у Ціхім ак., каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа в-ва Хонсю (Японія). Даўж. каля 50 км, шыр. да 37 км, глыб. 15—30 м. Вузкім (да 9 м) прал. Урага злучаны з зал. Сагамі-Нада, а праз яго з Ціхім ак. Берагі нізінныя, густанаселеныя. Буйныя парты: Токіо, Іакагама, Іакосука, Кавасакі.
судовы працэс над гал.яп.ваеннымі злачынцамі пасля 2-й сусв. вайны. Адбыўся 3.5.1946—12.11.1948 у Токіо ў Міжнародным ваенным трыбунале для Д. Усходу. Праведзены на падставе патрабаванняў Патсдамскай дэкларацыі 1945 і Акта аб капітуляцыі Японіі ад 2.9.1945. Суду падлягала група з 28 дзярж. і ваен. дзеячаў Японіі, прыгавор вынесены адносна 25 з іх (2 падсудныя памерлі ў час працэсу, 1 прызнаны ў стане несвядомасці). У ходзе працэсу праведзены 818 адкрытых суд. пасяджэнняў, прыняты 4356 дакумент. доказаў і 1194 паказанні сведкаў. З 4.11.1948 зачытваўся прыгавор (1214 старонак). Падсудныя прызнаны вінаватымі ў тым, што на працягу 1928—45 планавалі, рыхтавалі і вялі агрэсіўныя войны супраць Кітая, СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і інш. краін, арганізоўвалі ваен. злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва (знішчэнне мірных жыхароў, забойствы і катаванні ваеннапалонных і інш.). Трыбунал прыгаварыў да пакарання смерцю 7 падсудных (павешаны ў Токіо ў ноч на 23.12.1948), да пажыццёвага зняволення 16, да 20 гадоў турмы — 11, да 7 гадоў зняволення — 1 падсуднага. Т.п., як і Нюрнбергскі працэс, садзейнічаў зацвярджэнню прынцыпаў і нормаў сучаснага міжнар. права ў галіне асуджэння дзярж.агрэсіі.
Літ.:
Смирнов Л.Н., Зайцев Е.Б. Суд в Токио. М., 1978;
Рагинский М.Ю. Милитаристы на скамье подсудимых: По материалам Токийского и Хабаровского процессов. М., 1985.
старэйшы і найбуйнейшы дзярж.ун-т Японіі. Засн. ў 1877. З 1886 Імператарскі ун-т, з 1897 Такійскі Імператарскі, з 1947 сучасная назва. У 1949 да яго далучаны Першая і Такійская вышэйшая школа. Больш за 15,5 тыс. студэнтаў і каля 11,5 тыс. аспірантаў (2002). Ф-ты: л-ры, адукацыі, права, эканомікі, навукі, медыцыны, фармакалогіі, с.-г., інжынерны. У складзе ун-та агульнаадук. каледж; лабараторыя касм. прамянёў, ін-ты: ядз. даследаванняў. фізікі цвёрдага цела, акіяналогіі, мед. навук, землетрасенняў, усх. культуры, сац. навук, журналістыкі, індустр. навук, гістарыяграфіі, прыкладной мікрабіялогіі.
пустыня на З Кітая, у цэнтр.ч. Кашгарскай раўніны; адна з буйнейшых пясчаных пустынь свету. Пл. 271 тыс.км². Даўж. з 3 на У больш за 1000 км, шыр. да 400 км. Пераважаюць выш. 800—1300 м, найб.выш. 1664 м (г. Чонгтаг). Б.ч. тэрыторыі ўкрыта пяскамі (месцамі магутнасцю да 300 м). Характэрны барханы, дзюны, замацаваныя ўзгоркі, на ўскраінах гліністыя ўчасткі з саланчакамі. Т.-М. з 3 і Пн агінае р. Тарым, у вільготныя гады перасякае р. Хатан. Клімат рэзка кантынентальны, сухі. Ападкаў да 100 мм за год. Моцныя вятры, пясчаныя буры. Б.ч. паверхні без расл. покрыва. У вільготных месцах — тамарыск, салянкі, сялітранкі, па далінах рэк — рэшткі тугайных таполевых лясоў, рэдкія аазісы.
горад на ПнЗ ЗША, штат Вашынгтон. 179,8 тыс.ж., з прыгарадамі каля 600 тыс.ж., з г.Сіэтл і агульнымі прыгарадамі каля 2,5 млн.ж. (1998). Порт у зал. П’юджэт-Саўнд. Прам-сць: каляровая (алюміній і медзь) і чорная металургія, суднабуд., суднарамонтная, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, хім., нафтаперапр., харч., металаапр., вытв-сцьпрамысл. абсталявання. Цэнтр рыбалоўства.
ТАКСАНО́МІЯ (ад грэч. taxis размяшчэнне, строй, парадак + nomos закон),
тэорыя і практыка класіфікацыі і сістэматызацыі складанаарганізаваных абласцей рэчаіснасці; раздзел сістэматыкі. Тэрмін прапанаваны ў 1813 швейц. батанікам А.П.Дэкандолем. Асн. задача Т. — стварэнне рацыянальнага вучэння аб таксанамічных катэгорыях (рангах) і іх супадначалення (іерархіі), якое дазваляе пабудаваць прыродную класіфікацыю арганізмаў. Т. дае магчымасць адначасова ўлічваць вял. колькасць розных прыкмет. Т., сістэматыка і класіфікацыя звязаны паміж сабой, іх значэнні часта перакрываюцца.
род паразітычных прасцейшых атр. какцыдый кл. спаравікоў. 1 від — Т. гондзіі (T. gondii). Паразіт млекакормячых жывёл, птушак і чалавека (канчатковыя гаспадары); узбуджальнік таксаплазмозу.
Даўж. 4—8, шыр. 2—4 мкм. Вегетатыўная форма рухомая, паўмесяцападобная. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія) шляхам дзяленняў з утварэннем цыст, псеўдацыст і палавога працэсу (гаметаганія). Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — больш за 180 відаў свойскіх і дзікіх жывёл. У млекакормячых і чалавека Т. можа перадавацца і праз плацэнту.
Цыкл развіцця і спосабы заражэння таксаплазмай: 1 — кошка-гаспадар, дзе праходзіць шызаганія і стадыя палавога цыкла; 2—4 — паслядоўныя стадыі развіцця аацысты; 5—6 — мышы-гаспадары, у якіх адбываецца дадатковае бясполае размнажэнне; 7 — унутрывантробнае заражэнне мышэй.