Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

прыжму́рвацца, прыжму́рыцца die Áugen zusámmenkneifen* [zúkneifen*]

прыжму́рваць, прыжму́рыць:

прыжму́рваць во́чы die Áugen zúkneifen*

прыжы́цца

1. разм. (пра чалавека) sich éinleben, sich éingewöhnen;

2. (пра расліны) sich akklimatisíeren

прыжыццёвы zu Lébzeiten

прыжы́ць:

прыжы́ць дзяце́й разм. sich (D) Kínder ánschaffen; Kínder erzéugen

прыз м. Preis m -es, -e;

грашо́вы прыз Géldpreis m;

перахо́дны прыз спарт. Wánderpreis m;

узя́ць прыз éinen Preis erríngen* [erhálten*];

прысудзі́ць прыз éinen Preis zúsprechen* [zú¦erkennen*]

прызабыва́цца, прызабы́цца allmählich in Vergéssenheit geráten*

прызабыва́ць, прызабы́ць (ein wénig) vergéssen* vt

прызапа́сіць, прызапа́шваць sich verséhen* (што-н., mit D); besórgen vt; Vórräte máchen

пры́зба ж. Érdaufwurf m -(e)s, -würfe (um ein Bauernhaus)