ТАЛАСАТЭРАПІ́Я (ад грэч. thalassa мора + тэрапія),
комплекснае лячэнне марскім кліматам і марскімі купаннямі, від клімататэрапіі. Загартоўвае арганізм, трэніруе механізмы тэрмарэгуляцыі, станоўча ўздзейнічае на нерв., сардэчна-сасудзістую, мышачную, дыхальную сістэмы, паляпшае абмен рэчываў, павялічвае спажыванне кіслароду і інш. Паказанні: захворванні нерв., сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэм, парушэнні абмену рэчываў і інш.
міжгорная катлавіна ў Кіргізіі, на Пн Цянь-Шаня, паміж хрыбтамі Кіргізскі Алатау і Таласкі Алатау. Даўж. каля 250 км, пераважаюць выш. 600—2000 м. Цячэ р. Талас. Складзена са сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў; ёсць інтрузіі граніту. Пераважаюць паўпустынныя, сухастэпавыя і стэпавыя ландшафты, каля рэк аазісныя землі. У ніжнім цячэнні р. Талас пабудавана плаціна і вадасховішча для арашэння прылеглых зямель. У Т.д. — г. Талас.
ТАЛАСО́ІД (ад грэч. thalassoeidēs падобны на мора),
буйное кальцавое ўтварэнне на паверхні Месяца. Па памерах блізкае да круглых т. зв. месяцавых мораў. Паводле альбеда і структуры парод, што ўкрываюць яго паверхню, падобнае на месяцавы мацярык.
літоўскі кампазітар, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Засл. дз. маст. Літвы (1945). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1916). З 1920 выкладаў у муз. вучылішчы, з 1933 — у Каўнаскай кансерваторыі (з 1948 праф.). Адначасова з 1920 адзін з арганізатараў (разам з К.Пятраўскасам) і дырыжор Каўнаскага опернага т-ра. Адзін з пачынальнікаў літ. раманса. Сярод твораў: опера «Дачка старшыні» (1938, не завершана), кантаты, тв. для арк., камерныя і вакальныя творы, хары, песні, а таксама запісы (больш за 700) і апрацоўкі літ. і бел.нар. песень. Дзярж. прэмія СССР 1948.
горад на ПдУ ЗША. Адм. ц. штата Фларыда. 136,6 тыс.ж., з прыгарадамі каля 250 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандлёва-фін. цэнтр с.-т. раёна. Прам-сць: паліграф., хім., дрэваапр., тытунёвая. 2 ун-ты.
горад, цэнтр Талачынскага р-на Віцебскай вобл., на р. Друць. За 124 км на ПдЗ ад Віцебска, чыг. ст. на лініі Мінск—Масква, на аўтадарозе Мінск—Масква, вузел аўтадарог на Круглае, Чашнікі, Сянно. 10,6 тыс.ж. (2001).
Упершыню ўпамінаецца ў 1433 як горад у ВКЛ. Уваходзіў у склад Друцкага княства. З сярэдзіны 16 ст.гандл. мястэчка Аршанскага пав. Віцебскага ваяв. Належала роду князёў Друцкіх (Друцкіх-Талачынскіх), з канца 16 ст. Сапегам (імі заснаваны базыльянскія манастыр і царква, 1604), потым Сангушкам. У 1621 у Т. 314 дамоў. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 спалены, захаваліся 142 дамы. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) усх. частка мястэчка ўвайшла ў склад Рас. імперыі і стала называцца Стары ці Рускі Т. (да 1793 памежны пункт з мытняй), а заходняя. што знаходзілася за р. Друць — Зарэчны ці Новы Т. Стары Т. — цэнтр Стараталачынскай вол. Копыскага, з 1861 — Аршанскага пав. Новы Т. — цэнтр Зарэчна-Талачынскай вол. Сенненскага пав. Магілёўскай губ. У вайну 1812 Т. разбураны. У 1897 у мястэчку 2614 ж. У пач. 20 ст. ў Т. 3748 ж., 391 дом, у т. л. 6 цагляных пабудоў; працавалі 2 гарбарныя, крухмальны, цагельны, піваварны з-ды, шкляная гута, вадзяны млын, школа. 2 нар. вучылішчы, царква, касцёл. У 1917 у Т. 2181 ж., 355 гаспадарак. З 1920 Т. у складзе Віцебскай губ. РСФСР. З 17.7.1924 цэнтр Талачынскага р-на ў Аршанскай акр.БССР (да 1930), з 1938 у Віцебскай вобл. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939—6100 ж., ільнозавод (67 рабочых), гарбарны, шпалапільны і інш. з-ды, ткацкая ф-ка. У Вял.Айч. вайну з 8.7.1941 да 26.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі. якія загубілі ў гар. пасёлку і раёне 9521 чал. З 22.7.1955 — горад.
