прамежак часу паміж 2 паслядоўнымі вяртаннямі Месяца, пры яго бачным месячным руху, у адно і тое ж (адносна зорак) месца нябеснай сферы. Працягласць непастаянная, можа мяняцца на некалькі гадзін. Сярэдняе значэнне С.м. 27,321661 сярэдніх сонечных сутак. С.м. роўны перыяду поўнага абарачэння Месяца вакол Зямлі (адносна зорак).
СІД КАМПЕАДО́Р [Cid Campeador, сапр.Дыяс дэ Бівар (Díaz de Bivar) Радрыга; каля 1043, Бівар, каля г. Бургас, Іспанія — 10.7.1099],
палкаводзец у час Рэканкісты, ісп. нацыянальны герой. Служыў каралю Санча II, разам з якім выхоўваўся пры двары. Пасля забойства Санча II (1072) на службе ў караля Альфонса VI Ліёнскага і Кастыльскага. Трапіў у няміласць, з 1081 у ссылцы; служыў правадыру маўраў Сарагосы. Пасля прымірэння ў 1086 з Альфонсам VI падпарадкаваў яму ўсе тэр. на У Іспаніі. У 1094 атрымаў перамогу над Альмаравідамі ў бітве за Валенсію, якой кіраваў да сваёй смерці як самастойны манарх. Вобраз С.К. адлюстраваны ў ісп.нар. эпасе «Песня пра майго Сіда», у творах П.Карнеля, І.Гердэра і інш.
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 2 віды. Пашыраны ў нетрапічных раёнах. На Беларусі 1 від — С. прамая (S. erecta), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца па берагах канаў і ручаёў, на ўскрайках балот.
Шматгадовыя травяністыя прыбярэжнаводныя расліны. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя, у ніжняй ч. моцна разгалінаваныя, выш. 40—150 см. Лісце чаргаванае, няпарна-перыстае, ніжняе знаходзіцца ў вадзе, або плавае на паверхні. Кветкі дробныя, белыя ў складаных парасоніках на кароткіх кветаносах. Плод — віслаплоднік. Меданосныя расліны.
горад у Цэнтр. Італіі. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Каля 70 тыс.ж. (2001). Трансп. вузел. Прам-сць: харч., дрэваапр., хім., эл.-тэхн., радыёэлектронная. Апрацоўка мармуру. Ун-т. Акадэміі прыгожых мастацтваў і музычная. Музеі: археал., Нац. пінакатэка (сіенскі жывапіс 12—16 ст.), «Опера Метрапалітана» (музей сабора). Цэнтр турызму.
Засн. рымлянамі як ваен. калонія ў 1 ст. да н.э. З 8 ст.н.э. — рэзідэнцыя біскупа. З 12 ст. камуна, апора гібелінаў (гл. Гвельфы і гібеліны) у Сярэдняй Італіі, якая варагавала з Фларэнцыяй. У 13—14 ст. С. — найбуйн. еўрап. банкаўска-ліхвярскі і рамесніцкі (сукнаробства) цэнтр. У 1240 засн.ун-т. У 14 ст. зараджаюцца мануфактуры. У 1399—1404 С. пад уладай міланскіх герцагаў Вісконці, у 1487—1525 у С. тыранія Петручы. У 1531—52, 1555—57 — ісп. уладанне. З 1557 у складзе Фларэнційскага герцагства, з 1860 — Сардзінскага (з 1861 — Італьянскага) каралеўства.
Старая ч. горада захавала сярэдневяковае, пераважна гатычнае аблічча. Сярод арх. помнікаў: сабор (1284—1376, арх. Дж.Пізана і інш.; амбон скульпт. Н.Пізана), касцёлы Сан-Даменіка (1293—1391), Сан-Франчэска (1326—1476), палацы Таламеі (з 1205), Публіка (1297—1310, дабудовы 17 ст.; фрэскі А.Ларэнцэці, С.Марціні і інш.), Лоджыя дэль Папа (1460, арх. А.Федэрыгі, Франчэска ды Джорджа) і інш.
СІЕНІ́Т (ад грэч. Syēnē Сіена — назва стараж егіп.г. Сун, цяпер Асуан),
інтрузіўная магматычная горная парода, складзеная са шчолачных палявых шпатаў (60—90%) і цемнаколерных мінералаў (10—40%; піраксен, рагавая падманка, біятыт). Структура поўнакрышт. раўнамерна-зярністая. Колер ад ружовага да шэрага. Шчыльн. 2,6—2,75 г/см³. Паводле ўтрымання крэменязёму адносіцца да сярэдніх магматычных парод. Падзяляюцца на 3 групы: нармальнай, павышанай шчолачнасці і шчолачныя. Адрозніваюць С.: піраксенавыя, біятытавыя, рогавападманкавыя, ніфелінавыя; да С. адносяцца таксама лампрафіры. Утвараюцца з сіенітавай магмы, уваходзяць у склад гранітоідных і габроідных інтрузіваў, радзей утвараюць самаст. целы. Выкарыстоўваецца як сыравіна на шчолач, скульптурны, дэкар.-абліцовачны і буд. камень, у керамічнай вытв-сці і інш.
