Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

гар м.

1. Brándgeruch m -(e)s;

па́хне гарам es riecht verbránnt [nach Brand];

2. (выпаленае месца ў лесе, пажарышча) Brándstelle f -, -n (im Wаld)

гара́ ж.

1. Berg m -(e)s, -e;

2. мн.:

го́ры (горны ланцуг) Gebírge n -s, -;

у го́ры ins Gebírge;

3. (куча) Háufen m -s, -;

◊

быць не за гара́мі nicht állzu weit sein;

стая́ць гаро́ю за каго-н. fest für j-n éinstehen*;

у мяне́ гара́ з плеч звалі́лася разм. mir ist ein Stein vom Hérzen gefállen

гарава́ць

1. (жыць бедна) Not léiden*; dárben vi;

2. (сумаваць, тужыць) sich grämen, tráuern vi (па кім-н., чым-н. über, um A)

гараджа́нін м. Städter m -s, -

Гарадзе́я ж. Haradziéja i Haradséja n -s

гарадзі́ць

1. (ставіць плот і г. д.) éinzäunen vt;

2. перан. разм. (гаварыць бяссэнсіцу) Únsinn réden; dúmmes Zeug schwátzen; Blech réden;

не трэ́ба гаро́д гарадзі́ць es lohnt sich nicht, es ist nicht der Mühe wert

гарадзі́шча н. археал. prähistórische [vórgeschichtliche] Síedlung

Гарадзі́шча н. Haradzíšča i Haradsíschtscha n -s

гарадкі́ мн. спарт. (гульня) Gorodkí pl, Knüttelspiel n -(e)s

гарадо́к м.

1. Städtchen n -s, -, Kléinstadt f-, -städte;

2.:

вайско́вы гарадо́к Militärsiedlung f -, -en;

дзіця́чы гарадо́к Kínderspielplatz m -es, -plätze;

універсітэ́цкі гарадо́к Universitätsviertel [-vɛr-] n -s, -;

вучэ́бны гарадо́к Léhrgelände n -s, -