Працуюць крухмальны, масларобчы з-ды, тэкст.ф-ка, элеватар, лясгас. У горадзе Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей, Дом культуры, 4 б-кі; царква, касцёл. Брацкая магіла сав. войнаў, партызан. Помнік Вызвалення. Помнікі архітэктуры: Свята-Пакроўская царква (гл.Талачынская царква), Талачынскі манастыр базыльян (18 ст.). Помнік садова-паркавага мастацтва — парк (19 ст.).
помнік архітэктуры віленскага барока ў г. Талачын Віцебскай вобл. Храм Талачынскага манастыра базыльян. Засн. ў 1604 Л.Сапегам. З 19 ст.правасл. Пакроўская царква. 3-нефавая базіліка з 2-вежавым гал. фасадам. Прамавугольны цэнтр. неф завершаны на тарцах фігурнымі атыкавымі франтонамі. Адметнасць гал. фасаду надаюць увагнутыя прасценкі і багатая ордэрная пластыка: ступеньчатыя пілястры, раскрапаваныя слаістыя карнізы, складаныя па форме праёмы, нішы, абрамленні і інш. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна. Руставаная цокальная ч. і завяршэнні вежаў (верхнія ч. перабудаваны ў 19 ст.) маюць класіцыстычную трактоўку. У інтэр’еры ўнутр. слупы-апоры аформлены спаранымі пілястрамі з антаблементамі. Алтарная ч. аддзелена мураваным іканастасам 18 ст. Антаблементы. падпружныя аркі і арачныя праёмы аздоблены паліхромнай размалёўкай. У 1993 царква адрэстаўрыравана.
Засн. ў 1985, адкрыты ў 2001 у г. Талачын Віцебскай вобл.Пл. экспазіцыі 152 м², больш за 6,7 тыс. экспанатаў асн. фонду, 5 залаў (2002). Сярод экспанатаў знаходкі з археал. раскопак стараж. Друцка, гарадзішча Кісялі-Дымакуры, курганнага могільніка Дроздава; калекцыі манет Рэчы Паспалітай, Расіі; матэрыялы пра падзеі часоў вайны 1812, 1-й сусв. вайны; абарончыя баі, партыз. рух і вызваленне Талачыншчыны ў Вял.Айч. вайну, пра выдатных землякоў. У экспазіцыі старадрукі «Жыціе святых» (1695), «Трэбнік» (1898) і інш., творы жывапісу, прылады працы і побыту сялян 19 — пач. 20 ст., вырабы мясц. майстроў прыкладнога мастацтва.
помнік архітэктуры позняга барока ў г. Талачын Віцебскай вобл.Засн. ў 1769 магнатамі Сангушкамі. Уключаў жылы корпус, школу (1779), шпіталь. У жылым корпусе размяшчаліся трапезная, келлі манахаў і «цёплая» царква. Будынак 2-павярховы, прамавугольны ў плане, на тарцах — франтоны, завершаны 2-схільным дахам. Фасады расчлянёны пілястрамі, прамавугольныя аконныя праёмы, аформлены плоскімі ліштвамі з валютамі зверху. У комплексе манастыра Талачынская царква.
