Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Бяскі́ды мн. Beskíden pl

бяскла́савы klássenlos;

бяскла́савае грама́дства die klássenlose Geséllschaft

бяскло́патны sórglos, sórgenfrei; únbesorgt; únbekümmert; léichtfertig

бяско́лерны

1. (які не мае колеру, не афарбаваны) fárblos, blass;

2. (выцвілы, невыразны) matt;

3. перан. (невыразны) fárblos, áusdruckslos, matt, trócken

бяско́нца прысл. únendlich; éndlos, éwig (пра час); óhne Énde, äußerst (празмерна)

бяско́нцасць ж. Únendlichkeit f -; Éndlosigkeit f -; Éwigkeit f - (пра час)

бяско́нцы

1. (бяскрайні, без канца і пачатку) únendlich, éndlos (пра час);

2. (доўгі, працяглы, бесперапынны, няспынны) dáuernd, fórtwährend; éwig, óhne Énde;

3. (вельмі моцны, бязмежны) grénzenlos, únbegrenzt;

4. (шматлікі) únzählbar

бяскра́йні únendlich, grénzenlos, éndlos; únermesslich (непамерны)

бяскро́ўны

1. (пазбаўлены крыві, вельмі бледны) blútlos, blútleer; bleich;

2. (які адбываецца без праліцця крыві) únblutig, óhne Blútvergießen

бяскры́зісны krísenfest, krísensicher