СІНІ́ЧКІН (Фёдар Міхайлавіч) (27.12.1901, с. Гаўрылаўка Аляксееўскага р-на Самарскай вобл., Расія — 17.7.1962),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Баранавіцкай вобл., Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскую пях. школу (1928), курсы ўдасканалення каманднага саставу (1935). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял. Айч. вайну ў тыле праціўніка ў жн. 1941 арганізаваў партыз. групу ў Налібоцкай пушчы, з снеж. 1942 камандзір партыз. брыгады Ленінскай, у чэрв.—кастр. 1943 — партыз. брыгады імя С.М.Кірава. З 1945 на сав. рабоце.
т. 14, с. 401
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)