. У іх зыходзяцца мерыдыяны геамагнітныя. Знаходзяцца на адлегласці ў некалькі градусаў ад адпаведных магнітных полюсаў. Месцазнаходжанне іх вызначаецца аналітычна.
носьбіт інфармацыі ў выглядзе цыліндра з немагнітнага сплаву, на бакавую паверхню якога нанесена пакрыццё з магн. ўласцівасцямі. Інфармацыя запісваецца па акружнасці М.б. (пры вярчэнні вакол восі) радамі паралельных дарожак. Магнітныя галоўкі чытання/запісу размешчаны ўздоўж утваральнай цыліндра па адной на кожную дарожку. Выкарыстоўваліся ў запамінальных прыстасаваннях ЭВМ 1-га і 2-га пакаленняў; заменены магнітнымі дыскамі і паўправадніковай аператыўнай памяццю вял. аб’ёму.
носьбіт інфармацыі ў выглядзе дыска, на паверхню якога нанесена пакрыццё з магн. ўласцівасцямі. Інфармацыя запісваецца/счытваецца (пры вярчэнні М.д. вакол восі) на канцэнтрычных дарожках з дапамогай блока магнітных галовак чытання/запісу. Бывае здымны (напр., дыскета) і няздымны (вінчэстэр). Выкарыстоўваецца ў знешніх запамінальных прыстасаваннях ЭВМ. На вял.ЭВМ выкарыстоўваюцца стацыянарныя прылады дыскавай памяці вял. ёмістасці (да некалькіх гігабайт).