сюсю́канне, ‑я, н.
Разм.
1. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Хлопец здаваўся дурнаватым: адвіслая мокрая губа, доўгая, як у бусла, шыя, несамавітая, з сюсюканнем, гаворка. Навуменка.
2. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 2 знач.).
сюсю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Размаўляючы, замяняць шыпячыя гукі свісцячымі.
2. перан. Падроблівацца пад узровень развіцця, склад думак, мову і пад. каго‑н. (звычайна дзіцяці). Нельга з дзецьмі на адным павышаным тоне размаўляць. Нельга і адно толькі сюсюкаць. Юрэвіч. // Абыходзіцца з кім‑н. як з малым дзіцем, няздольным адказваць за свае дзеянні; празмерна апякаць.