Размешчаны на ПдУ Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1931). Пл. 1,5 тыс.км². Нас. 34,1 тыс.чал. (2002), гарадскога 45%. Сярэдняя шчыльн. 23 чал. на 1 км² Цэнтр — г.Талачын. Раён уключае г.п.Коханава. 271 сельскі нас. пункт, Коханаўскі пасялковы Савет, 10 сельсаветаў: Аболецкі, Азерацкі, Алёнавіцкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Жукнеўскі, Плоскаўскі, Серкавіцкі, Слаўнаўскі, Талачынскі. На З раёна невял. плошчы забруджаны радыенуклідамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тэр. раёна знаходзіцца ў межах Аршанскага ўзвышша. Паверхня спадзіста-хвалістая і градава-ўзгорыстая, 70% яе на выш. 200—240 м, ніжэй за 200 м каля 20%. Найвыш. пункт 255 м (каля в. Серкавіца). Глыбіня расчлянення рэльефу да 25—30 м/км². Карысныя выкапні: торф. пясок. пясчана-жвіровы матэрыял. гліны і суглінкі. Сярэдняя т-растудз. -7.6 °C, ліп. 17.6 С Ападкаў 639 мм за год. Вегетац. перыяд 182 сут. Па тэр. раёна праходзіць водападзел паміж рэкамі басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Тут бяруць пачатак р. Друць з прытокамі: Бярозаўка, Хвашчоўка з Малінаўкай і Прудчанкай. Крывая з Іржэўкай; Бобр з Асакой; Абчуга; Пліса з Ільянкай; Абалянка; Еленка; на мяжы з Аршанскім р-нам працякае р. Адроў з прытокамі Дзярноўка і Сакалянка. Азёры: Касмачэўскае, Глыбокае. Сярэдняе. Вадасховішчы на рэках Друць. Рагачоўка. Сакалянка. Крывая. Пліса. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя забалочаныя (59.8%), дзярнова-падзолістыя (24,7%). Пад лесам 30,2% тэрыторыі. Пераважаюць лясы яловыя. хваёвыя. бярозавыя; трапляюцца асінавыя, чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, ліпавыя, дубровы; 13% — штучныя насаджэнні. пераважна хваёвыя. Найб. масівы на З і ПдУ раёна Пад балотамі 2,1% тэр. раёна. Найб. балоты Усвіж-Бук, Слаўнае. У межах раёна мікразаказнікі: бат. Лаўрэнавічы (мядзведжая цыбуля) і ландшафтна-гідралагічны Скарпуцева. Помнікі прыроды мясц. значэння: паркі «Рацава» і «Юзафполле».
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 85,4 тыс.га, з іх асушаных каля 20 тыс.га. На 1.1.2002 у раёне 17 калгасаў, 5 саўгасаў, 12 фермерскіх гаспадарак, 6 сялянска-калект. прадпрыемстваў, свінакомплекс «Нарцызава». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, ільнаводстве, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (віно, пладова-ягадныя напіткі, крухмал, макаронныя вырабы, масла, сыр, малочныя прадукты), буд. матэрыялаў (жалезабетонныя і сталярныя вырабы, піламатэрыялы), машынабуд. (экскаватары, машыны для кормавытворчасці), першаснай апрацоўкі лёну (ільновалакно), паліўнай (торфабрыкеты), тэкстыльнай (баваўняныя тканіны), кааператыўнай (хлебабулачныя, каўбасныя вырабы, безалкагольныя напіткі); лясгас (піламатэрыялы). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтамагістраль Брэст—Масква, аўтадарогі з Талачына ў Сянно і Круглае; газаправоды Ямал (Расія) — Еўропа, Таржок (Расія) — Івацэвічы; прадуктаправод Унеча—Полацк. У раёне 13 сярэдніх, 11 базавых, 8 пачатковых, 2 спарт. школы, 2 школы мастацтваў, ПТВ, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, Дом рамёстваў, спарт.аздараўленчы лагер, 2 спарт. комплексы, 19 дашкольных устаноў, 36 клубаў, 35 б-к, 6 бальніц, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый, 19 фельч.-ак. пунктаў. Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей. Выдаецца газ. «Наша Талачыншчына».