Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

убудава́ны éingebaut, Éinbau-;

убудава́ная мэ́бля Éinbaumöbel pl;

убудава́ная кухо́нная мэ́бля Éinbauküche f -, -n

убу́хацца разм. (упасці, уваліцца куды-н.) herúnterfallen* vi (s), hínfallen* vi (s); stürzen vi (s)

убу́хаць разм. (шмат укласці – часцей пра грошы) zu viel áusgeben* vt, veráusgaben vt

убыва́ць, убы́ць (паменшаць) ábnehmen* vi; zurückgehen* vi (s); sínken* vi (s) (пра ваду);

ме́сяц убыва́е der Mond nimmt ab

убяга́ць кніжн. гл. убегчы

убялі́ць

1. (добра выбеліць) sehr gut wéißen, bléichen vt;

2. (пакрыць белым) mit Weiß bedécken;

3. (запэцкаць белым) mit Weiß beschmíeren [verschmíeren]

увабра́цца

1. (паглынуцца, уцягнуцца) sich éinsaugen* (пра вадкасць);

2. разм. (усяліцца куды-н.) éinziehen* vi (s), sich éinquartieren;

3.: разм. увабра́цца ў сі́лу zu Kräften kómmen*; erstárken vi (s)

увабра́ць (уцягнуць унутр, усмактаць) éinsaugen* vt, áufsaugen* vt, перан. in sich áufnehmen*;

увабра́ць у сябе́ ваду́ das Wásser áufsaugen*

ува́га ж.

1. Áufmerksamkeit f;

звярну́ць ува́гу die Áufmerksamkeit ríchten, sein Áugenmerk wénden*; beáchten vt, áchten vi (на што-н. auf A);

звярну́ць чыю-н. ува́гу на што-н. j-n auf etw. áufmerksam máchen, j-s Áufmerksamkeit auf etw. (A) lénken;

ва́рты ўва́гі beáchtenswert, beáchtlich;

нада́ць ува́гу Áufmerksamkeit schénken;

браць пад ува́гу in Betrácht [Erwägung] zíehen*; berücksichtigen vt;

вы́пусціць з-пад ува́гі áußer Acht lássen*, nicht bemérken;

прыцягну́ць ува́гу die Áufmerksamkeit [Beáchtung, das Áugenmerk] auf sich zíehen* [lénken];

звярну́ць на сябе́ ўва́гу áuffällig sein;

2. (чулыя адносіны, прыхільнасць) Áufmerksamkeit f;

карыста́цца ўва́гай Beáchtung fínden*

увагна́ць

1. (прымусіць увайсці, загнаць) hinéinjagen vt, hinéintreiben* vt;

2. (з сілай убіць) éinschlagen* vt, éinhämmern vt (цвік і г. д.):

◊

увагна́ць у магі́лу [труну́] каго-н. j-n ins Grab bríngen*;

увагна́ць у чы́рвань каго-н. j-m die Schámröte ins Gesícht tréiben*;

увагна́ць у пот каго-н. j-m den Schweiß auf die Stirn tréiben*, j-n schwítzen lássen*