цяку́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць цякучага. І падумалася: мабыць, з гэтага пачуцця суму перад цякучасцю жыцця, імгненнасцю прыгажосці нараджаецца ў чалавеку цяга пісаць, маляваць, ляпіць. Адамовіч.
•••
Цякучасць кадраў — няўстойлівасць пастаяннага саставу кадраў (на прадпрыемствах, ва ўстановах) па пэўных прычынах.
цяку́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Дробныя штодзённыя справы, якія засланяюць галоўныя, асноўныя. У Валынца патрабавалі розныя даведкі, дакладныя запіскі, справаздачы, і цякучка заядала яго. Арабей.
цяку́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які здольны цячы; вадкі. Цякучыя целы.
2. Які цячэ, знаходзіцца ў руху; праточны (пра ваду). Цякучыя воды.
3. перан. Які часта мяняецца; няўстойлівы, зменлівы. Цякучы састаў брыгады.