Сіена. Сабор.Да арт.Сіенская школа. С.Марціні. Пасвячэнне святога Марціна ў рыцары.
мастацкая школа Італіі ў 13—16 ст. з цэнтрам у г. Сіена. Зыходзіла з традыцый італа-візант. і гатычнага жывапісу. У перыяд росквіту школы (13—1-я пал. 14 ст.) творы яе майстроў (Дуча ды Буанінсенья, С.Марціні і інш.) вызначаліся адухоўленым лірызмам, эмац. насычанасцю мяккага каларыту, вытанчанасцю лінейнага рытму. С.ш. цесна звязана з пошукамі Джота ды Бандоне і творчасцю фларэнційскіх майстроў протарэнесансу, жывапісам братоў Ларэнцэці. У 15 ст. яе адметнымі рысамі былі вытанчаны дэкаратывізм, лірычная сузіральнасць, атмасфера казачнасці (Джавані ды Паала). Ў 16 ст. паступова страціла сваё значэнне.
Сьеес (Sieyès) Эмануэль Жазеф (3.5.1748, г. Фрэжус, Францыя — 20.6.1836), дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99. Да рэвалюцыі абат. Аўтар брашуры «Што такое трэцяе саслоўе?» (1789). Ад трэцяга саслоўя Парыжа выбраны дэпутатам у Ген. штаты 1789. Па прапанове С. сход прадстаўнікоў трэцяга саслоўя абвясціў сябе Нац. сходам. С. удзельнічаў у выпрацоўцы Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна. Адзін з заснавальнікаў Якабінскага клуба. У наступныя гады ўхіляўся ад вызначэння сваёй пазіцыі. Будучы чл.Канвента, галасаваў за смяротнае пакаранне Людовіка XIV. Пасля контррэв. тэрмідарыянскага перавароту (1794) разгарнуў актыўную паліт. дзейнасць. Адзін са складальнікаў канстытуцыі 1795, якая ўстанавіла рэжым Дырэкторыі. Актыўна рыхтаваў дзярж. пераварот 18 брумера 1799; стаў адным з трох часовых консулаў, з 1800 чл. Сената. З 1803 чл.Франц. акадэміі. У 1816—30 у выгнанні як «царазабойца».
1) узгорак у Іерусаліме, дзе, паводле біблейскіх паданняў, знаходзіліся рэзідэнцыя цара Давіда і храм бога Яхве. У іудаізме сімвалізуе царства божае на зямлі і на небе.
2) У праваслаўным кульце — сярэбраная пасудзіна ў выглядзе хрысц. царквы для захоўвання просвір.
3) Назва шэрагу груз. сярэдневяковых цэркваў.
4) Чэш. сярэдневяковая крэпасць у г. Кутна-Гора, апошняя апорная база табарытаў. З падзеннем С. ў 1437 звязана канчатковае паражэнне гусіцкага руху.
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Эола — родапачынальніка племя эалійцаў, будаўнік і цар стараж.Карынфа. Праславіўся сваёй хітрасцю. С. падмануў нават багіню смерці Танатас і закаваў яе ў кайданы (вызвалена Арэсам праз некалькі гадоў, на працягу якіх людзі не паміралі), потым быў адзіным з памерлых, каму ўдалося ўцячы з царства мёртвых — аіда. Калі С. зноў, ужо назаўсёды, трапіў у аід, то быў жорстка пакараны багамі за свае хітрыкі і злачынствы: яго прымусілі бясконца каціць на высокую гару вялізны камень, які, дасягнуўшы вяршыні, кожны раз скочваўся ўніз. Адсюль выразы «сізіфава праца», «сізіфаў камень» — цяжкая, марная, бясконцая праца.
СІЗКО́ (Вера Аляксандраўна) (2.3.1916, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 25.3.1999),
бел. музыказнавец, педагог. Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948). У 1948—74 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (з перапынкам), адначасова ў 1948—68 — Бел. кансерваторыі (з перапынкам), у 1959—64 на Рэсп. радыё (маст. кіраўнік, гал. рэдактар муз. вяшчання, старшыня муз.-рэпертуарнай камісіі). У 1974—89 выкладчык Бел.тэатр.-маст. ін-та. Даследавала бел. опернае мастацтва, творчасць бел. кампазітараў. Складальнік зб-каў арт. пра Р.Шырму «Песня на ўсё жыццё», песень «Спадчына» на вершы Я.Купалы і Я.Коласа (абодва 1983), аўтар муз. радыё- і тэлеперадач.
Тв.:
Белорусская советская опера. Мн., 1959;
И.М.Лученок // Они пишут для детей. М., 1980. Вып. 3;