МАРЦІ́РА (галанд. mortier ад лац. mortarium ступа),
артылерыйская гармата буйнога калібру з кароткім ствалом, прызначаная пераважна для разбурэння асабліва моцных збудаванняў. М. вядомы з 15 ст.; спачатку былі гладкаствольныя, пазней наразныя. У 17—19 ст. выкарыстоўваліся для навясной стральбы па абарончых збудаваннях (аблогавыя і цытадэльныя М.), па палубах караблёў (берагавыя М.), па войсках за ўкрыццямі (палявыя М.). У 1-ю сусв. вайну выкарыстоўваліся М. калібру 152—420 мм. Незадоўга да 2-й сусв. вайны ў СССР створана 280 мм М. ўзору 1939, якая страляла на адлегласць да 10,7 км. У час 2-й сусв. вайны М. прымяняліся рэдка: іх ролю выконвалі гаўбіцы і мінамёты. У сучасных арміях не выкарыстоўваюцца.
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў студыю Бел.т-ра імя Я.Купалы (1969), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). З 1969 працаваў у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача, з 1976 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Вызначаецца адметным увасабленнем камед. вострахарактарных роляў, дакладна распрацоўвае іх маст. форму і вобразны змест: Куторга («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Адольф Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Шкаляр Самахвальскі («Несцерка» В.Вольскага), Крызальд («Школа жонак» Мальера), Бергамэн («Рамантыкі» Э.Растана), маркіз Фарліпопалі («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні), Міколка («Бабскі бунт» паводле М.Шолахава). З інш. роляў: Феронда («Дэкамерон» паводле Дж.Бакачыо), Ксанф («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Клэр Куілці («Лаліта» Э.Олбі паводле У.Набокава), Чэда («Пані міністэрша» Б.Нушыча), Шыронкін («Мандат» М.Эрдмана), Патапаў, Хамутоў («Правінцыяльныя анекдоты» А.Вампілава).
МАРЦЫЯ́Л (Марк Валерый) (Marcus Valerius Martialis; каля 40, г. Більбао, Іспанія — каля 104),
рымскі паэт. У 64—98 жыў у Рыме. Напісаў 15 кніг эпіграм, у т.л. 3 тэматычныя: «Кніга відовішчаў» (пра адкрыццё Калізея ў 80), «Гасцінцы» і «Падарункі». Вядомасць прынеслі 12 кніг змешанага зместу. Амаль палова вершаў — сатыр. эпіграмы, астатнія — традыцыйныя: прысвячальныя, хвалебныя, застольныя, надмагільныя, медытатыўныя. Высмейваў чалавечыя заганы, выкрываў прадстаўнікоў розных сац. груп і прафесій, паказваў маральнае падзенне знаці ў Рымскай імперыі. Яго эпіграмы адметныя жыццёвай дакладнасцю, сцісласцю і яскравасцю апісанняў, дасціпнасцю і тонкім гумарам. Паўплывалі на паэтаў Новага часу.
МА́РЦЭЛЕЎ (Станіслаў Віктаравіч) (н. 1.1.1925, в. Шарыбаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык культуры. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980), д-ргіст.н. (1972), праф. (1992). Скончыў БДУ (1950) і Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1950). З 1953 у апараце ЦККПБ: інструктар, заг. сектара, нам.заг. аддзела, з 1965 заг. аддзела культуры. У 1976—94 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі. У 1980—91 рэдактар навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». З 1994 саветнік пры дырэкцыі, з 1997 гал.навук. супрацоўнік ІМЭФ. З 1996 старшыня праўлення Бел. добраахвотнага т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. Даследуе праблемы гісторыі і культуры Беларусі. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія БССР 1990), гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94). Канд. у чл.ЦККПБ у 1966—76, дэп. Вярх. СаветаБССР у 1967—80.
Тв.:
Печать Советской Белоруссии: (Ист. очерк). Мн., 1967;
На путях строительства социализма: Печать Белоруссии в 1926—1937 гг.Мн., 1972;
К духовному расцвету: Ист. опыт развития бел. сов. культуры. Мн., 1974;
Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978;
Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982.
МА́РЧАНКА (Іван Ягоравіч) (2.6.1923, в. Людкоў Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.4.1997),
бел. гісторык. Чл.-кар.АН Беларусі (1980). Д-ргіст.н. (1969). Праф. (1970). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1950). Удзельнік Вял.Айч. вайны. У 1945—51 на парт. рабоце. З 1954 у Ін-це гісторыі АН Беларусі: навук. супрацоўнік, вучоны сакратар, у 1962—68 і 1976—81 нам. дырэктара, адначасова заг. сектара і аддзела. Асн. працы па гісторыі рабочага класа, калгаснага сялянства і культ. будаўніцтва. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 т. (т. 3, 5, 1973—75), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1—4, 1984—87), «Нарысаў гісторыі Беларусі» ў 2 ч. (ч. 2, 1995).
Тв.:
Аграрные преобразования в Белоруссии в 1917—1918 гг.Мн., 1959;
Рабочий класс БССР в послевоенные годы (1945—1950). Мн., 1962;
Белоруссия—Литва: содружество множит силы. Мн., 1985 (разам з Г.С.Мельянковым);
Белорусская ССР курсом перестройки. Мн., 1989 (разам з У.І.Навіцкім).
МА́РЧАНКА (Святлана Міхайлаўна) (н. 15.5.1942, в. Папоўцы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. крытык і паэтэса. Скончыла Магілёўскі пед.ін-т (1964). Працавала ў Касцюковіцкім райкоме ЛКСМБ, у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», газ. «Чырвоная змена», час. «Вожык» і «Работніца і сялянка». У 1984—93 у час. «Полымя». Дэбютавала вершамі ў 1960. Даследуе творчасць Т.Бондар, Г.Бураўкіна, В.Вярбы, С.Гаўрусёва, Н.Гілевіча, К.Кірэенкі, А.Разанава, А.Русецкага і інш., праблемы паэзіі і крытыкі, дзіцячай л-ры. Аўтар манаграфіі «Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зб. паэзіі для дзяцей «Што я ведаю» (1993).
МА́РЧАНКА (Уладзімір Мацвеевіч) (н. 27.4.1949, в. Хадунь Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1971). З 1979 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па якаснай тэорыі кіравання ў дынамічных сістэмах, функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў алг. метады даследавання лінейных стацыянарных дынамічных сістэм з паслядзеяннем.
Тв.:
Об алгебраическом обосновании одного критерия управляемости // Дифференциальные уравнения. 1973. Т. 9, № 11;
К управляемости линейных систем с последействием // Докл.АНСССР. 1977. Т. 236, № 5.
МА́РЧАНКА (Уладзімір Мікітавіч) (7.8. 1915, в. Губарэвічы Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. — май 1945),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, старшына, камандзір гарматы. Вызначыўся ў 1944 і 1945 у наступальных баях на левым беразе р. Одэр і каля Кюстрына. Памёр ад ран.
МА́РЧАНКА (Яўхім Цімафеевіч) (1.1.1913, в. Мікалаеўка Магілёўскага р-на — 24.1.1980),
генерал-лейтэнант (1959). Скончыў ВНУ начсаставу НКУС (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Смаленшчыне, пад Масквой, вызвалення Данбаса, Адэсы, Варшаўска-Пазнанскай і Берлінскай аперацый. З 1945 на адказных пасадах у Сав. Арміі, з 1966 1-ы нам. камандуючага войскамі ваен. акругі, з 1969 1-ы нам. начальніка Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал».