род кветкавых раслін сям. крушынавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Паўн. Амерыкі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від — К. ломкая, або вольхападобная (F. alnus), і 4 інтрадукаваныя: К. скальная (F. rupestris), Пурша (F. purshiana), вызубленалістая (F. crenata), каралінская (F. caroliniana).
Лістападныя, зрэдку вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце чаргаванае, простае. Кветкі дробныя, двухполыя ў пазушных паўпарасоніках або пучках. Плод касцянкападобны, сакаўны. Характэрна наяўнасць на адной галінцы кветак, завязі і спелых пладоў. Драўніна ідзе на такарныя вырабы. Дэкар., лек., меданосныя і фарбавальныя расліны.
(3.12.1908 або 1907, в. Бязверхавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 27.3.1979),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1920-я г.). Скончыў Маскоўскі ін-т кінематаграфіі (1935). У Вял.Айч. вайну супрацоўнічаў з ням.-фаш. акупантамі; друкаваўся ў газ. «Беларуская газэта», «Беларускі работнік», «Раніца». З 1944 у Германіі, у 1950—60-я г. працаваў на радыёстанцыі «Свабода». З 1960-х г. у ЗША. Друкаваўся з 1925. Першы зб. «Паэзія чырвонаармейца» (1931). Лірызм, туга па Радзіме, любоў да жанчыны ў. зб-ках паэзіі «Лебедзь чорная» (1947), «Вячорная лірыка» (1963), «Хвіліна роздуму» (1968), «Вясна ўвосень» (1972), «Дарогі» (1974), «Сны і мары» (1975). Першы ў бел. паэзіі развіваў паліндром, туюг, канцону, лірычную секстыну і інш. формы верша. Пісаў паэмы, апавяданні, крытычныя артыкулы, шмат перакладаў.
у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Друць, за 22 км на ПнЗ ад г. Рагачоў. Пл. 0,96 км², даўж. 1,9 км, шыр. 700 м, найб.глыб. 10 м. Пл. вадазбору 23,6 км². Схілы катлавіны на Пд і У параслі хмызняком. Сцёк у р. Друць па р. Заазер’е і ручаі.
рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 255 км². Пачынаецца за 4 км на Пд ад в. Слабада Лельчыцкага р-на. Цячэ пераважна па Нац. парку «Прыпяцкі», у ніжнім цячэнні перасякае рэчышча р. Свінавод. На працягу каля 20 км рэчышча каналізаванае.
КРУШЭ́ЎСКІ (Мікалай Вячаслававіч) (18.12.1851, г. Луцк Валынскай вобл., Украіна — 12.11.1887),
рускі мовазнавец; прадстаўнік казанскай лінгвістычнай школы, педагог. Д-рфілал.н. (1883). Скончыў Варшаўскі ун-т (1875), вучань І.А.Бадуэна дэ Куртэнэ. Выкладаў стараж. мовы ў навуч. установах г. Троіцка, з 1878 у Казанскім ун-це (з 1883 праф). Навук. працы ў галіне агульнага мовазнаўства, параўнальна-гіст. фанетыкі і граматыкі: «Назіранні над некаторымі фанетычнымі з’явамі, звязанымі з акцэнтуацыяй» (1879), «Да пытання аб гуне. Даследаванні ў галіне стараславянскага вакалізму» (1881), «Нарыс навукі аб мове» (1883) і інш., у якіх абгрунтоўваў сістэмны і знакавы характар мовы. Адзін з папярэднікаў сучаснай фаналогіі.
Літ.:
Черепанов М.В. Отражение принципов казанской лингвистической школы в исследованиях Η В. Крушевского. Саратов, 1969;
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 1. Мн., 1976.