СІ́НІСАЛА (Гельмер-Райнер Нестаравіч) (14.6.1920, г. Златауст Чэлябінскай вобл., Расія —3.8.1989),
карэльскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1978). Вучыўся ў Маскоўскай і Ленінградскай кансерваторыях (1952—55). Яго творчасці ўласціва выкарыстанне нар. карэльскай музыкі, нац. эпасу «Калевала». Аўтар першых карэльскіх балета «Сампа» (1959) і твораў для арк., у т. л. сімфоніі «Волаты лесу» (1949). Сярод інш. твораў: балеты, кантаты, канцэрты для фп. і інш.інстр. з арк., для арк. кантэле, кам.-інстр. ансамблі, фп. п’есы, рамансы, песні, музыка для т-ра і кіно, апрацоўкі фін., карэльскіх, вепскіх і паморскіх нар. песень. Дзярж. прэмія Карэліі 1974. Дзярж. прэмія Расіі 1986.
сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 2 падсям.: рэмезы і сініцы (Parinae). 55 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Паўд. Амерыкі, Аўстраліі, в-ва Мадагаскар. Жывуць у лясах, парках, скверах, рэмезы зрэдку ў трыснягу. На Беларусі 8 відаў. Найб. пашыраны: сініца вялікая (Parus major), блакітніца звычайная (гл.Блакітніцы), сініца чубатая (P. cristatus), гаічка чорнагаловая (гл.Гаічкі). 2 віды — блакітніца белая і рэмез занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 7,6—20 см, маса 7—25 г. Апярэнне мяккае. Ногі моцныя. Крылы невял., тупыя. Дзюба прамая, канічная, зрэдку вострая. Кормяцца насякомымі, насеннем, пладамі раслін. Нясуць 4—16 яец.
Да арт.Сініцавыя. Сініцы: 1 — вялікая; 2 — чорная, або маскоўка; 3 — чубатая. 4 — Гаічка чорнагаловая.
вёска ў Буйнавіцкім с/с Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калект.с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 35 км на У ад г.п. Лельчыцы, 202 км ад Гомеля, 58 км ад чыг. ст. Ельск. 407 ж., 135 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
СІНІ́ЦКІ (Іван Францавіч) (1856 або 1861, Смаргоншчына, Гродзенская вобл. — 2.5.1939),
бел. мемуарыст, падарожнік. Юнацтва правёў на Украіне. У 1893 вярнуўся ў г. Смаргонь, уключыўся ў рэв. барацьбу, арганізаваў б-ку, прапагандаваў творы Л.Талстога і М.Горкага, пісаў карэспандэнцыі ў віленскія газеты. З 1901 падарожнічаў за мяжою, напісаў кнігу «Новая Зеландыя — Еўропа» — першае на рус. мове апісанне Новай Зеландыі (забаронена цэнзурай, карэктурны адбітак зберагаецца ў Гродзенскім гіст.-археал. музеі). Перад рэвалюцыяй 1905—07 вярнуўся на радзіму. За актыўны ўдзел у рэв. падзеях арыштаваны і сасланы ў Валагодскую губ. У турме і ссылцы напісаў па просьбе М.Рубакіна ўспаміны «З майго жыцця ў вёсцы», прысвечаныя рэв. падзеям у Смаргоні ў канцы 19 — пач. 20 ст. (рукапіс зберагаецца ў Дзярж. б-цы Расіі, Масква). З ссылкі ўцёк у Фінляндыю. Вярнуўшыся на радзіму, устанавіў сувязі з газ. «Наша ніва», пісаў у яе карэспандэнцыі (магчыма, пад псеўданімам Смаргонец). У 1920—30-я г. падтрымліваў сувязь з Т-вам бел. школы.
Літ.:
Дридзо А. Путешественник из Сморгони // Нёман. 1984. №4;
Каранеўскі А. Па слядах рэвалюцыянера і публіцыста // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985. № 2.
СІНІ́ЦЫН (Анатоль Канстанцінавіч) (н. 5.2.1948, г. Міёры Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фіз. электронікі і матэм. фізікі. Д-р фіз.-матэм н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1978 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні дынамічных працэсаў узаемадзеяння электронных патокаў з эл.-магн. палямі ў электравакуумных прыладах ЗВЧ на аснове матэм. мадэліравання і выліч. эксперыменту. Распрацаваў матэм. мадэлі і праграмы аналізу характарыстык і аптымізацыі параметраў прылад ЗВЧ.
Тв.:
Математическое моделирование и проблема оптимизации по КПД ЛБВ-0 (разам з А.А.Кураевым) // Зарубеж. радиоэлектроника: Успехи современ. радиоэлектроники. 1997 № 1;
Полоса и критичность условий циклотронного авторезонанса (разам з А.А.Кураевым, А.У.Шчарбаковым) // Радиотехника и электроника. 1999. Т. 44, № 7.
СІНІ́ЧКІН (Фёдар Міхайлавіч) (27.12.1901, с. Гаўрылаўка Аляксееўскага р-на Самарскай вобл., Расія — 17.7.1962),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Баранавіцкай вобл., Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскую пях. школу (1928), курсы ўдасканалення каманднага саставу (1935). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну ў тыле праціўніка ў жн. 1941 арганізаваў партыз. групу ў Налібоцкай пушчы, з снеж. 1942 камандзір партыз. брыгады Ленінскай, у чэрв.—кастр. 1943 — партыз. брыгады імя С.М.Кірава. З 1945 на сав. рабоце.
левы прыток Паўд. Буга ў Кіраваградскай і Мікалаеўскай абл. Украіны. Даўж. 111 км, пл. басейна 16 725 км². На беразе С.В. у 1362 войска вял.кн.ВКЛ Альгерда разбіла мангола-татар. Гл.Бітва каля Сініх Вод 1362.